ЧЫХАЧО́Ў Пётр Аляксандравіч (28.8.1808, г. Гатчына Ленінградскай вобл. — 13.10.1890),
расійскі географ, геолаг і падарожнік. Ганаровы чл.Пецярб.АН (з 1876). Скончыў дыпламат. школу (1828). Працаваў у мін-ве замежных спраў і адначасова вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Жыў пераважна за мяжой (Францыя, Італія). У 1833—36 наведаў Турцыю, Сірыю, Палесціну, Паўн. Афрыку, Партугалію, Іспанію і інш. У 1839—41 склаў геал. карту Апенінскага п-ва. Па. матэрыялах падарожжаў па Алтаі і Паўн.-Зах. Кітаі (1842) склаў у 1845 геагр. і геал. апісанне гэтых тэрыторый, адкрыў і аконтурыў Кузнецкі каменнавугальны басейн. У 1847—63 даследаваў М. Азію; вынікі апрацоўкі сабраных звестак ляглі ў аснову твора «Малая Азія» (т. 1—8, 1853—69). Яго імем названы хрыбет на Алтаі, заліў у Японскім м. На завешчаныя Ч. сродкі Парыжская АН устанавіла (1890) прэмію яго імя за лепшыя даследаванні, прысвечаныя Азіі.
Літ.:
Цыбульский В.В. П.А. Чихачев — исследователь, путешественник. М., 1961.