Куртрэ (франц. Courtrai), горад на З Бельгіі, на р. Ліс. 76 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Рачны порт. Прам-сць: тэкст. (ільняная і баваўняная), электронная, маш.-буд., гумавая, буд. матэрыялаў, мэблевая, паліграф.; вытв-сць карункаў, палатна «куртрэ», ювелірных вырабаў. Сусв. цэнтр гандлю лёнам. Біржа па продажы лёну. Музей выяўл. мастацтваў. Арх. помнікі: гатычныя цэрквы (13—15 ст.), ратуша (15—16 ст.), жылыя дамы (17—18 ст.), мост на р. Ліс з вежамі (12 і 15 ст.). Цэнтр турызму.
Вядомы з 5 ст.З 7 ст. рэзідэнцыя фландрскіх бургграфаў. Гар. правы з 1190. 11.7.1302 каля К. адбылася вырашальная для вызвалення Фландрыі ад франц. панавання (з 1300) бітва паміж 4 тыс.франц. конных рыцараў і фландрскім пешым нар. апалчэннем. На месцы бою апалчэнцы сабралі 700 залатых шпор (адсюль другая назва — «бітва шпор»). За гэта ў 1382 франц. кароль Карл VI загадаў спаліць К. У познім сярэдневякоўі адзін з цэнтраў вырабу сукна. Горад моцна пацярпеў у 17 ст. ў выніку войнаў паміж Францыяй і Іспаніяй. У 19—20 ст. індустрыялізаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЙСК,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Даўгінава—Мал. Нястанавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 57 км на ПнЗ ад г.п. Лагойск, 97 км ад Мінска, 40 км ад чыг. ст. Вілейка. 412 ж., 132 двары (1998).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1523, уласнасць дзяцей Ю.Зяновіча, з 1590 — Я.Насілоўскай, Я.Осціка, пазней Пташынскіх, Каменскіх, Тышкевічаў. У 1593 у К. 1 вуліца, сядзіба, млын, царква. З 27.9.1630 мястэчка. Зпач. 18 ст. тут існаваў манастыр. Да 1793 К. у Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. У 1866 цэнтр воласці, 180 ж., 33 двары, мураваная царква, сінагога, вадзяны млын. Да 1921 у складзе Вілейскага пав., потым вёска ў Барысаўскім пав., з 1924 цэнтр сельсавета Плешчаніцкага, з 1962 — Лагойскага р-наў. У Вял.Айч. вайну ў 1944 ням.-фаш. захопнікі часткова спалілі вёску, загубілі 112 ж. У 1972—250 ж., 83 двары.
Лясніцтва, смаляны з-д. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення Падзвіння. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Лепельскім, Ушацкім, Чашніцкім р-нах. Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух. Кашуля мела тунікападобны або з прамымі плечавымі ўстаўкамі крой, сціплае аздабленне вузкімі паскамі чырвона-чорнага геам. арнаменту на рукавах і плечавых устаўках. Спадніцу (саян, дрыліх, андарак, шарак) шылі з 3—4, у заможных сялян з 7 полак пярэстых або аднаколерных даматканых тканін у блакітна-белым, сіне-фіялетавым, вохрыста-чырвоным каларыце, фартух з 1—3 полак кужэльнага палатна аздаблялі ўзорыстым ткацтвам (пераборы), вышыўкай (мярэжка), карункамі. Галаўныя ўборы — намітка, чапец, хустка, вянок, карона (галаўны ўбор дзяўчыны-мяшчанкі накшталт падвічкі з парчы, расшытай бліскаўкамі) і інш. Мужчынскае адзенне складалі кашуля (насілі навыпуск, падпяразвалі поясам ці дзягай), нагавіцы, камізэлька з чорнай або цёмна-сіняй крамнай тканіны. Галаўныя ўборы — саламяны або лямцавы капялюш, белая магерка, картуз. Верхняе мужчынскае і жаночае адзенне — армяк, сярмяга, світка, кажух.
Літ.:
Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Лепельскі строй. Цясляр з Лепеля. Канец 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМО́ЖСКАЯ ЭМА́ЛЬ,
вырабы з медзі з размалёўкай непразрыстай эмаллю майстроў зг. Лімож (Францыя) 15—17 ст. Яе вытокі — у мясц. традыцыях эмальернага мастацтва 12—15 ст. На развіццё паўплывалі маст. прынцыпы познагатычнага вітража, флам. і італьян. жывапісу. Т.зв. старая школа (апошняя чвэрць 15—1-я чвэрць 16 ст.) прадстаўлена пераважна культавымі рэчамі (абразы-складні, трыпціхі, рэлікварыі) з паліхромнымі кампазіцыямі на рэліг. сюжэты. Творы вызначаліся святочна яркай размалёўкай, увядзеннем у яе ліній і плям з золата, пераходам ад тэхнікі перагародчатай эмалі да размаляванай, блізкай да станковага жывапісу (майстар Н.Пеніко), ад гатычных форм да рэнесансавых. Каля 1530 узнікла т. зв. новая школа, вырабы якой мелі пераважна свецкі характар (скрыначкі, блюды, чашы, збаны, пласціны-партрэты). Аздабляліся копіямі з гравюр А.Дзюрэра, Рафаэля і інш. у тэхніцы грызайль на каляровым фоне, партрэты выконвалі па малюнках Ж.Клуэ і яго паслядоўнікаў. Дэкор абрамлення блізкі да маньерыстычнай школы Фантэнбло (майстар Л.Лімазен). У сярэдзіне 17 ст.вытв-сць Л.э. заняпала.
