ПЕДРЭ́ЛЬ (Pedrell) Феліпе (19.2.1841, г. Тартоса, Іспанія — 19.8.1922),
іспанскі кампазітар, фалькларыст, педагог, вядучы дзеяч ісп.муз. адраджэння, т.зв. Рэнасім’ента. Чл.ісп. Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1895—1904). З 1873 працаваў у Барселоне, у 1895—1903 выкладаў у Мадрыдскай кансерваторыі. Выдаваў муз. часопісы, публікаваў узоры класічнай і нар.ісп. музыкі. Працы па муз. фальклоры («Іспанскія народныя песні», т. 1—4, 1918—22, 2 выд., т. 1—2, 1936), а таксама сучаснай ісп. музыцы паклалі пачатак сучаснаму ісп. музыказнаўству. П. узначаліў новую ісп. кампазітарскую школу і значна паўплываў на яе фарміраванне. Аўтар опер, у т. л.патрыят. трылогіі з пралогам «Пірэнеі» (1891), праграмных сімф. твораў, кантат і хароў з аркестрам, духоўнай музыкі, рамансаў і песень, якім уласцівы яркі нац. каларыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПІ́ГІ (Respighi) Атарына [9.6(7). 1879, г. Балоння, Італія — 18.4.1936], італьянскі кампазітар, педагог. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1932). Вучыўся ў муз. ліцэі ў Балонні (1891—99). Сярод педагогаў: Дж.Мартучы, М.Рымскі-Корсакаў, М.Брух. З 1913 праф.кансерваторыі «Санта-Чэчылія» ў Рыме (у 1924—26 дырэктар). У яго творчасці спалучаліся тэндэнцыі імпрэсіянізму і неакласіцызму, сучасная тэхніка пісьма і імкненне да архаічнай мелодыкі стараж. форм, маляўнічасць аркестроўкі. Сярод твораў: оперы, балеты; творы для арк., у т. л.сімф. трылогія «Фантаны Рыма» (1916), «Пініі Рыма» (1924), «Рымскія ўрачыстасці» (1928); для інстр. з арк., у т. л. «Грыгарыянскі канцэрт» для скрыпкі з арк. (1921); п’есы для фп. і інш.інстр.; песні, рамансы, рэд. і арк. версіі італ. музыкі 17—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́НАЎ Васіль Ільіч (25.1.1852, станіца Іцюрская Стаўрапольскага краю, Расія — 27.11.1918),
рускі піяніст, педагог, дырыжор, муз.-грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю. З 1880 выкладаў у Пецярбургскай, з 1885 у Маскоўскай (праф., у 1889—1905 дырэктар) кансерваторыях. З 1889 дырыжор сімф. аркестра Маскоўскага аддз.муз.т-ва. У 1906—09 гал. дырыжор Нью-Йоркскага філарманічнага аркестра і дырэктар Нац.кансерваторыі ў Нью-Йорку. Як піяніст вылучаўся высокай культурай, выразнай тэхнікай і тонкасцю маст. інтэрпрэтацыі. У пед. практыцы звярнуў увагу на развіццё муз. мыслення, майстэрства гукаатрымання, удасканаленне фп. тэхнікі. Аўтар метадычнай працы «Новая формула» (1915). Значны ўклад яго ў развіццё рус. піяністычнай школы. Сярод вучняў А.Скрабін, М.Метнер, А.Гнесіна, А.Гедыке, бел. піяністка-педагог В.Сямашка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РБІН Васіль Феадосьевіч (н. 24.2.1918, г. Харкаў, Украіна),
бел. і рас. дырыжор, хормайстар. Засл. арт. Беларусі (1954). Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Нар.арт. Расіі (1970). Вучыўся ў Харкаўскай кансерваторыі (1937—41). З 1945 маст. кіраўнік і гал. дырыжор ансамбляў песні і танца Уральскай ваен. акругі, Паўд. групы войск, Бел.ваен. акругі, Групы сав. войск у ГДР. З 1973 маст. кіраўнік, з 1983 дырыжор бюро спец. мерапрыемстваў Бел. філармоніі. Аўтар песень «Да спаткання, сталіца», «Марш мінскіх сувораўцаў», «У Беларусі мы служым» і інш. на вершы бел. паэтаў А.Астрэйкі, А.Бачылы, П.Броўкі, М.Танка, П.Харкова, М.Ясеня, апрацовак бел. і рус.нар. песень для мужч. хору. Дзярж. прэміі мастацтваў ГДР 1968, 1972.
