НЕСЦЯРУ́К (Юрый Міхайлавіч) (н. 12.10.1957, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1981). У 1981—95 працаваў на Магілёўскім камбінаце «Мастацтва», адначасова ў 1988—93 выкладаў у Магілёўскім вучылішчы культуры. З 1995 старшыня Магілёўскай абл. арганізацыі Бел. саюза мастакоў. Працуе ў жывапісе і манум. мастацтве. Аўтар жывапісных твораў «Партрэт Паўліны Мядзёлкі» (1982), «Крыж у Давыд-Гарадку» (1988), «Сон Палешука» (1990), «Мост на Гарыні» (1995), «Фотаздымак з вёскі Вепрын» (1996), «Беларускія могілкі» (1997), вітражоў «Музыка» (1984), «Беларускія асветнікі» ў Ін-це ўдасканалення настаўнікаў у Магілёве (1986), серыі вітражоў «Майстры» (1988), аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі ў Палацы шлюбу (1987), мазаічнага пано на фасадзе шпіталя №1 (1994; абодва ў Магілёве). Творам характэрны стрыманая каляровая гама, пошукі пластычнай выразнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́ЧКІН (Валянцін Уладзіміравіч) (22.6.1904, г. Таганрог — 27.1.1968),
рус. пісьменнік. Асн. тэма творчасці — жыццё вёскі. Аўтар аповесці «З франтавым прывітаннем» (1945), нарысаў «Раённыя будні» (цыкл, 1952—56), «На пярэднім краі» (1953); п’ес «Бабіна лета» (1947), «Насця Коласава» (1949), «Насустрач ветру» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́КІ,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл.Чыг. раз’езд на лініі Гомель—Чарнігаў. Цэнтр сельсавета. За 20 км на Пд ад г. Добруш, 30 км ад Гомеля. 1239 ж., 493 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Каля вёскі курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́ШЧЫЦЫ,
вёска ў Брэсцкім р-не; чыг. станцыя на лініі Брэст—Беласток. Цэнтр сельсавета. За 25 км на Пн ад Брэста. 904 ж., 336 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Радзіма К.Лышчынскага. Каля вёскі магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЎЛЯ́НЫ,
вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жабінка, 40 км ад Брэста. 399 ж., 147 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі рэшткі Крыўлянскага замка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТА́ЙЧЫЦЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдЗ ад г. Камянец, 30 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Лышчыцы. 368 ж., 144 двары (2001). Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Каля вёскіархеал. помнікі Ратайчыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХ ((Mach) Вільгельм) (1.1.1917, в. Камёнка Падкарпацкага ваяв., Польшча — 2.7.1965),
польскі пісьменнік. Скончыў Ягелонскі. ун-т у Кракаве (1947). Друкаваўся з 1947. Будні правінцыяльнага гарадка ў гады ням.-фаш. акупацыі, яе маральныя і псіхал. наступствы адлюстраваны ў аповесці «Іржа» (1950). Рэчаіснасць польск. вёскі 1940-х г. у цэнтры рамана «Явараў дом» (1954, Дзярж. прэмія Польшчы 1955). Свет дзіцячых перажыванняў узнавіў у рэфлексіўна-лірычным рамане «Жыццё вялікае і малое» (1959). Эксперым. раман «Горы над чорным морам» (1961) адметны аўтабіяграфізмам і дакументальнасцю, філас. заглыбленасцю. Раман «Агнешка, дачка Калумба» (1964, Дзярж. прэмія Польшчы 1964) пра жыццё пасляваен. вёскі, лёс польск. інтэлігенцыі. Аўтар апавяданняў, рэпартажаў, «Літаратурных нарысаў» (т. 1—2, 1971).
Тв.:
Рус пер. — Дом Явора. М., 1956;
Агнешка, дочь «Колумба» // Мах В. Агнешка, дочь «Колумба»;
Конвицкий Т. Современный сонник. М., 1973.
Літ.:
Poradecki J. Pisarstwo Wilhelma Macha. Łódź, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЕ́ЎСКІ (Мікола) (Мікалай Аляксеевіч; 28.3.1910, г. Гомель — 17.3.1986),
бел. пісьменнік. Вучыўся ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1932—33). Працаваў у прэсе, у 1952—67 нам.гал. рэдактара час. «Сельская гаспадарка Беларусі». Друкаваўся з 1933. Аўтар зб. апавяданняў «Скарб зямлі» (1951), прысвечанага людзям пасляваен. калгаснай вёскі, нарысаў, сцэнарыяў навук.-папулярных фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАЎСКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала. Пабудаваны ў 1905—10, рэканструяваны ў 1973. Даўжыня 34 км. Пачынаецца з возера Арэхавец на тэрыторыі Валынскай вобласці, вусце на ПнЗ ад вёскі Выгода. Прытокі: каналы Лелікаўскі, Церабовіцкі, Дзівінскі (злева), Павіцценскі і Травінскі (справа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ДНІЦА,
вёска ў Акцябрскім с/с Крупскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 36 км на Пн ад Крупак, 157 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Бобр. 376 ж., 109 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква (19 ст). Каля вёскі — курганны могільнік.