(н. 4.9.1906, в. Дуброва Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік і вучоны. Канд.с.-г.н. (1937). Засл. работнік культ. Беларусі (1981). Скончыў БСГА (1931). У 1937—41 навук. супрацоўнік, у 1945—76 заг. сектара аграрных праблем Ін-та эканомікі Нац.АН Беларусі. Пер шыя вершы апубл. у 1927. Аўтар зб-каў апавяданняў «Радня» (1954), «Паўз самыя вокны» (1961), аповесцей «Зямля маладзее» (1952), «Зямныя вузлы» (1965), кніг нарысаў. Пачынальнік аналітычнага нарыса ў бел. л-ры. Пісьменніка хвалююць актуальныя тэмы сучаснасці: вытворчыя, сацыялагічныя, культурныя праблемы вёскі і горада, меліярацыя, ахова прыроды і інш. Як даследчык вывучае эканоміку сельскай гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
Светлы шлях. Мн., 1959;
Да долі чалавечай. Мн., 1970;
Гамоніць Палессе. Мн., №7;
На новыя кругі. Мн., 1980;
Час сеяць і «с жаць Мн., 1982;
Красна хата не толькі пірагамі. Мн., 1988;
Нялёгкі хлеб. Мн., 1990.
Літ.:
Лысенка А.Ф. Сучасны беларускі нарыс. Мн., 1978;
Беларуская літаратура: Дзень сённяшні. Мн., 1980. С. 289—297.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМІ́ (Абдурахман Нураддзін ібн Ахмад) (7.11.1414, с. Джам, каля г. Нішапур, Іран — 9.11.1492),
персідскі і таджыкскі пісьменнік і вучоны. Настаўнік і сябар Алішэра Наваі. Вучыўся ў Самаркандзе і Гераце, дзе пражыў усё жыццё. Кананізаваны. Завяршыў перыяд развіцця паэзіі ўсх. краін на мове фарсі. Майстар віртуознай паэт. формы. Выступаў у шматлікіх паэт. жанрах (газель, рубаі, касыды, месняві і інш.). Раннія творы Дж. — празаічныя суфійскія і свецкія трактаты, дапаможнік па складанні рэбусаў, шарад. Аўтар прац па філасофіі, тэалогіі, л-ры, гісторыі, рыторыцы, музыцы, цыкла з 7 паэм (семярыца) «Сем карон», або «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1480—87), зб-каў газелей «Пачатак юнацтва» (1479), «Сярэдзіна жыццёвай ніці» (1479), «Завяршэнне жыцця» (1491), зб. прытчаў «Бахірыстан» (1487) і інш. Ад ідэй рэліг. нецярпімасці і абскурантызму Дж. ўзняўся да пратэсту супраць дэспатызму і сац. несправядлівасці, ад містычнай абмежаванасці да філас. абагульненняў і пропаведзі гуманіст. ідэй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНАЦЮ́К (Уладзімір Міхайлавіч) (9.5.1871, в. Веляснёў Цярнопальскай вобл., Украіна — 6.10.1926),
украінскі фалькларыст, этнограф. Акад.АН Украіны (1924), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1902). Скончыў Львоўскі ун-т (1898). З 1898 — сакратар Навуковага т-ва імя Шаўчэнкі. Адзін з рэдактараў «Літературно-наукового вістника», «Етнографічного збірника» і інш. Выступаў з публікацыямі па мовазнаўстве, дыялекталогіі, літаратуразнаўстве, гісторыі матэрыяльнай культуры. Прыхільнік параўнальна-гіст. метаду ў фалькларыстыцы. Пачынальнік сістэматызаванага выдання фалькл. і этнагр. матэрыялаў, у т. л.фалькл. зб-каў «Галіцка-рускія анекдоты» (1899), «Галіцка-рускія народныя легенды» (т. 1—2, 1902—03), «Каламыйкі» (т. 1—3, 1905—07), «Калядкі і шчадроўкі» (т. 1—2, 1914), «Украінскія народныя байкі» (т. 1—2, 1916) і інш. Аўтар даследавання «Этнаграфічныя матэрыялы з Угорскай Русі» (т. 1—6, 1897—1911), рэцэнзій на працы С.Малевіча, М.Я.Нікіфароўскага, М.Федароўскага, М.В.Доўнар-Запольскага, прысвечаных бел. фальклору і этнаграфіі, на кнігу Я.Ф.Карскага «Беларусы» (1905).
