ШАПКО́ Эдуард Пятровіч (13.6.1903, г. Ліепая, Латвія — 28.10.1977),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1946). У 1922—59 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е.Міровіча. Характарны і камед. акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэн. фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сац. характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К.Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Кругляш («Гута» Р.Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («Позняе каханне», «Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мантэкі («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («Мешчанін у дваранах», «Скупы» Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Пера Каленіч («Пані міністэрша» Б.Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К.Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А.Карнейчука) і інш.
Б.І.Бур’ян.
т. 17, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)