ШАРШУНО́Ў Вячаслаў Аляксеевіч (н. 4.5.1949, в. Круглоўка Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне с.-г. машынабудавання. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2003), Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў БСГА (1971), дзе працаваў (заг. кафедры, з 1992 рэктар). З 1995 нач. упраўлення ў Мін-ве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 1997 нам. старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, з 2000 нам. старшыні Дзярж. атэстацыйнага к-та Рэспублікі Беларусь. З 2003 рэктар Магілёўскага ун-та харчавання. Навук. працы па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення энергазберагальных тэхналогій, камплектаў машын і абсталявання для ўборкі, перапрацоўкі і выкарыстання ўраджаю с.-г. культур на насенне і корм жывёлам, а таксама па гісторыі навукі, тэхнікі і адукацыі на Беларусі.
Тв.:
Механизация обработки и внесение органических удобрений. Мн., 1993 (разам з С.І.Назаравым);
Практикум по машинному доению коров и обработке молока. Мн., 1998 (разам з Р.П.Цыганком);
Комбикорма и кормовые добавки: Справ. пособие. Мн., 2002 (у сааўт.);
Механизация приготовления комбикормов. Мн., 2003 (у сааўт.);
Как подготовить и защитить диссертацию: История, опыт, методика и рекомендации Мн., 2003 (разам з Н.У.Гулько).