ФОШ (Foch) Фердынанд (2.10.1851, г. Тарб, Францыя — 20.3.1929),
французскі ваенны дзеяч. Маршал Францыі (1918), брыт. фельдмаршал (1919), маршал Польшчы (1923). Чл.Франц. акадэміі (з 1918). Скончыў Вышэйшую ваен. акадэмію (у 1895—1900 ад’юнкт, праф., у 1908—11 нач. акадэміі). У 1-ю сусв. вайну камандаваў дывізіяй, корпусам, арміяй, групай армій «Поўнач». У 1917 нач. Генштаба, у 1918 галоўнакамандуючы арміямі Антанты. Адыграў значную ролю ў перамозе саюзнікаў над кааліцыяй цэнтр. дзяржаў на чале з Германіяй. З 1919 старшыня вышэйшага савета Антанты. Ф. адзін з арганізатараў ваен. інтэрвенцыі супраць сав. Расіі. Аўтар ваен.-тэарэт. работ, мемуараў.
Літ.:
Gaquére C.F. Vie populaire du maréchal Foch. Arras, 1955;
Grasset A. Foch ou la volonté de vaincre. Paris, 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОК (Bock) Фёдар фон (3.12.1880, г. Костшын, Польшча — 3.5.1945),
германскі военачальнік. Ген.-фельдмаршал ням.-фаш. арміі (1940). Службу пачаў у 1898. Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1919 на камандных і штабных пасадах у рэйхсверы. Выступаў за пераўзбраенне Германіі і ўстанаўленне фаш. дыктатуры. У 2-ю сусв. вайну 1939—45 камандуючы групай армій «Поўнач» (1939, Польшча), групай армій «Б» (1940, Францыя). З чэрв. 1941 насав.-герм. фронце, камандуючы групай армій «Цэнтр», якая ў чэрв.—жн. 1941 акупіравала тэр. Беларусі. У снеж. 1941 пасля паражэння ням.-фаш. войскаў пад Масквой зняты з пасады. У студз.—ліп. 1942 камандуючы групамі армій «Поўдзень» і «А», потым у распараджэнні вярх. камандавання вермахта. Загінуў у час налёту англа-амер. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УСХО́ДНІ ВАЛ»
(ням. «Ostwall»),
стратэгічны абарончы рубеж у Вял.Айч. вайну, створаны ням. войскамі насав.-германскім фронце да восені 1943 на лініі р. Нарва—г. Пскоў—Віцебск—Орша—р. Сож—сярэдняе цячэнне р. Дняпро—р. Малочная з мэтай спыніць наступленне Чырв. Арміі і выйграць час, спадзеючыся на раскол у антыфаш. кааліцыі і сепаратны мір з ЗША і Вялікабрытаніяй. Асн. частка «У.в.» — умацаванні на Дняпры. У вер. 1943 рубеж у паласе ням. групы армій «Поўдзень» і «А» стаў называцца пазіцыяй «Ватан», у паласе груп армій «Поўнач» і «Цэнтр» — пазіцыяй «Пантэра». Да канца вер. 1943 сав. войскі нанеслі паражэнне праціўніку на Левабярэжнай Украіне, фарсіравалі Дняпро і месцамі прарвалі «У.в.». У ходзе наступальных Бранскай аперацыі 1943, Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943, Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944сав. войскі пераадолелі абарончыя пазіцыі «Пантэры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРОСТ (Frost) Роберт Лі (26.3.1874, г. Сан-Францыска, ЗША — 29.1.1963),
амерыканскі паэт. Вучыўся ў Гарвардскім ун-це. У 1912—15 жыў у Англіі, дзе выйшла яго першая кн. «Воля хлопчыка» (1913). Рэаліст. тэматыка, «паэзія штодзённага», выкарыстанне гутарковай мовы выявілі яго погляд на этычныя і сац.праблемы эпохі (зб. «Напоўнач ад Бостана», 1914). У зб-ках «Нью-Гэмпшыр» (1923), «Далёкі хрыбет» (1936) і інш. адчуванне трагічнай страты жывога кантакту чалавека з прыродай, крызісу сучаснай механістычнай цывілізацыі. Лірычныя вершы кніг «Дрэвасведка» (1942), «Вятроўнік» (1947), «На высечцы» (1962) адзначаны глыбінёй думкі і народнасцю, арыгінальным паэт. бачаннем і належаць да шэдэўраў англамоўнай паэзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЦЭНТР»,
