ЧЭ́РНЫ (Černý) Адольф (19.8.1864, г Градзец-Кралаве, Чэхія — 27.12.1952),
чэшскі пісьменнік, вучоны-славіст. Д-рфілал.н. (1946). Чл.Чэш. акадэміі навук і мастацтваў (1925). Скончыў настаўніцкі ін-т (1883). У 1898 заснаваў час. «Slovanský přehled» («Славянскі агляд»), у якім змяшчаліся матэрыялы пра грамадскае, культ. і літ. жыццё слав. народаў, у т. л. і беларусаў. У 1898—1904 заг.Этнагр. музея, у 1901—20 выкладчыкслав. моў Карлава ун-та ў Празе. У 1890-я г. наведваў Беларусь, запісваў бел. фальклор («Беларускія песні з Дзісенскага павета Віленскай губерні», 1895). Надрукаваў арт. «Беларускі часопіс» (1906) і «З Беларусі» (1909), прысвечаныя бел. газетам «Hama доля» і «Наша ніва». У арт. «Беларускія нацыянальныя і культурныя імкненні ў 1909—1910 гг.» (1911) характарызаваў літ. рух на Беларусі. Аўтар кніг і артыкулаў пра славян «Славянства ў час сусветнай вайны» (1919), «Выбраныя паэтычныя творы» (т. 1—4, 1928—29). Пераклаў на чэш. мову асобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБУ́НЯ Канстанцін Іванавіч (28.10.1912, в. Даўгінічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 13.10.1984),
бел. гісторык. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-ргіст.н. (1964), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1937). У 1940—41 выкладчык гісторыі ў БДУ. З 1946 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. З 1948 у ЦККПБ (кансультант, заг. сектара, нам.заг. аддзела). З 1956 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (заг. сектара публікацый, гісторыі Беларусі дасав. грамадства), адначасова выкладаў у ВНУ Мінска. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі Беларусі ў 2-й пал. 19 ст., сял. рух у рэвалюцыю 1905—07, дзейнасць арг-цый РСДРП. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (т. 1—2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» у 4 тамах (т. 1, 1984).
Тв.:
Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905—1907 гг.Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́ВА Таісія Аляксееўна (н. 10.12.1932, г. Марыупаль Данецкай вобл., Украіна),
бел. музыказнавец, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1989), праф. (1990). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1983). Скончыла Горкаўскую кансерваторыю (1959). У 1952—60 выкладала ў горкаўскіх дзіцячай муз. школе, кансерваторыі, лектар філармоніі. З 1962 выкладчыкБел. акадэміі музыкі (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях гісторыі рас. музыкі, бел.муз. культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (1976). Аўтар тэле- і радыёперадач.
Тв.:
Споры и искания: Из истории «Бориса Годунова» М.Мусоргского. Мн., 1971;
Цыганское музыкальное исполнительство и творчество в России. М., 1984;
Михаил и Матвей Виельгорские: Исполнители. Просветители. Меценаты. М., 1990;
«Жизнь, где бы ни сказалась...» // Муз. академия. 1999. №2;
«Жизнь за царя»: черты священнодействия // Там жа. 2000. №4;
Из истории русской музыкальной текстологии. Мн., 2001;
Оперный эпос в России XIX в.: Истоки и стимулы развития // Вопросы истории музыки. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЖО́ЎСКІ Юзаф (каля 1793—16.8.1855),
філолаг, філосаф, удзельнік вызв. руху на Беларусі і ў Літве ў пач. 19 ст.; адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт (1817—23) т-вафіламатаў. Скончыў базыльянскую школу ў г. Умань (1815), вучыўся ў Віленскім ун-це. Паслядоўнік філасофіі І.Канта. Склаў статут «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належыць Таварыству сяброў карыснай забавы» (гл.«Прамяністыя»), перапрацаваў статут літ.т-ва і дамогся яго пераходу пад кіраўніцтва філаматаў. Займаўся ўдасканаленнем арганізац. структуры філаматычнага руху. Арыштаваны па справе т-ва філаматаў. 24.10.1824 вымушана пакінуў Вільню, працаваў настаўнікам у Рышэльеўскім ліцэі ў Адэсе. З ліп. 1825 у Маскве, настаўнік класічных моў у гімназіі, выкладчыкгрэч. мовы ў Маскоўскім ун-це, займаўся навук. працай. Выдаў у Маскве кнігі «Шэсць песень «Адысеі» Гамера (1828, на лац. мове) і «Аб развіцці філалагічных даследаванняў пісьмаў Платона» (1829). З 1841 жыў на Украіне, працаваў хатнім настаўнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́ЦКІ Генадзь Аляксандравіч (н. 3.7.1958, г.п. Вышкаў Злынкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. гісторык архітэктуры, архітэктар. Канд. мастацтвазнаўства (2000). Скончыў БПІ (1980), Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1988). З 1979 працаваў у ін-це «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1989 выкладчык БНТУ. Навук. кіраўнік і аўтар праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры 12 ст. — Віцебскай Благавешчанскай царквы (1992—99), Гродзенскай Барысаглебскай царквы (з 1997) і інш. Даследуе гісторыю стараж.-рус. дойлідства, помнікі культавай архітэктуры.