Да арт.Ліможская эмаль. Рэлікварый са сцэнамі з легенды пра святую Валерыю. Канец 12 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯ́ЦІЧЫ,
вёска ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Чорная Натапа. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПнЗ ад Крычава, 129 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. раз’езда Маляцічы. 416 ж., 178 двароў (1999).
Вядома з 1639 як сяло Малецічы ў ВКЛ, 28 чал. мужчынскага полу, 13 двароў, касцёл. З 1684 цэнтр маёнтка і воласці. З 1706 мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве. З 1772 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. Належала мітрапаліту С.І.Богушу-Сестранцэвічу, потым удаве ген.-маёра Багушэўскага. З 1811 уласнасць царквы. У 1880 у М. 327 ж., 62 двары, вадзяны млын, сукнавальня, лячэбніца, нар. вучылішча, царква, малітоўная школа, 10 крам. З 1919 у Чэрыкаўскім пав. Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 цэнтр сельсавета ў Крычаўскім р-не БССР. У Вял.Айч. вайну ў 1942 ням.-фаш. захопнікі знішчылі 75 жыхароў, у вер. 1943 спалілі вёску, знішчылі 210 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1972—308 ж., 94 двары.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік франкфурцкай школы. З 1934 у ЗША. З 1954 праф. Брандэйскага, з 1965 — Каліфарнійскага ун-таў. Яго погляды фарміраваліся пад уплывам М.Хайдэгера, Г.Гегеля, З.Фрэйда, К.Маркса. Лічыў, што «індустрыяльнае грамадства» забяспечвае лаяльнасць сваіх «функцыянераў», фарміруючы ў іх «аднамерную» структуру схільнасцей, якія не выходзяць за сацыякульт. межы гэтага грамадства. Магчымасць рэв. змен на сац. узроўні звязваў з грамадскімі групамі людзей, якія яшчэ не інтэграваны індустр. грамадствам (моладзь, люмпены, нац. меншасці, насельніцтва краін «трэцяга свету»); на антрапалагічным узроўні — з адвечнымі эратычнымі схільнасцямі людзей (называў «сексуальнай рэвалюцыяй»), на культ. узроўні — з авангардысцкім сюррэалістычным мастацтвам, што адлюстроўвае бунт гэтых схільнасцей супраць «рэпрэсіўнай» культуры. У 1960-я г. яго ідэі былі папулярныя сярод «новых левых» экстрэмістаў, якія ставілі за мэту «таталітарную рэвалюцыйную вайну» супраць «познакапіталістычнага грамадства», яго культуры і «аўтарытарнай асобы». Аўтар прац: «Трансцэндэнтальны марксізм» (1930), «Аднамерны чалавек» (1964), «Контррэвалюцыя і бунт» (1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР КЛАСІ́ЧНАГА БАЛЕ́ТАпад кіраўніцтвам Н.Дз.Касаткінай і У.Ю.Васілёва.Засн. ў 1966 як Харэаграфічны канцэртны ансамбль СССР «Малады балет». Арганізатар і першы маст. кіраўнік І.Майсееў
(да 1970). З 1971 наз. Канцэртны ансамбль СССР «Класічны балет» (кіраўнік Ю.Жданаў),
з 1978 Дзярж. канцэртны ансамбль «Маскоўскі класічны балет», з 1986 Маскоўскі дзярж.т-р балета СССР, з 1992 сучасная назва. З 1977 дырэктар і маст. кіраўнік Васілёў, гал. балетмайстар Касаткіна. У рэпертуары балеты «Хітрыкі Тэрпсіхоры» на муз. І.Штрауса, «Абліччы кахання» на зборную музыку; фрагменты з класічных балетаў «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера, «Наталі, або Швейцарская малочніца» А.Гіравеца і М.Э.Карафы ды Калабрана (абодва 1980), «Чароўны камзол» М.Карэтнікава (1983), «Лебядзінае возера» (1988) і «Шчаўкунок» (1994) П.Чайкоўскага, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1990), «Жызэль» А.Адана (1991), «Папялушка» С.Пракоф’ева (1993) і інш. У розны час у трупе працавалі: А.Гарбацэвіч, С.Ісаеў, У.Малахаў, І.Мухамедаў, Т.Палій, М.Перкун-Бебезічы, Г.Сцепаненка, В.Цімашова, Г.Шляпіна і інш.