група армій (ням. Heetsgruppe, аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне сухапутных войск фаш. Германіі, якое дзейнічала нацэнтр. участку сав.-герм. фронту (у асн.натэр. Беларусі) у 1941—44 у Вял.Айч. вайну; найб. моцная з утвораных таксама ў чэрв. 1941 груп «Поўдзень» і «Поўнач», прызначаных для нападу наСССР. Войскі групы «Ц.», якія ўзначаліў ген.-фельдмаршал Ф. фон Бок, пачалі наступленне 22.6.1941 на фронце больш за 500 км ад г. Голдап да г. Уладава (Польшча); мелі ў сваім складзе 2 палявыя арміі, 2 танк. групы (усяго 50 дывізій) і 2 матарызаваныя брыгады; іх падтрымліваў 2-і паветр. флот (каля 1700 баявых самалётаў). Задача групы: акружыць і знішчыць сав. войскі натэр. Беларусі і стварыць спрыяльныя ўмовы для наступлення на Маскву. Аднак упартая Брэсцкай крэпасці абарона 1941, супраціўленне ворагу ў Навагрудскім «катле», Мінска абарона 1941, баі на Бярэзіне каля Барысава і Бабруйска, Магілёва абарона 1941, Віцебска абарона 1941, Гомеля абарона 1941 і інш. садзейнічалі зрыву «маланкавай вайны». У выніку Смаленскай бітвы 1941 войскі групы армій «Ц.» часова прыпынілі наступленне і перайшлі да абароны, а ў Маскоўскай бітве 1941—42 пацярпелі паражэнне. Камандуючы фон Бок заменены ген.фельдмаршалам Г.Г. фон Клюге. Летам і ўвосень 1943 група армій «Ц» панесла вял. страты (гл.Курская бітва 1943, Смаленская аперацыя 1943, Гомельска-Рэчыцкая аперацыя 1943). Зімой 1943—44 група «Ц.» абаранялася на Беларусі: лінія фронту праходзіла наУ ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна і далей па р. Прыпяць да г. Ковель Валынскай вобл.; камандаваў арміямі ген.-фельдмаршал Э.Буш. У выніку Беларускай аперацыі 1944 войскі групы страцілі 17 дывізій і 3 брыгады цалкам, а ў 50 дывізіях — больш за палову свайго складу. 28.6.1944 камандуючым прызначаны ген.-фельдмаршал В.Модэль, з 15.8.1944 — ген.-палк. Рэйнгарт, са студз. 1945 — ген.-палк. Рэндуліч. 26.1.1945 група армій «Ц.» перайменавана ў групу армій «Поўнач», а група армій «А» (існавала ў ліп. 1942 — крас. 1944 і з вер. 1944) — у групу армій «Цэнтр», якая разгромлена ў выніку Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацый.
французскі пісьменнік. Па адукацыі ўрач. Вядомасць набыў раманамі «Падарожжа на край ночы» (1932) і «Смерць у крэдыт» (1936), у якіх у форме канкрэтна-апісальнай «плыні свядомасці» адлюстраваў страх і жах тагачаснага існавання. У памфлетах 1936—41, у т. л. «Mea culpa» (лат. «Мая віна», 1936), прапаведаваў нацызм, культ. сілы. У рамане «Марыянеткі» (1944), запісках «Феерыя для іншага выпадку» (1952), аўтабіягр. хроніках «З замка ў замак» (1957) і «Поўнач» (1960) адкрытая да цынізму («лірызм паскуднасці») нянавісць да сучасніка, успрыняцце жыцця як спрадвечнай агоніі.
Тв.:
Рус.пер. — Путешествие на край ночи. Харьков;
М., 1999;
Из замка в замок. Харьков;
М., 1999;
Смерть в кредит. Харьков;
М., 1999.
