СЦЯПА́НАВІЧЫ,
вёска ў Зайкаўскім с/с Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 50 км на ПнУ ад горада і 47 км ад чыг. ст. Гарадок, 89 км ад Віцебска. 183 ж., 79 двароў (2002). Клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча днепра-дзвінскай культуры.
т. 15, с. 317
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)