Тв.:
Школы зодчества на территории Белоруссии (11—12 вв.) // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1991. № 3;
Православное зодчество Беларуси. Мн., 1995;
Возрождение святынь // Беларусь: среда для человека. Национальный отчет о человеческом развитии. Мн., 1996;
Полоцк — второй Иерусалим?! // Архитектура и стр-во. 1996. № 4;
«Свет невечерний» над Двиною // Там жа, 1999. № 6;
«Благодать Родшагося от Мене и Моя с сими иконами да будет» // Пятисотлетие явления Минской иконы Божией Матери. Мн., 2000;
Архитектурное наследие Беларуси XII века // Градостроительство и архитектура: актуальные проблемы. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ Павел Гаўрылавіч (30.11.1854, г. Кастрама, Расія — 19.12.1925),
рускі гісторык. Акад.Пецярб.АН (1914) і шэрагу замежных акадэмій. Скончыў Маскоўскі ун-т (1875), працягваў гіст. адукацыю ў Германіі. З 1877 выкладчык Маскоўскага ун-та (з 1884 праф.). У 1901 выехаў у Вялікабрытанію, з 1903 заг. кафедры ў Оксфардскім ун-це. У 1908 вярнуўся ў Маскоўскі ун-т, захоўваючы пасаду ў Оксфардзе. У 1911 падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць звальнення шэрагу прафесараў. Кастр. рэвалюцыю 1917 не прыняў, у 1918 канчаткова пакінуў Расію. Выкладаў ва ун-тах Германіі, Бельгіі, ЗША, Індыі. Буйнейшы англазнавец, кіраўнік школы рус. і замежных гісторыкаў, якія вывучалі сац.-эканам. праблемы англ. сярэднявечча. У працах «Паходжанне феадальных адносін у лангабардскай Італіі» (1880), «Даследаванні па сацыяльнай гісторыі Англіі ў сярэднія вякі» (1887), «Віланства ў Англіі» (1892, на англ. мове) і інш. даследаваў генезіс феадалізму ў раманскіх і герм. краінах, эвалюцыю сял. абшчын у Англіі і інш. Публікаваў дакументы па агр. гісторыі Англіі з англ. архіваў. Аўтар падручнікаў па ўсеагульнай гісторыі для сярэдняй школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗЕ́ЕНКА Уладзімір Цітавіч (н. 6.7.1936, в. Клівы Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.тэатр. мастак, жывапісец, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). У 1975—78 гал. мастак Бел.рэсп.т-ра юнага гледача. Выкладчык Мінскага маст. вучылішча (1963—70), Бел.тэатр.-маст. ін-та (1973—75, 1978—93, у 1993—96 у Рэспубліканскім цэнтры эстэт. выхавання дзяцей. Творы Гардзеенкі вызначаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, яркай дэкар. вобразнай мовай. У т-ры юнага гледача аформіў спектаклі: «На ўсіх адна бяда» П.Макаля, «Партызанская зона» К.Губарэвіча (абодва 1976), «Міколка-паравоз» М.Лынькова (1977), «Эдзіт Піяф» В.Лягентава (1978) і інш.; у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі — «Мая жонка — ілгуння» В.Ільіна і У.Лукашова (1989). Аўтар станковых твораў «Думы пра былое (Пятрусь Броўка)» (1976), «Слова пра Беларусь» (1983), «Салют над Прыпяццю», «Безыменная вышыня» (абедзве 1984), «Процістаянне» (1985), пейзажаў «Край дзеда Талаша» (1985), «Чырвоныя дрэвы» (1995), серый нацюрмортаў «Кветкі Чарнобыля» (1986—96), «Сто сустрэч з Радзімай (Пасля Чарнобыля)» (1986—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБАРЭ́КА Адам Антонавіч (14.10.1899, в. Слабада-Кучынка Капыльскага р-на Мінскай вобласці — 10.10.1938),
