паўвостраў на З Вялікабрытаніі. Абмываецца Ірландскім м., пралівам Св. Георга, залівамі Кардыган і Брыстольскім. Берагі пераважна скалістыя, моцна парэзаныя. Большую ч.тэр. займаюць Кембрыйскія горы (г. Сноўдан, выш. да 1085 м). Радовішчы каменнага вугалю. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-растудз. 5—6 °C, ліп. 15—17 °C. Ападкаў на раўнінах 750—1500 мм, у гарах каля 2500 мм за год. Лугі, тарфянікі, верасовыя пусткі, участкі шыракалістых лясоў. Некалькі рэзерватаў. Порты: Кардыф, Ньюпарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́ЧКА, эструс,
псіхафізіялагічны стан самак млекакормячых жывёл, які папярэднічае спарванню. Адпавядае перыяду палавой актыўнасці самак і супадае з часам выспявання фалікулаў у яечніках (фалікулярная фаза палавога цыкла). Выяўляецца перыядычна (да пакрыцця самкі) з характэрным для кожнага віду жывёл інтэрвалам у некалькі сутак, тыдняў, месяцаў (напр., у пацука — 4—6 сут, каровы — 21 сут). Таксама Ц. наз. адна са стадый вагінальнага цыкла (адпавядае канцу палавога цыкла). Адбываецца выдзяленне клетак эпітэлію похвы, часам з крывацёкам (напр., у сабак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЯНЕ́І (Cyanea),
род медуз атр. дыскамедуз кл. сцыфоідных. Некалькі відаў. Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага і Ціхага ак., у морах Паўн. Ледавітага акіяна.
Дыям. парасона ад некалькіх сантыметраў да 2 м. Афарбоўка цела звычайна яркая, парасон бураваты або малінавы. З ніжняга боку парасона звісаюць доўгія (да 40 м), сабраныя ў 8 пучкоў шчупальцы з жыгучымі клеткамі і тонкія махрыстыя ротавыя лопасці кармінавага або малінавага колеру. Ёсць паліплоіднае пакаленне. Гл. таксама Медузы. Іл.гл. да арт.Сцыфоідныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРЫЁЛЬ,
пастаянная структура клетак усіх жывёл і некат. раслін; асн.ч. клетачнага цэнтра. Звычайна ў клетцы 2 або некалькі Ц., якія акружаны дыферэнцыраваным участкам цытаплазмы, што ўтварае цэнтрасферу.
Мае цыліндрычную форму. Удзельнічае ў дзяленні клеткі; пры дзяленні Ц. разыходзяцца да полюсаў клеткі, вызначаюць вось верацяна дзялення. Пры апладненні (мнагаклетачныя арганізмы) Ц. уносіцца ў зіготу мужчынскай палавой клеткай. У дыплоіднай клетцы знаходзяцца 2 пары Ц., у кожнай пары адна Ц. спелая, мацярынская, другая — няспелая, даччыная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯ́ТНА,
возера ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ужыца (выцякае з возера), за 2 км на У ад в. Дубровы, за 32 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 1,2 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 7,1 м. Пл. вадазбору 20,5 км². Катлавіна авальнай формы, выцягнута з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. 5—7 м, пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя і парослыя хмызняком. Упадае некалькі ручаёў.
2) Спаборніцтва спарт. каманд на скорасць (па бегу, плаванні, лыжах і да т.п.) са зменай спартсменаў на вызначанай дыстанцыі і перадачай якога-н. умоўнага прадмета, які таксама наз. Э. Адрозніваюць Э. простыя, калі этапы пераадольваюцца адным відам спорту (напр., бегам), і камбінаваныя — уключае некалькі відаў спорту (напр., бег, грэбля, веламотагонка і г.д.).
3) У пераносным сэнсе — жыццёвыя традыцыі, што перадаюцца наступным пакаленням.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАЖКО́ Сяргей Мікалаевіч (17.11.1870, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл. — 11.2.1956),
савецкі астраном. Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1892), працаваў там жа (з 1918 праф.). У 1918—31 дырэктар Маскоўскай абсерваторыі. Навук. працы па практычнай астраноміі і даследаванні пераменных зорак. Адкрыў заканамерную змену крывой і перыяду бляску цэфеід (т.зв. эфект Блажко). Прапанаваў новы спосаб фатаграфавання малых планет, сканструяваў некалькі арыгінальных прыбораў. Аўтар падручнікаў па астраноміі. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Літ.:
С.Н.Блажко: [Некролог] // Астрон. журн. 1956. Т. 33, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬВАЦЕ́НКА Іван Кірылавіч (н. 15.4.1915, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы афіцэрскага саставу (1939), танкавую школу (1941). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Волхаўскім, Варонежскім, 1-м Укр. франтах. 5—6.11.1943 танк. рота на чале са ст. лейт. Вальваценкам вызначылася ў баях каля Кіева. Паранены Вальваценка з экіпажам у падбітым танку некалькі гадзін вёў бой да падыходу падмацавання. Да 1946 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНІТУ́РАшрыфту,
камплект друкарскіх шрыфтоў аднаго рысунка. У пэўнай гарнітуры шрыфты адрозніваюцца абрысам (прамы, курсіўны і інш.), рознымі памерамі — кеглем (тэкставыя ад 6-га — нанпарэль да 12-га — цыцэра, тытульныя і загаловачныя ад 14 да 48-га), насычанасцю (светлая, паўтлустая і інш.). Камплектнасць гарнітуры залежыць ад тыпу наборных працэсаў. Звычайна друкарні маюць некалькі дзесяткаў гарнітур — тэкставых, тытульных, акцыдэнтных (дэкаратыўных), афішна-плакатных. Ёсць гарнітура літаратурная, новая газетная, школьная, часопісная сечаная, акадэмічная, кудрашоўская энцыклапедычная, звычайная новая і інш. Гэты тэкст набраны гарнітурай таймс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́БЕН (ням. Graben літар. роў),
выцягнуты ўчастак зямной кары, абмежаваны разрыўнымі пашырэннямі ў выглядзе скідаў (часцей) або ўскідванняў і апушчаны адносна навакольнай паверхні. Бываюць простыя і ступеньчатыя. Утвараюцца пры расцяжэннях зямной кары ў працэсе апускання або ўзняцця яе блокаў. Марфалагічна буйныя грабены часта маюць выгляд апушчэнняў, запоўненых вадой (Байкальскі і Усходне-афрыканскі грабены). Выцягнутыя грабены на некалькі соцень кіламетраў належаць пераважна да рыфтаў. На Беларусі да стараж. (познадэвонскіх) грабенаў належыць Прыпяцкі — частка палеарыфтавай Прыпяцка-Данецкай сістэмы.