У́ЖАНЦАЎ Юрый Парыгоравіч (24.2.1928, г. Табольск, Расія — 10.11.1979),
бел. рэжысёр, педагог. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1953). З 1955 рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова з 1958 выкладчык Бел. кансерваторыі, з 1965 гал. рэжысёр Бел. філармоніі. Сярод пастановак: оперы «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ (1956), «Манон» (1958) і «Вертэр» (1959) Ж.Маснэ, «Калючая ружа» Ю.Семянякі (з В.Броўкіным, 1960), «Церам-церамок» І.Польскага (1961), «Кето і Катэ» В.Далідзе (з Дз.Смолічам, 1962), «Рафаэль» А.Арэнскага (1963), «Трубадур» (1964) і «Рыгалета» (1968) Дж.Вердзі, «Любоўны напітак» Г.Даніцэці (1965), «Андрэй Касценя» М.Аладава (з А.Маралёвым, 1970); аперэты «Карневільскія званы» Р.Планкета (1.959) і «Цыганскі барон» І.Штрауса (1960); у опернай студыі Бел. кансерваторыі — «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта, «Травіята» Вердзі, «Павел Карчагін» П.Падкавырава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЙГУ́Н (сапр.Атакузіеў Рахматула; 14.5.1905, с. Мерке Джамбульскай вобл., Казахстан — 1990),
узбекскі паэт і драматург.Засл. дз. маст. Узбекістана (1956). Нар. паэт Узбекістана (1965). Чл.-кар.АН Узбекістана (1974). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Самаркандскую пед. акадэмію (1930). Друкаваўся з 1925. Аўтар паэт. зб-каў «Радасці вясны» (1929), «Другая кніга» (1933), «Краіне сонца» (1936), «Узбекістан» (1947), «Песня пра каханне» (1975), драм. твораў «Алішэр Наваі» (1940, з І.Султанавым), «Рызыкоўны жарт» (1944), «Песня жыцця» (1947), «Хурыят» (1959), «Сябры» (1961), «Дзве эпохі» (1967), «Абу Рэйхан Біруні» (1973), «Капкан» (1975), «Абу Алі ібн Сіна» (1980) і інш. Пісаў кінасцэнарыі. На бел. мову асобныя творы У. перакладала Э.Агняцвет. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Андрэй Андрэевіч (1901, в. Ламакіна Ніжагародскай вобл., Расія — 1.8.1946). Ген.-лейт. (1942). Скончыў Вышэйшыя камандныя курсы «Выстрал» (1929),
з 1935 вучыўся ў Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У 1938 накіраваны ваен. саветнікам у Кітай. З 1939 у СССР; камандаваў дывізіяй, з 1941 — механізаваным корпусам, у час абароны Кіева (1941) камандаваў 37-й арміяй. У вер. 1941 трапіў у акружэнне, але выйшаў з яго. Прызначаны камандуючым 20-й арміяй, якая вызначылася ў час Маскоўскай наступальнай аперацыі 1941—42. Па прапанове І.В.Сталіна прызначаны нам. камандуючага Волхаўскім фронтам. Вясной 1942 з 2-й ударнай арміяй апынуўся ў акружэнні, у ліп. трапіў у палон і перайшоў на бок ворага. Узначаліў «Камітэт вызвалення народаў Расіі» (КВНР), а таксама Рускую вызваленчую армію, салдат і афіцэраў якой наз. «ўласаўцамі». У маі 1945 У. захоплены Чырв. Арміяй. Паводле прыгавору Ваен. калегіі Вярх. суда СССР пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРЭ́НКА Андрэй Міхайлавіч (н. 17.1.1964, в. Бярозаўка Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі ін-т культуры (1990). З 1990 у час. «Полымя». Друкуецца з 1987. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхал. партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сённяшняга грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філас. роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п’есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыст. артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхал. аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, маст. ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з бел. мовы на рускую. За кн. прозы «Смута» (1994) Літ. прэмія імя І.Мележа 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРД (Ford) Джэральд Рудольф (н. 14.7.1913, г. Омаха, ЗША),
палітычны і дзярж.дзеяч ЗША. Скончыў Мічыганскі (1935) і Іельскі (1941) ун-ты. У 1942—46 служыў у ВМФ (удзельнік 2-й сусв. вайны на Ціхім ак.), потым займаўся юрыд. практыкай. У 1948—73 чл. палаты прадстаўнікоў ад Рэсп. партыі, з 1965 лідэр фракцыі рэспубліканцаў у палаце. У час паліт. крызісу 1973—74 (гл.«Уотэргейт») прызначаны віцэ-прэзідэнтам краіны (зацверджаны на пасадзе кангрэсам 6.12.1973), а пасля вымушанай адстаўкі Р.Ніксана 9.8.1974 стаў прэзідэнтам ЗША. Працягваў паліт. курс папярэдняй адміністрацыі, у т. л. на разрадку міжнар. напружанасці (ад імя ЗША падпісаў 1.8.1975 Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, пры ім у крас. 1975 з Паўд. В’етнама выведзены апошнія вайск. кантынгенты ЗША).
