НЯДЗІ́ЛЬКА (Уладзімір Іосіфавіч) (н. 5.10.1951, станіца Краснаармейская Краснадарскага краю, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1985). Скончыў Ленінградскі ун-т (1978). З 1986 ва Упраўленні справамі СМ Беларусі, з 1994 нам. старшыні Дзярж.к-та па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. Навук.працы па праблемах эканомікі навук.-тэхн. прагрэсу, арг-цыі і кіравання навук. і інавацыйнай дзейнасцю, навук.-тэхн. палітыкі.
Тв.:
Интенсификация науки: содержание и планово-финансовые факторы. Мн., 1984;
Финансовое обеспечение науки в Белорусской ССР (уровень, источники, механизмы). Мн., 1989 (разам з А.А.Слонімскім);
Science in the Republic of Belarus... // EURO research: An OverView of Research Policy in Europe. Stuttgart, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КАС ((Okas) Эвальд) (н. 28.11.1915, Талін),
эстонскі мастак. Нар.маст.СССР (1963). Правадз.чл.АМСССР (1975). Герой Сац. Працы (1985). Вучыўся ў Вышэйшым маст. вучылішчы ў Таліне (1938—41). З 1944 выкладаў у Эстонскім маст. ін-це (з 1954 праф.). Творам уласцівы вастрыня тыпізацыі, драматызм апавядальнасці, дынаміка кампазіцыі: «Вайна ў Махтрэ» (1958), «Тыгр» гарыць» (1973), «На будоўлі электрастанцыі» (1977). Аўтар графічных серый «Сланцавая прамысловасць Эстонскай ССР» (1959), «Калевіпоэг» (1961), «Японія», «Індыя» (абедзве 1965), «Уражанні пра Галандыю, Бельгію і Люксембург» (1968), «Горад» (1974). Дзярж. прэміі Эстоніі 1947, 1948, 1950, 1959, 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́ДЗІН (Павел Паўлавіч) (28.2.1916, в. Дамашняя Лыскаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 13.2.1983),
бел. мастак. Скончыў Горкаўскае маст. вучылішча (1940). Працаваў пераважна ў станковым жывапісе ў рэаліст. манеры, а таксама ў графіцы і плакаце. Аўтар карцін «А.П.Чэхаў на Сахаліне» (1950), «Южна-Сахалінск» (1952), «Зімовы пейзаж», «Вадавоз» (абедзве 1953), «Перадсвяточны вечар», «Вяртанне да мірнай працы» (абедзве 1960), «Выратаванне сцяга» (1961), «Зжатае поле», «Мінск увечары» (абедзве 1962), «Хлеб-соль» (1972), партрэта П.І.Клімука (1978), трыпціха «Брэсцкая крэпасць» (1966—71), графічнай серыі «Брэсцкая крэпасць» (1966—71), плаката «Слава героям космасу!» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЖА́РАЎ (Віктар Кузьміч) (н. 19.11.1925, в. Сташына Магілёўскага р-на — 8.5.1998),
бел. вучоны ў галіне лясной меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Д-рс.-г.н. (1978). Засл. лесавод Беларусі (1980). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). З 1957 у Бел.НДІ лясной гаспадаркі (у 1958—63 дырэктар Жорнаўскай лясной доследнай станцыі, з 1967 заг. лабараторыі). Навук.працы па меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Распрацаваў асновы лесагасп. рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў і лесамеліярац. аховы асушаных с.-г. зямель.
Тв.:
Защитное лесоразведение в Белоруссии: (Справ. пособие). Мн., 1980 (разам з У.Б.Арлоўскім, В.Н.Вараб’ёвым);
Полезащитные лесные полосы на торфяно-болотных почвах. Мн., 1983.
бел. вучоны ў галіне аграноміі. Д-рс.-г.н. (1988). Скончыў Курганскі с.-г.ін-т (1955). У 1977—2000 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук.працы па хім. спосабах барацьбы з пустазеллем у пасевах с.-г. культур, ахове раслін ад шкоднікаў і хвароб.