венгерскі скрыпач, педагог. Чл.Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» (Італія). Скончыў Акадэмію музыкі ў Будапешце (1905); вучань Е.Хубаі. У 1917—24 выкладаў у Жэнеўскай кансерваторыі. З 1925 у Францыі, ЗША, з канца 1950-х г. у Швейцарыі. Канцэртаваў у 1905—63, у т. л. ў СССР у 1924—37. Стварыў асабісты высокамастацкі стыль, які вызначаўся глыбінёй і натуральнасцю інтэрпрэтацый, спалучэннем стрыманай эмацыянальнасці і дэкламацыйнасці з тонкім пачуццём формы, высокага майстэрства, адухоўленасцю. Першы выканаўца твораў Б.Бартака, Э.Блоха, Э.Ізаі, П.Кадашы, А.Казелы, Г.Каўэла, С.Пракоф’ева, у т. л. прысвечаных яму. Выдаў транскрыпцыі для скрыпкі і фп., у т. л. А.Скрабіна. Аўтар кніг па скрыпічным выканальніцтве («Нататкі скрыпача», 1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́БІХ (Fibich) Здэнак (21.12.1850, Вшэбаржыцы каля г. Часлаў, Чэхія — 15.10.1900),
чэшскі кампазітар, піяніст, дырыжор і хормайстар; адзін са стваральнікаў нац.муз. драмы. Вучыўся ў муз. школе Б.Сметаны (1865—66), Лейпцыгскай кансерваторыі (1866—67) і інш. З 1871 у Празе. У 1875 і 1877 дырыжор і хормайстар «Часовага тэатра», у 1878—81 рэгент хору рус.правасл. царквы, з 1899 заг. рэпертуарнай ч. ў опернай трупе Нац.т-ра. У 1873—74 выкладаў у Віленскім муз. вучылішчы Рус.муз.т-ва. Прадстаўнік чэш.муз. рамантызму. Свае драм. прынцыпы найб. паслядоўна ўвасобіў у трылогіі сцэн. меладрам «Іпадамія» (паст. 1890—91). Сярод твораў: 7 опер, у т. л. «Бланік» (паст. 1881), «Шарка» (паст. 1897), меладрамы, сімфоніі, камерна-інстр. і фп. п’есы, песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ДКІН Марк Рыгоравіч (4.5.1914, г. Віцебск — 4.4.1990),
расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Бел. студыю пры Цэнтр.тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937), вучыўся ў Бел.кансерваторыі (1938—39, кл. М.Аладава). З 1937 працаваў акцёрам, заг.муз. часткі ў Бел. т-ры юнага гледача ў Мінску. З 1944 у Маскве. Аўтар папулярных песень, якім уласцівы шматграннасць тэматыкі, грамадзянскасць, лірызм, багацце рытмікі, апора на нар. песенную творчасць: «Вярнуўся я на Радзіму», «Песня пра Дняпро», «Выпадковы вальс», «Бранская вуліца», «Бярозы», «За таго хлопца», «Цячэ Волга» і інш. Пісаў музыку да кіна- і тэлефільмаў (каля 50), у т. л. да бел. «Апошні хлеб» і інш., да спектакляў драм.т-ра. Аўтар кн. «Мая біяграфія» (1974). Дзярж. прэмія СССР 1979.
аргенцінскі кампазітар, педагог. Чл.Нац. акадэміі выяўл. мастацтва і музыкі (1957), Браз. акадэміі музыкі (1958), Амер. акадэміі мастацтваў і л-ры (1968). Скончыў Нац. кансерваторыю ў Буэнас-Айрэсе (1938). У 1948—58 дырэктар засн. ім кансерваторыі ў г. Ла-Плата, з 1965 адзін з арганізатараў і дырэктар Лац.-амер. цэнтра муз. даследаванняў «Тарквата ды Тэлья». Творчасці характэрны сувязь з нар.арг. музыкай, сінтэз лац.-амер. спецыфікі, сучаснай кампазіцыйнай тэхнікі і нац. элементаў. Сярод твораў: оперы «Дон Радрыга» (паст. 1964), «Беатрыс Чэнчы» (паст. 1971) і інш.; балеты, у т. л. «Панамбі» (паст. 1952); кантаты; канцэрт для стр. (1965); канцэрты для фп., скрыпкі, віяланчэлі і арфы з арк.; камерна-інстр. ансамблі; фп. п’есы; рамансы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ Віктар Аркадзевіч (14.1.1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 6.3.1983),
кампазітар, педагог, муз. публіцыст. Засл. арт. Беларусі (1955), нар.арт. Расіі (1980). Канд. мастацтвазнаўства (1935). Праф. (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929), выкладаў у ёй і Бел.кансерваторыі (1935—52). У 1957—73 гал. рэдактар час. «Музыкальная жизнь». Сярод твораў: вак.-сімф. паэма «Галодны паход» (1931), камерна-інстр. творы, у т. л. 4 санаты для фп., вак. цыклы «Вайна» і «Свяціць заўсёды», музыка да спектакляў драм. тэатра, песні. Звяртаўся да бел. паэзіі (песня «Маленькі лётчык» на верш Я.Купалы «Хлопчык і лётчык»), бел.муз. фальклору (фп. п’есы «Беларускія напевы», «Беларуская калыханка і жартоўная», «Беларуская прэлюдыя»). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Літ.:
Корев Ю. Виктор Белый. М., 1962;
В.А.Белый: Очерк жизни и творчества: Статьи: Воспоминания;
французская актрыса. Скончыла драм. клас Парыжскай кансерваторыі (1862). Працавала ў т-рах «Камеды Франсэз» (1872—80), «Жымназ», «Порт-Сен-Мартэн», «Адэон», узначальвала т-ры «Рэнесанс» (з 1893), «Тэатр Сары Бернар» (1898—1922). У яе творчасці віртуознае майстэрства, вытанчаная тэхніка, маст. густ часта спалучаліся з наўмыснай эфектнасцю ігры. Сярод лепшых роляў: донья Соль («Эрнані» В.Гюго), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі» Дзюма-сына), Тэадора («Тэадора» Сарду), прынцэса Мара, герцаг Рэйхштацкі («Прынцэса Мара» і «Арляня» Э.Растана), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Ларэнцача («Ларэнцача» А. дэ Мюсэ). З 1880-х г. выступала ў многіх краінах Еўропы і Амерыкі, у т. л. ў Расіі.