горад, цэнтр Чарнавіцкай вобл. Украіны, у перадгор’ях Карпат, на р. Прут. Вядомы з 1408. Да 1944 наз. Чарнавіцы, 259 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: лёгкая (трыкат., швейная, абутковая), машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для лёгкай прам-сці, электрапрылады і інш.), харч. (мясная, алейная, цукр.), хім., дрэваапр., у т. л. мэблевая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, маст. вырабаў. Ун-т (з 1875), мед.ін-т. Муз.-драм. тэатр, філармонія. Музеі: краязнаўчы, нар. архітэктуры і побыту, літ.-мемарыяльны В.Ю.Кабылянскай і Ю.А.Фядзьковіча. Арх. помнікі: драўляныя цэрквы 17—18 ст., будынак ун-та (19 ст.) і інш.