горад наУ Польшчы, нар. Кшна. Адм. ц.Бельскападляскага ваяводства. 55,6 тыс.ж. (1993). Прам-сць: шарсцяная, швейная, мэблевая, трансп. машынабудаванне, электратэхн., харч., буд. матэрыялаў. Гандл. цэнтр (міжнар. кірмашы «Усход—Захад» і інш.). Вузел дарог на чыгунцы і аўтатрасе Варшава—Брэст. Турызм. Філіял Варшаўскай акадэміі фіз. выхавання. Акруговы музей. Помнікі архітэктуры: касцёлы 16—18 ст., рэшткі палаца Радзівілаў (1622), сістэма абарончых бастыёнаў (17 ст.) і інш.
Упершыню ўпамінаецца як горад у 1522, уласнасць Радзівілаў. З 1628 у Бяла-Падлясцы філіял Кракаўскай акадэміі. Адзін з цэнтраў паўстання 1863—64. У 2-ю сусв. вайну ў Бяла-Падлясцы гета (1941—42), лагер сав. ваеннапалонных (1941—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАФА́РАЎ Пётр Іванавіч (у манастве Паладый; 29.9.1817, г. Чыстапаль, Татарстан — 18.12.1878),
расійскі вучоны-ўсходазнавец. Вучыўся ў Казанскай семінарыі і Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У вер. 1840 у складзе рус. духоўнай місіі паехаў у Пекін (знаходзіўся там з перапынкамі 38 гадоў). Складальнік «Кітайска-рускага слоўніка» (ч. 1—2, 1888; завершаны П.С.Паповым). Пераклаў кіт. пісьмовыя помнікі «Падарожжа даоскага манаха Чан Чуня наЗахад», «Старажытнае мангольскае паданне аб Чынгісхане» (1866) і інш. Аўтар прац па гісторыі рэлігій у Кітаі (будызму, хрысціянству, ісламу) і рас.-кіт. адносін. У 1870—71 удзельнічаў у археал. і этнагр. экспедыцыі Рус.геагр.т-ва ў Усурыйскі край.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАКУ́РАЎ Яўген Міхайлавіч (н. 22.10.1925 г. Бранск, Расія),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1951). Першая кн. «Вершы пра абавязак» (1951). Аўтар паэт. зб-каў «Сінь» (1956), «Прызнанні» (1958), «Слова» (1962), «Характары» (1965), «Відовішча» (1968), «Метафары» (1972), «Сярожка з Малой Броннай» (1974), «Кантрасты» (1975), «Жэрабя» (1978), «Быццё» (1982), «Іпастась» (1984), «Раўнадзенства» (1989) і інш.Асн. тэмы — духоўная сталасць чалавека, роздум над яго ўнутр. светам. Вершам Вінакурава ўласцівыя прыхільнасць да дакладнай быт. дэталі і імкненне да філас. асэнсавання жыцця. Аўтар паэмы «НаЗахад» (1981), перакладаў і літ.знаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія СССР 1987. Творы Вінакурава набел. мову перакладалі Р.Барадулін, С.Гаўрусёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЭ́ЕВА Валянціна Сямёнаўна (н. 30.7.1944, г.п. Церахоўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатральна-маст.ін-т (1968). Працуе ў галіне ручнога ткацтва і габелену. Аўтар габеленаў: «Нацюрморт» (1975), «Восеньскі нацюрморт» (1976), «Месяц чэрвень» (1981); серыя «Адчыненыя вокны» (1984), «Чорнае і белае» (1986), «Партрэт» (1990), «Прысвячэнне ткачыхам» для Мінскага абласнога краязнаўчага музея з г. Маладзечна (1991); трыпціхі «Лес» для кавярні «Паўднёвы Захад» у Мінску (1983), «Дні позняй восені» для Ліцэя мастацтваў г. Ніжнявартаўск (Расія, 1995); цыкл «Архітэктура Беларусі» для банкетнай залы гасцініцы «Турыст» (1988), габелена-заслоны для Палаца Рэспублікі ў Мінску (1992—2001, у сааўт.), «На скрыжаванні лёсу» (1996) і інш. Творы вызначаюцца асацыятыўнасцю, дэкаратыўнай абагульненасцю, смелымі колеравымі спалучэннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ ІО́СІФАЎСКІ КАСЦЁЛ ПІЯ́РАЎ,
помнік архітэктуры класіцызму ў г. Ліда Гродзенскай вобл. Узведзены ў 1797—1825. На пабудову храма 5 тыс.руб. ахвяраваў Павел I. Мураваны храм-ратонда накрыты паўсферычным купалам, завершаны 8-гранным ліхтаром. Да асн. круглага ў плане аб’ёму прылягаюць больш нізкія прамавугольныя ў плане аб’ёмы: прытвор з 4-калонным порцікам нагал. фасадзе і 2-павярховая сакрысція па восі ўсход—захад, невял. рызаліты з Пд і Пн. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордэр. Порцік і рызаліты ўвянчаны трохвугольнымі франтонамі. Унутры па перыметры залы размешчаны 8 пар дарычных калон. Побач з касцёлам мураваныя 1-павярховы корпус кляштара (зачынены ў 1832) і 1-ярусная званіца. Касцёл у 1842 пацярпеў ад пажару, у 1863 пераабсталяваны пад правасл. царкву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІЧО́Ў Анатоль Пятровіч (н. 20.5.1923, г. Вузлавая Тульскай вобл., Расія),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1949—52). З 1943 працаваў у ваен.перыяд. друку, час. «Литературная Грузия». З 1967 жыве на Беларусі. Піша нарус. мове. Друкуецца з 1940: вершы, п’есы [«У нашым палку», паст. 1951; «Вяртанне (Бацька)», паст. 1954; «Арліны перавал», паст. 1958, і інш.]. Аўтар аповесцей «Па свежаму следу» (1955), раманаў «Так наступае вясна» (1958), «Паўднёвы Захад» (1962), «Трывога» (1964), «Поле бою» (1979), «Падпольная мянушка — Янаш» (1987), дакумент. аповесцей «Першыя савецкія гвардзейцы» (1971), «Час пераклічкі» (1981), «Год нараджэння — сорак першы» (1989), ваен.-гіст. нарысаў. Асн. тэма твораў — армейская служба ў мірны час, гераізм у гады вайны. Перакладае з груз. і арм. моў на рускую.
