ТКАЧУ́К Аксана Фёдараўна (н. 10.6.1933, С.-Пецярбург),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыла Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1958). З 1960 працавала ў ін-це «Мінскпраект», у 1977—83 гал. мастак Мінска, адначасова нам. гал. архітэктара горада. Кіраўнік аўтарскага калектыву праектаў будынкаў Ін-та нар. гаспадаркі (1964—74), жылых дамоў па вул. Старавіленскай (1977—79), будынка Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі ((1981), Палаца культуры вытв. тонкасуконнага аб’яднання (1984), планіроўкі і забудовы мікрараёнаў Ракаўская шаша 6 і 7 у Мінску. Сярод інш. работ (у сааўт.): праекты рэстарана «Журавінка» (1969) у Мінску, рэканструкцый Бел. т-ра імя Я.Коласа ў Віцебску (1985), будынкаў 19 ст. па вул. Камсамольскай ў Мінску (1999) і інш.
т. 15, с. 475
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)