Маскоўскі дзяржаўны тэатр класічнага балета. Сцэна з балета «Чароўны камзол».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ ЦЫРК імя Ю.У.Нікуліна, найбуйнейшы цырк Расіі. Адкрыты ў 1880. Паказваў пантамімы, феерыі і інш.З 1919 — дзярж., з 1997 імя Нікуліна. У пастаноўках 1920-х г. удзельнічалі рэж. С.Радлаў, балетмайстар К.Галяйзоўскі, мастакі В.Хадасевіч, М.Бабышоў і інш.Маст. кіраўнікі В.Труцы (1921—22), Э.Краснянскі (з 1931), Б.Шэхет і Ю.Юрскі (з 1935), А.Арнольд (з 1950), М.Мясцечкін (з 1956), Нікулін (1982—97), М.Нікулін (з 1999), гал. рэжысёр В.Гнеўшаў (1997—99). Сярод пастановак: «Трое нашых» (1942), «Маленькі П’ер» (1949), «Шчаслівага плавання» (1977), «Маскоўскаму цырку 100 гадоў» (1979), «Беражыце клоунаў» (1992), «Бульвар нашага дзяцінства» (1994), «Усмешкі старога цырка» (1995), «Мы жадаем шчасця вам...» (1999). У прадстаўленнях у розныя часы прымалі ўдзел Альперавы, А.Амвросьева, М.Антонаў і В.Барценеў, І.Бутрымава, Дуравы, Л.Енгібараў, Карандаш (М.Румянцаў), Э.Кіо, В. і А.Кіс, сёстры Кох, В.Лазарэнка, Манжэлі, Нікулін, А.Папоў, Сосіны, Труцы, Г.Шахнін, М.Шуйдзін і інш. У 1946—49 і 1966—68 пры М.ц. працавала студыя размоўных жанраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛАДАЧЭ́ХІ (афіц. назва Narodní strana svobodomyslná Нац. свабодамысная партыя),
неафіцыйная назва чэш. партыі ліберальна-дэмакр. кірунку ў 1863—1918. Сфарміраваліся як плынь у межах Нац. партыі (гл.Старачэхі), з 1874 самаст. партыя. Арыентаваліся пераважна на гар. дробную буржуазію і заможнае сялянства, дамагаліся ліквідацыі феад. перажыткаў на вёсцы і пашырэння кампетэнцыі абшчыннага самакіравання. Пасля ўтварэння Аўстра-Венгрыі (1867) выступалі за яе пераўтварэнне ў аўстра-венг.-чэш. манархію з аўтаноміяй для чэш. зямель у яе складзе, забеспячэнне чэш. мове роўных правоў з нямецкай у адм. і суд. органах і сістэме нар. адукацыі, увядзенне ўсеагульнага і роўнага выбарчага права, забеспячэнне свабоды слова, сходаў і друку, стымуляванне дзейнасці чэш. прадпрымальнікаў і гандляроў, падтрымку сялян і інш. У 1891 перамаглі старачэхаў на выбарах у рэйхсрат. З 1894 перайшлі ад апазіцыі да кампрамісу заўстр. ўладамі. У пач. 20 ст. М. — вядучая чэш. партыя. Лідэры — браты Э. і Ю. Грэгры, К.Сладкоўскі, у пач. 20 ст. К.Крамарж. Цэнтр. друкаваны орган — газ. «Narodni listy» («Народныя лісты»). У 1918 разам зінш.чэш. партыямі аб’ядналіся ў партыю Чэш.дзярж.-прававой дэмакратыі (з 1919 Чэхаславацкая нац.-дэмакр. партыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНОГАШЧАЦІ́НКАВЫЯ ЧЭ́РВІ, паліхеты (Polychaeta),
клас кольчатых чарвей. Вядомы з кембрыю (каля 570 млн.г. назад). Продкі малашчацінкавых чарвей. 25 атр., каля 80 сям., больш за 7 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, некаторыя — у прэсных водах, на сушы — у подсціле трапічных лясоў. Большасць М.ч. — жыхары дна, трапляюцца да глыб. 10 км, поўзаюць па грунце або закопваюцца ў мул; многія жывуць у збудаваных з пяску ці інш. матэрыялу трубачках рознай формы. Сярод найб. характэрных і вядомых прадстаўнікоў М.ч. — нерэіды, афрадыты (марскія мышы), палола, пескажылы і інш.
Даўж. ад 2 мм да 3 м. Цела складаецца з мноства (да некалькіх соцень) кольцаў-сегментаў; у кожным з іх паўтараецца комплекс унутр. органаў. Сегменты тулава маюць прымітыўныя канечнасці (параподыі) са шматлікімі шчацінкамі (адсюль назва). З параподыямі часта звязаны галінастыя прыдаткі — шчэлепы; у некаторых М.ч. іх ролю выконвае венчык шчупальцаў. Кормяцца дэтрытам; многія драпежнікі, нярэдка каменсалы, зрэдку паразіты. Раздзельнаполыя; развіццё з метамарфозам, з яйца выходзіць лічынка трахафора.