сукупнасць прыналежных грамадзяніну на праве прыватнай уласнасці жылога дома (катэджа, дачы, садовага дома і інш.), надворных будынкаў (гаража, хлява, цяпліц і інш.), размешчаных на зямельным участку, што знаходзіцца ў дадзенай асобы на падставе права ўласнасці або на інш. законнай падставе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСКАСТРУМЕ́ННАЯ АПРАЦО́ЎКА,
апрацоўка паверхняў адлівак, метал. загатовак, дэталей і інш. вырабаў перад афарбоўкай, а таксама ачыстка фасадаў будынкаў, збудаванняў струменем сціснутага паветра з завіслымі ў ім часцінкамі пяску. Робіцца спец. пескаструменнымі апаратамі. У ліцейнай вытв-сці заменена шротамётнай або шротаструменнай ачысткай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАБАРО́КА (ад неа... + барока),
умоўная назва кірунку ў архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст., які пераймаў формы, элементы кампазіцыі будынкаў стылю барока. Паяўленне Н. як праграмнага звароту да мастацтва мінулага звязана з панаваннем у зах.-еўрап. архітэктуры і выяўл. мастацтве стылю мадэрн. У імкненні да адраджэння пластычнасці ў архітэктуры дойліды актыўна займаліся стылізацыяй гіст. форм, надаючы ім новае сучаснае гучанне. На Беларусі Н. не мела значнага пашырэння. У кампазіцыі жылых і грамадскіх будынкаў выкарыстоўваліся пластычныя мансардавыя дахі, франтоны складанага абрысу, вежачкі з фігурнымі завяршэннямі, багатая арнаментыка і ляпны дэкор. Барочным дэкорам вылучаліся інтэр’еры шматлікіх жылых і сядзібных дамоў. Адраджэнне традыцый барока выявілася і ў культавай архітэктуры (касцёл Маці Божай у в. Солы Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́СІМАЎ (Павел Васілевіч) (14.12.1900, с. Свабода Курскай вобл. — 21.3.1961),
архітэктар. Вучыўся ў Ленінградскай АМ (1923—25). Адказны сакратар Саюза архітэктараў СССР (1955—61). Адзін з аўтараў будынкаўСМ Украіны ў Кіеве (1934—39), Маскоўскага ун-та (Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНКРУ́СТ (ад лац. linum лён, палатно + crusta кара, абліцоўка),
рулонны аддзелачны матэрыял з гладкай або ўзорыстай рэльефнай паверхняй. Гэта папера або тканіна, пакрытая тонкім (0,5—1 мм) слоем пластмасы, атрыманай на аснове алкідных смол. Выкарыстоўваецца для ўнутр. аддзелкі грамадскіх будынкаў і трансп. сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛІ́ЧНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі, зробленыя з металаў. Найб. пашыраны стальныя канструкцыі, алюмініевыя канструкцыі; эфектыўныя канструкцыі з лёгкіх сплаваў. Выкарыстоўваюцца як нясучыя канструкцыі ў каркасах будынкаў і інш.інж. збудаванняў (пераважна стальныя М.к.), у вялікапралётных пакрыццях, абшыўках сценавых і дахавых панэлей (алюмініевыя М.к.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ БУДАЎНІ́ЧЫ КАЛЕ́ДЖЗасн. ў 1945 у Магілёве як тэхнікум. З 1991 каледж. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): архітэктура, прамысл. і грамадзянскае буд-ва, сан.-тэхн. абсталяванне будынкаў, бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНАМПА́К (Bonampak),
цырыманіяльны цэнтр майя апошніх стагоддзяў 1-га тыс. ў штаце Чыяпас (Мексіка). Адкрыты ў 1946. Захавалася каля 20 будынкаў, у т. л. «Храм размалёвак» (8 ст.), сцены якога ўпрыгожаны шматфігурнымі батальнымі і рытуальнымі сцэнамі. Знойдзены таксама стэлы, рэльефы, алтары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІМЕРБЕТО́Н,
бетон, у якім вяжучым рэчывам служаць сінт. палімеры (поліэфірныя, эпаксідныя, фенолафармальдэгідныя і інш. смолы, некат. тэрмапласты). Вызначаецца высокай трываласцю, зносаўстойлівасцю, воданепранікальнасцю, хім. устойлівасцю. Дэфармуецца пад нагрузкай (мае паўзучасць). Выкарыстоўваецца для пакрыцця дарог, мастоў, аэрадромаў, падлог у вытв. памяшканнях, вырабу цюбінгаў, абліцоўкі прамысл.будынкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НДУС (ад франц. pente douce пакаты схіл),
прамавугольная ці крывалінейная ў плане нахіленая пляцоўка для пад’езду да параднага ўвахода, размешчанага над цокалем будынка, а таксама для пад’езду аўтамабіляў на верхнія паверхі ў вял. гаражах. У асобных выпадках замяняе лесвіцы ўнутры і звонку будынкаў і збудаванняў.