Літ.:
Шкунаева И.Д. Современная французская литература. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДЭЛЬ (Model) Вальтэр (24.1.1891, г. Гентын, Германія —21.4.1945),
германскі ваенны дзеяч. Ген.-фельдмаршал (1944). З 1909 у кайзераўскай арміі, удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1940 камандзір 3-й танк. дывізіі, з кастр. 1941—41-га танк. корпуса. У студз. 1942 — ліст. 1943 (з перапынкамі) камандуючы 9-й арміяй наУсх. фронце. У лют.—сак. 1944 узначальваў групу армій «Поўнач», у крас.—чэрв. 1944 — «Паўночная Украіна». Праводзіў тактыку «выпаленай зямлі», вызначаўся асаблівай жорсткасцю. 28.6.1944 як «майстар абароны і адступлення» прызначаны камандуючым групай армій «Цэнтр», каб спыніць наступленне сав. войск у ходзе Беларускай аперацыі 1944. Аднак герм. войскі на чале з М. панеслі вял. страты і найб. цяжкія паражэнні. 15.8.1944 адхілены ад пасады. З вер. 1944 камандуючы групай армій «Б» (у Францыі), якая была разгромлена ў ходзе Рурскай аперацыі 1945 і 18 крас. капітулявала, пасля чаго М. скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦПАСЯЛЕ́НЦЫ, спецперасяленцы,
катэгорыя асоб у СССР, якія ў 1930—50-я г. былі сасланы разам з сем’ямі ў аддаленыя раёны краіны (Поўнач, Сібір, Д. Усход і інш.), асабліва ў перыяд масавай калектывізацыі ў 1929—32. Тэрміны «С.», «спецперасяленцы» пачалі ўжываць з вясны 1930, як правіла, у адносінах да асоб раскулачаных і сасланых як кулакі. Іх спісы складалі мясц. партыйныя і сав. органы з фармальным прыцягненнем бядняцка-серадняцкага актыву. Умовы транспарціроўкі і жыцця С. былі надзвычай цяжкімі. Яны часта жылі ў пабудаваных імі самімі «асобых паселішчах» і спецпасёлках, прыцягваліся да розных цяжкіх работ. С. пад страхам асуджэння і накіравання ў папраўча-працоўныя лагеры забаранялася пакідаць раёны пасялення. Увесь час яны знаходзіліся пад наглядам мясц. органаў дзярж. бяспекі. У 1953—59 праводзілася паэтапнае зняцце абмежаванняў на перамяшчэнне С. на месцы пастаяннага месца жыхарства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНТ (Kent) Рокуэл (21.6.1882, г. Тарытаўн, ЗША — 13.3.1971),
амерыканскі мастак, пісьменнік, прадстаўнік амер. рэалізму. Ганаровы чл.АМСССР (1962). Скончыў Калумбійскі ун-т, вучыўся жывапісу ў У.М.Чэйза і Р.Хенры (1909). Шмат вандраваў па Пн ЗША і інш. краін. Уражанні ад паўн. прыроды і побыту жыхароў адлюстроўваў у маст. і літ. творах. Рабіў антыфаш. плакаты і карыкатуры. Ілюстраваў уласныя кнігі, амер., зах.-еўрап., рус. аўтараў. Сярод жывапісных твораў: «Працаўнікі мора», «Зіма» (абодва 1907), «Вяртанне паляўнічага. Паўночная Грэнландыя» (1933), «Лістапад у Паўночнай Грэнландыі», «Поўнач» (1935—37), «Рака Осейбл. Зіма» (1960) і інш. Аўтар кніг, напісаных на аснове сваіх падарожжаў: «У дзікім краі» (1920), «Курс N by Е» (1930), «Саламіна» (1935), «Пра людзей і горы» (1959), «Грэнландскі дзённік» (1962), а таксама аўтабіягр. «Гэта маё ўласнае» (1940), «Гэта я, Божа!» (1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́РСКІ (Konarski) Шыман (17.3.1808, в. Дабкішкі Аўгустоўскага пав., Польшча — 11.3.1839),
дзеяч нац.вызв. руху ў Польшчы, Літве і Беларусі. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—31. У складзе корпуса ген. Хлапоўскага ўдзельнічаў у баях каля Гайнаўкі, Ліды, Вільні. Пасля паражэння паўстання жыў у Прусіі, Францыі. У 1833 удзельнічаў у ваен. экспедыцыі. якую рыхтаваў Ю.Заліўскі. Арыштаваны аўстр. ўладамі ў Кракаве, але адпушчаны. Жыў у Галандыі, Бельгіі, Швейцарыі, Францыі. Зблізіўся з Х.Лялевелем. Адзін са стваральнікаў арг-цый «Маладая Польшча» (1834) і «Садружнасць польскага народа» (1835). У 1834 у Парыжы выдаваў двухтыднёвік «Północ» («Поўнач»). У 1835 вярнуўся ў Кракаў, потым нелегальна ў Расію. Дзейнічаў на Украіне, Беларусі і ў Літве, меў на мэце падрыхтоўку паўстання супраць царскага самадзяржаўя. Стварыў некалькі тайных ячэек арг-цыі «Садружнасць польскага народа», наладзіў сувязь з афіцэрамі і салдатамі царскай арміі ў Вільні, Бабруйску, Брэсце. У маі 1838 арыштаваны, расстраляны ў Вільні.