Літ.:
Американские президенты: 41 ист. портрет от Джорджа Вашингтона до Билла Клинтона: Пер. с нем. Ростов н/Д;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМЧУ́К Іван Мацвеевіч (14.2.1901, с. Грушка Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 16.10.1982),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, дзярж. дзеяч Беларусі. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Смаленскае ваенна-паліт. вучылішча (1924), Харкаўскі камуніст.ун-тімя Арцёма (1929), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1956). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Паўд. фронце, пасля на гасп. рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 вёў падп. дзейнасць у Лагойскім р-не, у лют. 1942 — лют. 1943 камісар партыз. атрада «Мсцівец», адначасова з ліст. 1942 сакратар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б, з вер. 1943 камісар, у маі—ліп. 1944 камандзір 1-й антыфаш. партыз. брыгады ў Мінскай вобл. У 1944—59 нам. старшыні Дзяржплана БССР, у 1960—68 старшыня Дзярж.к-таСМБССР па ахове прыроды. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ШАЧКІН Мікалай Пятровіч (14.3.1938, г. Віцебск — 30.4.1993),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выконваў вострахарактарныя ролі, якія вызначаліся выразным пластычным малюнкам. Сярод роляў бел. рэпертуару: Самахвальскі («Несцерка» В.Вольскага), Тата («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Віктар Пятрэня («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Жора Сыч, Навіцкі («Укралі кодэкс», «Трывога» А.Петрашкевіча). Інш. ролі: Іпаліт («Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага), Іван Пятровіч («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага), Епіходаў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Румін, Міхаіл («Дачнікі», «Зыкавы» М.Горкага), Гела («Не трывожся, мама!» паводле Н.Думбадзе), Ламбардзі, Маскатэль, Дэ ля Катары («Слуга двух гаспадароў», «Каханне не жарты», «Забаўны выпадак» К.Гальдоні), Броннікаў («Пяць рамансаў у старым доме» У.Аро), Леанідзік («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Навасельцаў («Таварышы па службе» Э.Брагінскага і Э.Разанава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫХАЧО́Ў Пётр Аляксандравіч (28.8.1808, г. Гатчына Ленінградскай вобл. — 13.10.1890),
расійскі географ, геолаг і падарожнік. Ганаровы чл.Пецярб.АН (з 1876). Скончыў дыпламат. школу (1828). Працаваў у мін-ве замежных спраў і адначасова вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Жыў пераважна за мяжой (Францыя, Італія). У 1833—36 наведаў Турцыю, Сірыю, Палесціну, Паўн. Афрыку, Партугалію, Іспанію і інш. У 1839—41 склаў геал. карту Апенінскага п-ва. Па. матэрыялах падарожжаў па Алтаі і Паўн.-Зах. Кітаі (1842) склаў у 1845 геагр. і геал. апісанне гэтых тэрыторый, адкрыў і аконтурыў Кузнецкі каменнавугальны басейн. У 1847—63 даследаваў М. Азію; вынікі апрацоўкі сабраных звестак ляглі ў аснову твора «Малая Азія» (т. 1—8, 1853—69). Яго імем названы хрыбет на Алтаі, заліў у Японскім м. На завешчаныя Ч. сродкі Парыжская АН устанавіла (1890) прэмію яго імя за лепшыя даследаванні, прысвечаныя Азіі.
Літ.:
Цыбульский В.В. П.А. Чихачев — исследователь, путешественник. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАВЯЛУ́ХА Віктар Сцяпанавіч (н. 11.1.1929, с. Лялекаўка Пятроўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін; дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рбіял.н. (1972), праф. (1973). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1955). З 1958 на парт. і сав. рабоце ў Яраслаўскай вобл. З 1964 у БСГА (з 1972 заг. кафедры). З 1973 дырэктар і заг. аддзела Бел.НДІ земляробства. З 1974 сакратар і член Бюро ЦККПБ. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80. З 1979 нам. міністра сельскай гаспадаркі СССР. З 1984 акадэмік-сакратар аддз. раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. Навук. працы па вывучэнні заканамернасцей роставых і інш.фізіял. працэсаў у культ. раслін, павышэнні прадукцыйнасці збожжавых і інш. культур.
Тв.:
Резервы хлебной нивы. Мн., 1978 (у сааўт.);
Устойчивость зерновых к факторам среды. Мн., 1978 (у сааўт.);
Периодичность роста сельскохозяйственных растений и пути ее регулирования. 2 изд. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПКО́ Эдуард Пятровіч (13.6.1903, г. Ліепая, Латвія — 28.10.1977),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1946). У 1922—59 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е.Міровіча. Характарны і камед. акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэн. фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сац. характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К.Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Кругляш («Гута» Р.Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («Позняе каханне», «Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мантэкі («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («Мешчанін у дваранах», «Скупы» Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Пера Каленіч («Пані міністэрша» Б.Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К.Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А.Карнейчука) і інш.