помнік архітэктуры позняга барока ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1775 з цэглы, рэстаўрыраваны пасля 1-йсусв. вайны. Пасля Вял.Айч. вайны не дзейнічаў. Перададзены вернікам у 1990-я г., рэстаўрыраваны (арх. В.Атас; фрэскавы жывапіс, М.Залатуха і У.Ракіцкі).
Першы драўляны касцёл засн. каля 1490 па фундацыі караля Казіміра IV Ягелончыка (першая культавая фундацыя горада). Новы будынак узведзены ў 1595 Л.Сапегам, у 1660 перабудаваны. Мураваны храм 1-нефавы з 2-вежавым гал. фасадам. Неф, алтарная ч. і сім. бакавыя сакрысціі прамавугольныя ў плане, маюць сціплае дэкар. аздабленне. Вежы пастаўлены пад вуглом да гал. фасада, што надае яму хвалістую прасторавую структуру. Гал. фасад багата дэкарыраваны слаістымі пілястрамі, фігурным франтонам, валютамі, раскрапоўкамі, глыбокімі нішамі і інш. У інтэр’еры ілюзорна-перспектыўная фрэскавая размалёўка ў тэхніцы грызайль: пілястры з ракайлямі, фігуры анёлаў, муз. атрыбуты, ваза. Пластычна-дэкар. акцэнт — гал. стукавы алтар у выглядзе порціка са здвоенымі карынфскімі калонамі, завершаны трохвугольным франтонам з буйнамаштабнымі скульптурамі анёлаў. У алтары скульптура «Укрыжаванне» і абраз «Маці Божая Жыровіцкая». На бакавых сценах прэсбітэрыя фрэскавыя кампазіцыі на біблейскія СЮЖЭТЫ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́САРАЎ Андрэй Яўгенавіч (13.12.1865, с. Старая Калітва Расашанскага р-на Варонежскай вобл., Расія — 4.12.1937),
расійскі і сав. военачальнік, вучоны-ўсходазнавец, праф. (1921). Герой Працы (1928). Ген.-лейт. (1917). Скончыў Маскоўскія ун-т (1888), кансерваторыю, ваен. вучылішча (1890) і Акадэмію Генштаба (1899); валодаў 14 мовамі. З 1888 на ваен. службе ў Туркестане, дзе вёў ваенна-геагр. апісанне Сярэдняга Усходу; здзейсніў паездкі па Індыі, Афганістане, Тыбеце, Кашгарыі. З 1904 у Генштабе, адначасова выкладаў у ваен. вучылішчах. З 1910 нач. штаба казацкай дывізіі. У 1-ю сусв. вайну камандаваў палком, брыгадай, дывізіяй, корпусам. У Чырв. