БО́ЙКА (Барыс Барысавіч) (н. 6.8.1923, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-рфіз.-матэм.н. (1965), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1951). З 1960 у Ін-це фізікі, у 1975—93 дырэктар Ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, квантавай электроніцы і фізіцы цвёрдага цела. Распрацаваў палярызацыйны метад вывучэння працэсаў вязкага цячэння, стварыў шэраг новых варыянтаў квантавых генератараў, атрымаў і даследаваў новыя высокатэмпературныя звышправодныя матэрыялы. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Фотопластичность. Мн., 1957 (разам з С.І.Губкіным, С.І.Дабравольскім);
Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. Мн., 1988 (разам з М.С.Пятровым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАТО́ЎСКІ (Ігар Дзмітрыевіч) (н. 25.10.1939, Мінск),
бел. біяфізік. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д-рбіял.н. (1979), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі (з 1985 дырэктар), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па вывучэнні структурна-мембранавых механізмаў рэгуляцыі фотабіял. і рэцэптарных рэакцый, ролі іонаў кальцыю ў механізмах фотатрансдукцыі жывёльных і раслінных сістэм.
Тв.:
Введение в молекулярную фотобиологию. Мн, 1971 (разам з С.В.Коневым);
Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (з ім жа);
Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн., 1986 (з ім жа);
Транспорт ионов в фоторецепторной клетке. Мн., 1990 (разам з У.І.Хаўратовічам, Л.А.Баранавай);
Фитохром — регуляторный фоторецептор растений. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ НАРО́ДНАЕ АПАЛЧЭ́ННЕ 1941.
Сфарміравана 5—6 ліп. ў Вял.Айч. вайну. 9—11 ліп.разам з войскамі Чырв. Арміі вяло баі ў час Віцебска абароны 1941. Складалася з 4 батальёнаў (2 тыс.чал.): Асаавіяхіма (участак уздоўж берага Зах. Дзвіны ў раёне Мазурына, паўн.-ўсх. ўскраіна Віцебска, дзе 11 ліп. 1-я рота батальёна амаль уся загінула каля в. Журжава), Кастрычніцкага (баі на тэр. прадпрыемстваў, вуліцах горада, у раёне Смаленскай шашы і інш.), Першамайскага (цэнтр горада на левым беразе Зах. Дзвіны, дзе адбіваў неаднаразовыя спробы гітлераўцаў пераправіцца цераз раку), Чыгуначнага (раён воз. Лосвіда, у напрамку Суражскай шашы і інш.). 11 ліп. апалчэнцы пакінулі Віцебск разам з сав. войскамі, многія ўліліся ў іх рады, частка пайшла да партызан і падпольшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЯЦЫ́НТАВА (Соф’я Уладзіміраўна) (4.8.1895, Масква — 12.4.1982),
руская актрыса, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1955). З 1911 актрыса 1-й Студыі МХТа (з 1924 МХАТ 2-і), з 1938 актрыса і рэжысёр Маскоўскага т-ра імя Ленінскага камсамола (у 1951—57 маст. кіраўнік). Педагог Бел.драм. студыі ў Маскве (1921—26). Актрыса шырокага творчага дыяпазону, высокай сцэн. культуры. Дасканала валодала мастацтвам псіхал. аналізу ролі: Марыя («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Нора («Нора» Г.Ібсена; рэж., разам з І.Бярсеневым), Жэнеўева («Маленне пра жыццё» Ж.Дэваля); Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І.Папова), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава, рэж., разам з А.Пялевіным) і інш. З 1946 здымалася ў кіно: «Клятва» (Дзярж. прэмія СССР 1947), «Сям’я Ульянавых», «Падзенне Берліна», «Няскончаная аповесць» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН (Ігар Мікалаевіч) (н. 19.4.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Акад.Бел. акадэміі мед.н. (1997). Д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1989). Акадэмік і прэзідэнт Бел. акадэміі мед.н. (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1973 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1978 заг. кафедры і кіраўнік Рэсп. цэнтра клінічнай і эксперым. хірургіі). Навук. працы па хірургіі стрававода, крывяносных сасудаў, печані і жоўцевывадных шляхоў, падстраўнікавай залозы, эндакрыннай сістэмы, хірург. гастраэнтэралогіі і практалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1993 1992.
Тв.:
Клиническая ангиология и ангиохирургия. Т. 1—2. Мн., 1980—81 (разам з А.М.Саўчанкам);
Разрывы аневризм брюшной аорты и их лечение. Мн., 1987 (разам з І.А.Давідоўскім, М.П.Бацяном);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫВО́ЦІНАЎ (Барыс Уладзіміравіч) (н. 14.3.1922, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1976). Ганаровы акад.Бел. акадэміі мед. навук (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950) і працуе ў ім. Навук. працы па хваробах перыферычнай нерв. сістэмы, астэахандрозе пазваночніка, рэўматызме мозга ў дзяцей, выкарыстанні выліч. метадаў і аўтаматызаваных сістэм для ранняй дыягностыкі, прагназавання неўралагічных праяў астэахандрозу пазваночніка і інш. хвароб нервовай сістэмы. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Неврологические нарушения при поясничном остеохондрозе. Мн., 1979;
Прогнозирование и диагностика дискогенного пояснично-крестцового радикулита. Мн., 1982 (разам з Я.А.Луп’янам);
Поражение нервной системы при эндокринных болезнях. Мн., 1989 (разам з М.З.Клябанавым).
Літ.:
Б.В.Дривотинов: (к 75-летию со дня рождения) // Здравоохранение. 1997. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕДЫГЕ́Й, Ідыгу,
Ідыку (1352—1419),
эмір Белай Арды, заснавальнік Нагайскай Арды. Разам з ханам Цімур Кутлукам пачаў вайну з Тахтамышам. У 1397 узначаліў войска Залатой Арды. У бітве на Ворскле 1399 разбіў аб’яднаныя сілы вял.кн.літ. Вітаўта і Тахтамыша. Пасля смерці Цімур-Кутлука ў 1399 фактычна стаў на чале Залатой Арды, правёў аб’яднанне ўсіх ранейшых улусаў манг. палкаводца Джучы. У 1406 забіў Тахтамышаразам з ханам Шадыбекам забілі Тахтамыша, у 1407 арганізаваў паход на г. Булгар. У 1408 напаў на Русь, разбурыў гарады Серпухаў, Дзмітраў, Растоў, Пераяслаў, Ніжні Ноўгарад, аблажыў Маскву, але не ўзяў яе. У час смуты 1410—12 Е. страціў уладу ў Ардзе і ўцёк у Харэзм. Забіты сынам Тахтамыша. Жыццю Е. прысвечаны гераічны эпас цюрк. народаў «Едыгей».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХАРЧЭ́НЯ (Барыс Пятровіч) (н. 1.5.1928, г. Орша Віцебскай вобл.),
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1992; чл.-кар. 1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1952). З 1952 у Пецярбургскім фіз.-тэхн. ін-це, з 1972 адначасова ў Пецярбургскім эл.-тэхн. ін-це. Навук. працы па оптыцы, спектраскапіі і магнітаоптыцы паўправаднікоў, оптаэлектроніцы. Выявіў эфект асцыляцый магнітапаглынання ў паўправадніках (1956) і дыямагнітныя эксітоны (1968). Адкрыў шэраг з’яў, звязаных з уздзеяннем магн. і эл. палёў на спектры ў паўправадніках (разам з рас. фізікам Я.Ф.Гросам). Распрацаваў асновы новага кірунку ў фізіцы паўправаднікоў — аптычнай арыентацыі электронных і ядз. спінаў. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Тв.:
Фазовый переход металл — полупроводник и его применение. Л., 1979 (разам з А.А.Бугаевым, Ф.А.Чудноўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМА́ТКІН (Сяргей Міхайлавіч) (н. 19.8.1951, г. Батумі, Грузія),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і марфалогіі. Д-рбіял.н. (1990). Акад. Расійскай медыка-тэхн. акадэміі, Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1974). З 1981 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі, з 1998 прарэктар па навук. працы Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па нейрамарфалогіі, нейрахіміі і патагенезе алкагалізму.
Тв.:
Aldehyde dehydrogenasa activities in the brain of rats and mice genetically selected for different sensitivity to alcohol (разам з Р.А.Дзітрыхам // Alcoholism: Clinical and experimental research. 1995. Vol. 19, № 5;
Thiamine deficiency as predisposition to and consequence of increased alcohol consumption (разам з Т.І.Зіматкінай) // Alcohol and Alcoholism. 1996. Vol. 31, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ (Сяргей Аляксеевіч) (н. 10.3.1937, в. Каручхоз Шкотаўскага р-на Прыморскага краю, Расія),
бел. і рас. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1972), праф. (1975). Скончыў Маскоўскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1959). З 1966 у Ін-це нар. гаспадаркі ў Іркуцку. У 1973—90 у Гомельскім дзярж. ун-це. З 1991 у Расійскай інж. акадэміі менеджменту і аграбізнесу. Даследуе праблемы арганізацыі павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па планаванні, кіраванні і маркетынгу.
Тв.:
Плановые расчеты на промышленных предприятиях. Иркутск, 1971 (разам з П.С.Пушкшым);
Научная организация труда на конвейерных потоках обувных фабрик. М., 1972 (разам з В.А.Уразавым);
Совершенствование управления производством в легкой промышленности. М., 1985 (з ім жа).