горад у Ленінградскай вобл. Расіі, на р. Ціхвінка (ч.Ціхвінскай воднай сістэмы). Вядомы з 1383 як Прадцечанскі Ціхвінскі пагост. З 1773 горад. 67,1 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (с-г. і чыг. тэхніка), дрэваапр. і лесахім. (каніфоль, смала, шкіпінар, хвойны экстракт), харч., лёгкая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Філіял Паўн.-Зах.політэхн. ін-та. Арх. помнікі: на тэр.Вял. Успенскага манастыра (Цяпер Гіст.-мемарыяльны і арх.-маст. музей) — Успенскі сабор (1505—15), цэрквы Трапезная (Пакроўская, 1581) і Спаская (1593), Увядзенская вежа (1687) і інш. Дом-музей М.А.Рымскага-Корсакава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ЗНЫ,
горад, сталіца Чэчэнскай Рэспублікі (Ічкерыя), на р. Сунжа. 186 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Нафтаперапр., нафтахім., хім., харч.прам-сць, машынабудаванне (нафтавае абсталяванне і інш.) і металаапрацоўка. Моцна пацярпеў у час ваен. дзеянняў у 1994—96.
Засн. ў 1818 пры буд-ве Сунжэнскай абарончай лініі як рус. крэпасць Грозная. У 1869 крэпасць перайменавана ў горад Грозны. У 1893 праз яго прайшла чыг. Беслан—Пятроўск-Порт (сучасная Махачкала). З пач. 20 ст. буйны прамысл. цэнтр Паўн. Каўказа. З 1934 сталіца Чэчэна-Інгушскай аўт.вобл., у 1936—91 аднайменнай АССР (у 1944—57 цэнтр Грозненскай вобл.), з 1.11.1991 сталіца Чэчэнскай рэспублікі (Ічкерыя) у складзе Рас. Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́НСК,
горад, сталіца Мардовіі, у Расіі, на левым беразе р. Інсар (бас.р. Волга). Засн. ў 1641 як крэпасць на паўд.-ўсх. мяжы Расійскай дзяржавы. 318 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (у т. л. эл.-тэхн., прыладабудаўніцтва, вытв-сць экскаватараў, аўтасамазвалаў, тэлевізараў; з-ды; мех., мед. абсталявання і прэпаратаў, кабельны і інш.), хім.-фармацэўтычная і хім., харч., лёгкая. 2 ВНУ, у т. л. Мардоўскі ун-т. 3 тэатры: драмы, муз. камедыі, лялек. Філармонія. Музеі: краязн., карцінная галерэя, скульптара С.Дз.Эрзі. Арх. помнікі: царква Іаана Багаслова (канец 17 ст.), мураваныя палаты (т. зв. Пугачоўская палатка, 17 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́ТАЎ,
горад, цэнтр Саратаўскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 1590 як умацаваны пункт на паўд.-ўсх. межах Расіі. 874 тыс.ж. (1999). Порт на р. Волга (Валгаградскае вадасх.). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (з-ды станкабуд., авіяц., энергет., электроннага машынабудавання, падшыпнікавы, дызельны і інш.), эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., дрэваапр., харч., лёгкая. З-дтэхн. шкла. 10 ВНУ, у т. л.ун-т, кансерваторыя. 4 тэатры, у т. л. тэатр оперы і балета. Цырк. Планетарый. Музеі: краязн., мастацкі, М.Г.Чарнышэўскага, К.А.Федзіна, Музей-кватэра сям’і Ульянавых. Троіцкі сабор (17 ст.), грамадскія і жылыя будынкі 1-й пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬЯ́ЦІ,
горад, цэнтр Стаўрапольскага р-на ў Самарскай вобл. Расіі. Засн. ў 1737 як крэпасць Стаўрапаль. Горад з 1780. Перайменаваны ў гонар П.Тальяці (1964). 723 тыс.ж. (2000). Порт на р. Волга (Куйбышаўскае вадасх.). Чыг. станцыя. Найбуйн. ў Расіі цэнтр вытв-сці легкавых аўтамабіляў. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (гал. прадпрыемства АТ «Аўтаваз», вытв-сць трансфарматараў, суднарамонтна-мех. і электратэхн. з-ды), хім. (мінер. ўгнаенні, сінт. каўчук), харч., лёгкая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Паліграф. прадпрыемства «Сучаснік». Політэхн.ін-т. Тэатры: драм., лялек. Краязн. музей. Пры буд-ве Волжскай (Куйбышаўскай) ГЭС горад трапіў у зону затаплення і ў сярэдзіне 1950-х г. перанесены на новае месца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫУ́ЛІ-ВЕНЕ́ЦЫЯ-ДЖУ́ЛІЯ (Friuli-Venezia Giulia),