Тв.:
: Вибрані статті про народну творчість. Київ, 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКА́ЎСКАС ((Žukauskas) Альбінас) (25.1.1912, в. Бубеле, Сувалкаўскае ваяв., Польшча — 10.8.1987),
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Літвы (1972), засл. работнік культ. Беларусі (1973). Вучыўся ў Віленскім ун-це і Варшаўскай вышэйшай школе журналістыкі (1935—39). Аўтар зб-каў вершаў «Часы і людзі» (1938), «Цяжкая радасць» (1970), «Сонцаварот» (1973), «Прыбярэжныя водмелі» (1975, Дзярж. прэмія Літвы 1976), «Прамаці» (1981), «Бяздомная любоў» (1983), кніг навел і апавяданняў «Зямля плыве на поўдзень» (1939), «Паветраны калодзеж» (1964), «Добрыя камяні» (1973), «Чаму плакаў хлеб» (1980), у якіх асэнсоўвае рэаліі гіст. мінулага літ. вёскі, людскія лёсы, паказвае стойкасць народа, хараство роднага краю. На літ. мову пераклаў кнігі выбранай лірыкі Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, М.Танка, асобныя творы П.Броўкі, З.Бядулі, М.Гарэцкага. На бел. мову яго творы перакладалі Р.Барадулін, А.Васілевіч, С.Грахоўскі. М.Калачынскі, А.Разанаў, Я.Семяжон, М.Танк, Н.Тарас, М.Хведаровіч, У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Павел Нічыпаравіч) (18.11.1912, в. Склімін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 2.9.1995),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1978). Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі імя Кірава (1936). З 1955 рэдактар час. «Вожык», у 1967—72 гал. рэдактар час. «Полымя». Друкаваўся з 1943. Звяртаўся да падзей вайны, актуальных тэм сучаснасці, узнімаў маральна-этычныя праблемы. Аўтар кніг апавяданняў «Прага бою» (1945), «У новы дзень» (1952), «Апавяданні» (1956), «Павер, кахаю...» (1969), «Судзі сябе сам» (1992), аповесці «Падзенне Хвядоса Струка» (1967), зб-каў гумару «Пісьмо ў два адрасы» (1959), «Як здароўе, доктар?» (1972), дакумент. аповесці «Дзень першы, ноч апошняя» (1980), аднаактовых п’ес, нарысаў. Пісаў для дзяцей: аповесці «Андрэйка» (1948), «Лёнька Гром» (1961), «Чырвоны лядок» (1969), зб-кі апавяданняў «Згублены дзённік» (1954), «Малы мужчына» (1966), «Жыві сабе, зайчык!» (1975), кн. «Намеснік бабулі» (1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Іван Іванавіч) (22.4.1779, Масква — 11.2.1840),
рускі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1821. Аўтар зб-каў «Вершы» (1828), «Збор вершаў» (ч. 1—2, 1833, 3-е выд. 1840). Сябраваў з А.Пушкіным, В.Жукоўскім, П.Вяземскім, дзекабрыстамі. Поспех К. прынесла рамант.-сентыментальная паэма «Чарнец» (1825), напісаная ў форме лірычнай споведзі маладога манаха. У гіст. паэме «Княгіня Наталля Барысаўна Далгарукая» (1824—27) асн. ўвагу перанёс з грамадз. ідэй на рэліг. і інтымныя перажыванні гераіні. Змрочны рамант.-містычны каларыт у яго баладах («Тайна», «Вар’ятка», «Адплыццё віцязя»). Звяртаўся да раманса («Венецыянская ноч», «Вячэрні звон», пер. з Т.Мура), песні. На тэксты К. пісалі музыку М.Глінка, А.Даргамыжскі, А.Аляб’еў і інш. На рус. мову пераклаў асобныя творы Дж.Байрана, А.Міцкевіча, Дантэ, Ф.Петраркі, Т.Таса, Л.Арыёста, А.Шэнье, П.Мерымэ, Р.Бёрнса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎ (Уладзімір Барысавіч) (13.2.1912, г. Хвалынск Саратаўскай вобл., Расія — 6.8.1977),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Звязда», «Советская Белоруссия», «Літаратура і мастацтва», у час. «Полымя». Літ. дзейнасць пачаў у 1944 як крытык. Аўтар зб-каўліт.-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952), «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1949 выступаў як празаік. Творы прысвечаны барацьбе бел. партызан і падпольшчыкаў Мінска супраць ням.-фаш. захопнікаў, жыццю рабочых і інтэлігенцыі: аповесць «Без нейтральнай паласы» (1949), раманы «За годам год» (1955—56), «Вясеннія ліўні» (1959—60), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1969). Аўтар кн. ўспамінаў і апавяданняў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Даследаваў творчасць К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—5. Мн., 1983—85.
