ЦЫЯНЕ́І (Cyanea),
род медуз атр. дыскамедуз кл. сцыфоідных. Некалькі відаў. Пашыраны ў паўн. ч. Атлантычнага і Ціхага ак., у морах Паўн. Ледавітага акіяна.
Дыям. парасона ад некалькіх сантыметраў да 2 м. Афарбоўка цела звычайна яркая, парасон бураваты або малінавы. З ніжняга боку парасона звісаюць доўгія (да 40 м), сабраныя ў 8 пучкоў шчупальцы з жыгучымі клеткамі і тонкія махрыстыя ротавыя лопасці кармінавага або малінавага колеру. Ёсць паліплоіднае пакаленне. Гл. таксама Медузы. Іл. гл. да арт. Сцыфоідныя.
т. 17, с. 158
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)