Тв.:
Применение гербицидов в сельском хозяйстве. Брянск, 1970 (разам з Б.І.Навайдарскім);
Сорные растения и меры борьбы с ними. Мн., 1987 (разам з М.І.Пратасавым, П.М.Шарснёвым);
Что надо знать о защите полевых культур. М., 1989 (разам з В.Ф.Самерсавым, В.С.Мярцалавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯКЕ́ВІЧ (Зіновій Лявонцьевіч) (н. 3.9.1932, г. Ковель Валынскай вобл., Украіна),
бел. геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1979). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1955). З 1973 ва Упраўленні геалогіі (нач. аддзела), з 1984 у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це (нам. дырэктара). Навук.працы па геалогіі і нафтагазаноснасці тэр. Беларусі, пошуку і разведцы нафтавых і газавых радовішчаў, распрацоўцы кірункаў геолагаразведачных работ на аснове вывучэння ўмоў фарміравання пакладаў нафты і газу. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Геология нефтяных месторождений Белоруссии. М., 1972 (у сааўт.);
Геология СССР. Т. 3. Белорусская ССР. Полезные ископаемые. М., 1977 (у сааўт.);
Геология и нефтегазоносность запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ГІН (Віктар Андрэевіч) (н. 20.7.1932, г. Арэнбург, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі дрэваапрацоўкі. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1994). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1956). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1976—89 заг. кафедры). Навук.працы па даследаванні дынамікі працэсаў у прыладах з цеплазалежнымі элементамі (ЦЗЭ), мадэліраванні дынамічных сістэм хім. і дрэваапр. вытв-сцей. Прапанаваў адзіную мадэль розных тыпаў ЦЗЭ. Распрацаваў шэраг канструкцый датчыкаў т-ры і інш. цеплазалежных параметраў.
Тв.:
Переходные процессы в цепях с термисторами. Мн., 1967 (разам з І.Ф.Валошыным);
Автоматика и автоматизация производственных процессов деревообработки. М., 1993 (разам з В.А.Дарашэнкам, Л.В.Лявонавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЫ́НАЎ (Барыс Барысавіч) (4.8.1877, г. Стаўрапаль, Расія — 16.3.1952),
расійскі глебазнавец, геахімік і географ. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1933). Скончыў Лясны ін-т (1900) і ун-т у Пецярбургу (1908). З 1920 праф. Данскога політэхн. ін-та ў Новачаркаску, з 1923 Ленінградскага, у 1935—36 і з 1947 Маскоўскага ун-таў; адначасова з 1923 у АНСССР (з 1925 у Глебавым ін-це). Навук.працы па тэорыі глебаўтварэння, фарміраванні асн. тыпаў кары выветрывання, класіфікацыі прыродных ландшафтаў і іх геахіміі, па метадах даследавання грунтоў. Вял. залаты медаль (1926) і залаты медаль імя Сямёнава-Цян-Шанскага (1928) Геагр.т-ваСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬЧЭ́ЎСКІ (Барыс Васілевіч) (н. 27.8.1944, с. Шатрова Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1967). З 1992 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (прарэктар). З 1999 у Нац. ін-це адукацыі. Гал. рэдактар час. «Тэхналагічная адукацыя». Навук.працы па праблемах тэорыі і методыкі навучання, рэфармавання сістэмы тэхнал. і інж.-пед. адукацыі.
Тв.:
Экранные средства в учебном процессе профтехучилищ. Мн., 1981;
Фотография: Курс для начинающих. 2 изд. Мн., 1985;
Система и элементы учебно-методического обеспечения: Рекомендации по аттестационно-выпускной работе. М, 1986 (разам з М.М.Пятровічам, Л.С.Фрыдманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАСЮ́К (Аляксандр Іванавіч) (н. 1.11.1950, г. Екацярынбург, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1991). Брат В.І.Панасюка. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па дыферэнцыяльных ураўн., аптымальным кіраванні. Увёў і даследаваў новы клас эвалюцыйных ураўн. — квазідыферэнцыяльныя ўраўн., якія апісваюць дынаміку сістэм у метрычных прасторах без лінейнай структуры. Распрацаваў тэорыю магістральнай аптымізацыі кіравальных сістэм (з В.І.Панасюком), глабальную мадэль дынамікі сац. сістэм.
Тв.:
О квазидифференциальных уравнениях в метрическом пространстве // Дифференц. уравнения. 1985. Т. 21, № 8; Асимптотическая магистральная оптимизация управляемых систем. Мн., 1986 (разам з В.І.Панасюком).