Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗЕ́Й (Віктар Канстанцінавіч) (н. 19.8.1946, в. Малыя Круговічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1984). Працаваў у час. «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 у час. «Маладосць». Аўтар паэтычных зб-каў «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994), празаічных зб-каў «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1992, Літ. прэмія І.Мележа 1993). Гал. ў яго творчасці — маральна-этычныя і сац. праблемы сучаснай вёскі, людзі і прырода роднага краю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЗЕ́КА (Язэп) (Іосіф Васілевіч; 24.6.1907, в. Востраў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.8.1977),
бел. пісьменнік. Канд.філал.н. (1949). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1936). У Айч. вайну ўдзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі. Працаваў у Адэскім пед. ін-це (1949—52), БДУ (1952—73). Друкаваўся з 1930. Аўтар зб-каў апавяданняў «Рукою ворага» (1932) і нарысаў) «Партызанскія сцежкі» (1959), кніг для дзяцей «Лясныя сябры» (1966), «Сонечны алень» (1969), «Трывожная ноч»(1972). Збіраў і даследаваў бел. фальклор. Укладальнік зб-каўпартыз. творчасці «Песні барацьбы» (1946, з М.Меяровіч і С.Карабанам), «Лясныя песні» (1970, 2-е выд. 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДАЎ (Сямён Абрамавіч) (24.1.1893, г. Херсон, Украіна —24.5.1968),
рускі паэт, літаратурны крытык, перакладчык. Адзін з рэдактараў час. «На посту» (1923—25), адначасова адказны сакратар Маскоўскай (1923—24), у 1924—26 Усерас. асацыяцыі пралет. пісьменнікаў. Друкаваўся з 1912. Аўтар паэт. зб-каў «Мая сяўба» (1918), «Перабежка бліскавіц» (1921), «Стальны строй» (1923), паэм «Іна», «Нашы душы» (абедзве 1922), зб-каўарт. «Арганізацыя пралетарскай літаратуры» (1925), «У літаратурных баях» (1926), «На пасту» (1931). На рус. мову перакладаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Кулакоўскага, М.Лупсякова, М.Паслядовіча, Э.Самуйлёнка, А.Якімовіча.
канадскі паэт. Скончыў ун-т у г.Таронта, у 1920—53 праф. гэтага ун-та. Пісаў на англ. мове. Гал. тэма першых зб-каў паэзіі «Ньюфаўндлендскія вершы» (1923), «Варыва ведзьмаў» (1925), «Вершы мора» (1930) — рамантызаваная еднасць чалавека і мора. Паэмы «Тытаны» (1926), «Рузвельт» і «Антыноя» (1930), «Гібель «Тытаніка» (1935) пра змаганне чалавека з прыродай. Аўтар паэмы «Брэбёф і яго браты» (1940), зб-каў вершаў «Дзюнкерк» (1941), «Нацюрморт» і іншыя вершы» (1943), «Яны вяртаюцца» (1945), «За калодаю» (1947), «Да апошняга вастрыя» (1952), якім уласцівы антываен. і антыфаш. матывы, гуманіст. накіраванасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ХМАН ((Bachmann) Інгеборг) (25.6.1926, г. Клагенфурт, Аўстрыя — 17.10.1973),
аўстрыйская пісьменніца. У 1945—50 вучылася ў Грацкім, Інсбрукскім, Венскім ун-тах. Д-р філасофіі (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Адтэрмінаваны час» (1953), «Покліч Вялікай Мядзведзіцы» (1956), зб-каў апавяданняў «Трыццаты год» (1961), «Сінхронна» (1972), рамана «Маліна» (1971), эсэ, нарысаў. Пісала лібрэта для балетаў і опер Г.Генцэ, радыёп’есы: «Панскі двор» (1954), «Цыкады» (1955), «Добры бог з Манхатана» (1958). Яе лірыка сімвалічная, вытанчаная, са складанай метафарычнасцю, аднак стыль ясны, просты, строгі. Героі Бахман дзёрзкія, упартыя, поўныя пошукаў і супярэчнасцяў. Яны бунтуюць супраць багоў, лёсу, сац. умоў.
Тв.:
Рус.пер. — Три дороги к озеру: Повесть и рассказы. М., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕ́ТАПІС ЧАСО́ПІСНЫХ АРТЫ́КУЛАЎ»,
дзяржаўны штомесячны бібліяграфічны паказальнік Беларусі. Выдаецца з 1934 у Мінску Нац. кніжнай палатай. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Рэгіструе артыкулы, дакумент. матэрыялы, творы маст. л-ры з часопісаў, перыяд. і неперыяд. зб-каў, зб-каў, якія прадаўжаюцца, выданняў тыпу «прац». Бібліягр. запісы групуюцца па галіновых раздзелах, у якіх для вылучэння матэрыялу, прысвечанага значным падзеям паліт., эканам., культ. жыцця Беларусі і замежжа, юбілеям асоб, арг-цый і інш., змяшчаюцца часовыя тэматычныя рубрыкі. У раздзеле «Дапаўненне да «Летапісу часопісных артыкулаў» (у № 6 і 12) рэгіструюцца часопісы і бюлетэні, што зарэгістраваны са спазненнем на 2 і больш гадоў. Мае паказальнікі: імянны, геагр., моў (акрамя бел. і рус.), на якіх надрукаваны артыкулы, штогадовы (у № 12) паказальнік часовых тэматычных рубрык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ХАР ((Machar) Іозеф Сватаплук) (29.2.1864, г. Колін, Чэхія — 17.3.1942),
чэшскі паэт. Прадстаўнік т.зв. генерацыі 1890-х г., адзін з аўтараў маніфеста «Чэшскай мадэрны». Першы зб. «лірыкі расчараванняў» — «Споведзь» (1887—92). Этычныя і паліт. праблемы ў цэнтры зб-каў «Tristium Vindobona 1—20» (1893), «Галгофа» (1901), рамана ў вершах «Магдалена» (1894) і інш. У гіст. цыкле «Свядомасць стагоддзяў» (ч. 1—9, 1906—26) супрацьпастаўленне антычнасці і хрысціянства, ідэя «моцнай асобы», схільнасць да індывідуалізму і песімізму. Аўтар зб-каў вершаваных фельетонаў і кніг успамінаў пра знакамітых людзей эпохі («Рым», 1907; «Каталіцкія апавяданні», 1911; «Венскія профілі», 1919; «Сорак гадоў з Ірасекам», 1931).
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Раны и розы: Стихи четырех чеш. поэтов. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАБ’ЁЎ (Павел Віктаравіч) (н. 7.11.1958, в. Рабавічы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1983). Працаваў у раённым і рэсп. друку. З 1994 у газ. «Мінская праўда». Друкуецца з 1976. Аўтар паэтычных зб-каў «Крытычная маса» (1990) і «Цёмнае віно» (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́К (сапр.Арлова) Валянціна Іванаўна
(н. 28.4.1953, в. Смалічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1975). Настаўнічала, працавала журналісткаю. З 1992 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1987. Аўтар зб-каў вершаў «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994). У лірыцы побач з інш. распрацоўвае хрысціянскія матывы і вобразы.