Літ.:
Успаміны пра Уладзіміра Карпава. Мн., 1991;
Грамовіч І. Адчуваў пульс жыцця // Грамовіч І. У сховах памяці і сэрца. Мн., 1983;
Грахоўскі С. Недапіты бярозавік // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІГН (Уладзімір Людвігавіч) (літ.псеўд.Дзедлаў; 27.1.1856, г. Тамбоў, Расія — 16.6.1908),
рускі пісьменнік. Сын Л.І.Паўлоўскай. З 1860 амаль увесь час жыў на Беларусі ў вёсках Дзедлава і Фёдараўка (Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882). Аўтар апавяданняў, рэцэнзій і нарысаў, якія друкаваў у газ. «Неделя», час. «Русское богатство», «Наблюдатель», «Вестник Европы» і інш. Падарожнічаў па Італіі, Егіпце, Сірыі, Турцыі, Расіі, уражанні склалі зб-кі «Прыгоды і ўражанні ў Італіі і Егіпце. Нататкі пра Турцыю», «Здалёк. Лісты з дарогі» (абодва 1887), «Вакол Расіі. Партрэты і пейзажы» (1895). У 1892—1904 перапісваўся і сустракаўся з А.Чэхавым. У аповесці «Сашачка» (1892) канфлікт народнікаў-васьмідзесятнікаў з народнікамі-шасцідзесятнікамі. Аўтар зб-каў «Мы. Эцюды» (1889; аўтабіягр.), «Лірычныя апавяданні» (1902), «Проста апавяданні» (1904), кн. «Кіеўскі Уладзімірскі сабор і яго мастацкія творцы» (1901), «Школьныя ўспаміны» (1902). У цыклах нарысаў «Аблава (Беларускія сілуэты)» (1878), «Перасяленцы і новыя мясціны» (1894), «Панарама Сібіры» (1900) з любоўю і павагай пісаў пра Беларусь, сялян-беларусаў. Памёр у Рагачове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БЕЦ-ФІЛІМО́НАВА (Алена Рыгораўна) (н. 13.10.1932, Мінск),
бел. пісьменніца. Дачка Р.Я.Кобеца. Скончыла Бел. кансерваторыю (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1971). Выкладала музыку ў навуч. установах Расіі, Беларусі. У 1971—83 працавала на кінастудыі «Беларусьфільм», у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1959. У творах для дзяцей і юнацтва тэмы дабрыні, любові да роднай зямлі, праблемы экалогіі і маральна-этычныя. Аўтар паэт. зб-каў «Казка пра месяц» (1963), «Залаты ручнік» (1972), аповесцей «Жаваранкі над Хатынню» (1973), «Блакітны экспрэс» (1976; аднайм. п’еса, паст. 1978), рамана «Агні за перавалам» (1985), кнігі нарысаў пра Грэцыю «У каралеўстве... але не казачным» (1968), сцэнарыя мультфільма «Вася Буслік і яго сябры» (паст. 1974). На бел. мову пераклала зб. вершаў грэч. паэта Я.Рыцаса «Макронісас» (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ГАЎТ ((Kohout) Павел) (н. 20.7.1928, Прага),
чэшскі пісьменнік, драматург. Працаваў культ. аташэ ў Маскве (1949—50), гал. рэдактарам гумарыстычнага час. «Dikobraz» («Дзікабраз»), Удзельнік дысідэнцкага руху 1960—70-х г. З 1979 у Аўстрыі. Друкуецца з 1950. Аўтар зб-каўпаліт. і лірычных вершаў «Вершы і песні» (1952), «Час кахання і барацьбы» (1954). Крытычны пафас характэрны для п’есы «Такое каханне» (1957; паст. Гродзенскім абл.драм. т-рам і Бел. т-рам імя Я.Коласа ў 1958, Магілёўскім абл.драм. т-рам у 1962), сатыр. рамана «Катыня» (1978), аўтабіягр. раманаў «З дзённіка контррэвалюцыянера» (1969), «Дзе закапаны сабака» (1987); маральная праблематыка ў п’есах «Добрая песня» (1952), «Жнівень, жнівень, жнівень» (1968). Аўтар п’ес «Марыя ў змаганні з анёламі» (1981), «Ecce Constantia» (паст. 1990), рамана «Канец вялікіх канікул» (1990), сатыр. апавяданняў, артыкулаў пра л-ру і т-р. На бел. мову паасобныя вершы К. пераклаў М.Калачынскі. Дзярж. прэмія Аўстрыі 1977.
Тв.:
Рус.пер. — Хорошая песня. М., 1957;
[Вершы] // Антология чешской поэзии. М., 1959. Т. 3.