адм. вобласць у Паўн. Італіі. Уключае правінцыі Трыест, Гарыцыя, Удыне, Пардэноне. Пл. 7,8 тыс.км². Нас. 1,2 млн.чал. (2000). Адм. ц. і буйны марскі порт — г.Трыест. Размешчана на схілах Юлійскіх і Карнійскіх Альпаў (выш. да 2780 м). На Пдч. Паданскай нізіны. Клімат у гарах умераны, на ўзбярэжжы субтрапічны міжземнаморскі. Гал.р. Тальямента. Гаспадарка індустр.-агр. тыпу. Гал. галіны прам-сці: машынабудаванне (суднабудаванне, эл.-тэхн.), чорная металургія, хім., нафтаперапр., цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., тэкст., харчовая. Здабыча свінцова-цынкавых руд, плавікавага шпату. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, цукр. буракі, бульбу, агародніну. Садоўніцтва (персікі, яблыкі, грушы). Вінаградарства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней. Шаўкаводства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНАЎЦЫ́,
горад, цэнтр Чарнавіцкай вобл. Украіны, у перадгор’ях Карпат, на р. Прут. Вядомы з 1408. Да 1944 наз. Чарнавіцы, 259 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: лёгкая (трыкат., швейная, абутковая), машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для лёгкай прам-сці, электрапрылады і інш.), харч. (мясная, алейная, цукр.), хім., дрэваапр., у т. л. мэблевая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, маст. вырабаў. Ун-т (з 1875), мед.ін-т. Муз.-драм. тэатр, філармонія. Музеі: краязнаўчы, нар. архітэктуры і побыту, літ.-мемарыяльны В.Ю.Кабылянскай і Ю.А.Фядзьковіча. Арх. помнікі: драўляныя цэрквы 17—18 ст., будынак ун-та (19 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЕРДЗІ́Н, Эбердзін (Aberdeen),
горад у Вялікабрытаніі (Шатландыя). Адм. ц. раёна Грампіян. 216,9 тыс.ж. (1992). Порт на Паўночным м., вузел чыгунак і шашэйных дарог, у вусці р. Ды.
Засн. каля 700. Адзін з першых асяродкаў хрысціянства ў Шатландыі. У 12—14 ст. рэзідэнцыя шатл. каралёў. Пасля разбурэння англ. войскамі ў 1336 побач з старым пабудаваны новы Абердзін. У 1860 каралеўскі (1494) і маршальскі (1593) калегіумы аб’яднаны ва ун-т. Арх. помнікі 14—19 ст., у т. л. гатычны гранітны сабор (1336—1522).
Арганізацыйны цэнтр па абслугоўванні нафтаздабычы ў Паўночным моры. Рыбаперапр., цэлюлозна-папяровая, хім. (у т. л.вытв-сць угнаенняў) прам-сць, машынабудаванне. Каля Абердзіна — гранітныя кар’еры. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКА-БЯ́ЛА (Bielska-Biała),
горад на Пд Польшчы, на р. Бяла. Адм. ц.Бельскага ваяводства. 185 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Важны цэнтр тэкст. (шарсцяной, ільняной), аўтамабілебуд. (малалітражныя аўтамабілі «Фіят»), самалётабуд. (планеры), электратэхн. прам-сці. Тэкст.машынабудаванне. Харч., швейныя, папераробныя прадпрыемствы. Студыя мультыплікацыйных фільмаў. Турызм. 2 т-ры, 2 музеі. Помнікі архітэктуры: замак 15—18 ст., касцёлы і комплекс жылых мураваных дамоў 17—18 ст.
Утвораны ў 1951 пасля зліцця гарадоў Бельска і Бяла. Бельска мела гар. правы з канца 13 ст. З 1327 пад уладай Чэхіі. З 15 ст. развіваецца суконная вытв-сць. З 1920 у складзе Польшчы. Бяла атрымала гар. правы ў 1723. З 1772 у складзе Аўстрыі. З 1918 у межах Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРО́НЕЖ,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Варонежскай вобл.Засн. ў 1586. 974,1 тыс.ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (самалётабудаванне; ракетныя рухомыя ўстаноўкі, экскаватары, с.-г. машыны, станкі; кавальска-прэсавае абсталяванне, тэхн. абсталяванне для жывёлагадоўчых ферм; вытв-сцьмед. і быт. тэхнікі; рамонт вагонаў і лакаматываў і інш.), хім. (сінт. каўчук, шыны, лакі і фарбы), хіміка-фармацэўтычная (медыкаменты), дрэваапр., лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Фізіка-хім. НДІ і інш.Ун-т, аграрны ун-т, Міжнар.ун-т камп’ютэрных тэхналогій. Ін-ты: інжынерна-буд., лесатэхн., пед., політэхн. і інш. Тэатры драм., оперы і балета і інш. Краязнаўчы і маст. музеі.