бел. пісьменнік і крытык. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1918), БДУ (1927). Настаўнічаў на Случчыне. У 1921—22 палітработнік у Чырв. Арміі. У 1926—29 выкладчыкбел. мовы і л-ры ў Камуніст. ун-це Беларусі, з 1928 на кафедры бел. л-ры БДУ. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літ. аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». У 1930 беспадстаўна арыштаваны. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Адбываў у г.п. Слабадской (Вятчына), у Вятцы (цяпер г. Кіраў). У 1937 зноў рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1919. Вершы і апавяданні падпісваў псеўд. Янка Кужаль, Адам Чырвоны, Якім Каліна і інш. Як крытык распрацоўваў метадалагічныя пытанні літ.-знаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасці, сац. і эстэт. каштоўнасці л-ры, даследаваў гісторыю бел. л-ры, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, У.Дубоўкі, К.Чорнага і інш. Аналіз літ. творчасці спалучаў з гістарызмам і філасафічнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́СІНДЖЭР (Kissinger) Генры Альфрэд (н. 27.5.1923, г. Фюрт, Германія),
дзяржаўны дзеяч ЗША, дыпламат, палітолаг. Д-р філасофіі (1954). У 1938 з бацькамі эмігрыраваў у ЗША. Скончыў Гарвардскі ун-т (1950), выкладаў у ім (1951—69). Адначасова кансультант па знешнепаліт. і ваен.-паліт. праблемах Аб’яднанага к-та начальнікаў штабоў (1956—60), Савета нац. бяспекі ЗША (1961—62), Агенцтва па кантролі над узбраеннямі і раззбраенні ЗША (1961—68), дзярж. дэпартамента ЗША (1965—69). У 1969—75 пам. прэзідэнта ЗША па нац. бяспецы. У 1973—77 дзярж. сакратар ЗША. Садзейнічаў спыненню вайны ЗША у В’етнаме 1964—73. З 1977 выкладчык Джорджтаўнскага ун-та ў Вашынгтоне, навук. супрацоўнік Гуманітарных даследаванняў Аспена інстытута, кансультант па знешнепаліт. пытаннях шэрагу карпарацый і н.-д. цэнтраў ЗША. З 1983 кіраўнік Нац. двухпарт. камісіі па Цэнтр. Амерыцы. Аўтар кніг «Ядзерная зброя і знешняя палітыка» (1956), «Патрывожанае партнёрства: пераацэнка Атлантычнага саюза» (1965), «Гады ў Белым доме» (1979), «Гады зрухаў» (1982) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1973 (разам з Ле Дык Тхо).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ Ціхан Якаўлевіч (12.8 1917, в. Агародня-Кузьмініцкая Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 11.1.1983),
дзяржаўны і парт. дзеяч, Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1941), ВПШ пры ЦКВКП(б) (1946). З 1936 на пед. рабоце ў школах Ельскага р-на Гомельскай вобл. З 1941 выкладчык, дырэктар школы ў Сталінградскай вобл. З 1944 на парт. рабоце ў Гомелі, Брэсце. З 1952 1-ы сакратар Брэсцкага абкома КПБ, з ліп. 1955 сакратар, затым 2-і сакратар ЦККПБ. З 1959 Старшыня Савета Міністраў БССР, з 1978 1-ы нам. старшыні Савета Міністраў СССР, з кастр. 1980 1-ы сакратар ЦККПБ. Чл.ЦК з 1952, Бюро ЦККПБ у 1955—78 і з 1980. Чл.ЦККПСС з 1961. Дэп. Вярх. СаветаБССР з 1951, Вярх. Савета СССР з 1954, нам. старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1958—62. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР і СССР з 1981. Яго імем названа вуліца ў Мінску.