армянскі і расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Ерэванскі маст.-тэатр.ін-т (1958). Ў 1955—66 у Рус.драм. т-ры (Ерэван), у 1969—96 у т-ры імя У.Маякоўскага, з 1996 у «Ленкоме» (Масква). Акцёр моцнага тэмпераменту, майстар пераўвасаблення, стварае тонкі і заўсёды дакладны псіхал. малюнак вобраза. Сярод роляў: Стэнлі Кавальскі («Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса), Сакрат і Нерон («Гутаркі з Сакратам» і «Тэатр часоў Нерона і Сенекі» Э.Радзінскага), Хлудаў («Бег» М.Булгакава), Мэндэль Крык («Захад сонца» І.Бабеля). З 1960 здымаецца ў кіно («Добры дзень, гэта я!», «Калі настае верасень», «Жураўлік», «Тэгеран-43») і тэлефільмах («Аперацыя «Трэст», «Нікало Паганіні», «Добры дзень, я ваша цёця», «Месца сустрэчы змяніць нельга», «Сабака на сене» і інш.). Дзярж. прэміі Арменіі 1975, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ГАС (Rigas) Велестынліс, Рыгас Ферэас [сапр.Кірыязіс (Kiriazis) Антоніяс; каля 1757, г. Велестынан, Грэцыя — 24.6.1798], адзін з заснавальнікаў грэч.нац.-вызв. руху супраць тур. панавання, паэт. Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў нар. настаўнікам. З 1774 жыў у г. Стамбул, каля 1782—1796 — у Валахіі. У 1796—97 заснаваў у Вене тайнае грэч.рэв.т-ва («Этэрыя» Рыгаса Велестынліса). Выступаў за аб’яднанне ўсіх балк. народаў для барацьбы супраць тур. панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакр. «Грэчаскай рэспублікі» натэр. Балканскага п-ва і М.Азіі. У снеж. 1797 пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваны аўстр. паліцыяй і выдадзены тур. уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе. Мужнай лірыцы Р. (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытур. скіраванасць. Ідэі Р. былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (1814—21). Грэч. народ шануе Р. як нац. героя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ПКА Багдан Сільвестравіч (н. 27.8.1941, г.п. Кулікоў Жолкаўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна),
украінскі акцёр, дзярж. дзеяч. Нар.арт. Украіны (1980). Нар.арт.СССР (1991). Скончыў Кіеўскі ін-ттэатр. мастацтва (1984). З 1961 акцёр Львоўскага ўкр.т-ра драмы імя М.Занькавецкай, з 1978 — акад.т-ра імя І.Франко. З 2000 міністр культуры Украіны. Творчая манера С. вызначаецца псіхал. і эмацыянальнай напружанасцю пры строгім знешнім малюнку роляў, сярод якіх: Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» Франко), Дон Жуан («Каменны гаспадар» Л.Украінкі), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Васільеў («Выбар» паводле Ю.Бондарава), Тэўе («Тэўе-Таўль» паводле Шолам-Алейхема) і інш. Здымаўся ў кіно: «Белая птушка з чорнай меткай», «Дзеці сонца», «Мікалай Вавілаў», «Дарога ў рай», «Пастка», «Усход-Захад», «Мазепа» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1980. Дзярж. прэмія Украіны 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІ́НА Антось (сапр.Міцкевіч Міхаіл Міхайлавіч; 13.7.1897, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 25.10.1991),
бел. пісьменнік, публіцыст, перакладчык, педагог. Брат Я.Коласа. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1917). Жыў на хутары Смольня і займаўся сельскай гаспадаркай. У час ням. акупацыі працаваў інспектарам школ. У 1944, баючыся рэпрэсій, выехаў наЗахад — спачатку ў Чэхаславакію, потым у Зах. Германію. Жыў у лагеры для перамешчаных асоб, працаваў інспектарам пачатковых бел. школ, якія дзейнічалі ў лагерах. Выдаў каля дзесятка чытанак. У 1950 пераехаў у Нью-Йорк, дзе працаваў настаўнікам бел. школы, вартаўніком цвінтара. З 1952 да пач. 1960-х г. рэдактар газ. «Беларус», у 1970—81 — час. «Голас царквы». Літ. дзейнасць пачаў у 1917 («Як Мікіта бараніў сваіх», разам з Я.Лёсікам). Тэматыка яго апавяданняў і фельетонаў — жыццё сялян, семінарыстаў, фарміраванне нац. самасвядомасці беларусаў. У 1960-я г. пераклаў з царк.-слав.набел. мову тэксты малітваў, богаслужэнняў, Евангелля.