ЦЭНТРЫЁЛЬ,
пастаянная структура клетак усіх жывёл і некат. раслін;
Мае цыліндрычную форму. Удзельнічае ў дзяленні клеткі; пры дзяленні Ц. разыходзяцца да полюсаў клеткі, вызначаюць вось верацяна дзялення. Пры апладненні (мнагаклетачныя арганізмы) Ц. уносіцца ў зіготу мужчынскай палавой клеткай. У дыплоіднай клетцы знаходзяцца 2 пары Ц., у кожнай пары адна Ц. спелая, мацярынская, другая — няспелая, даччыная.
А.С.Леанцюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)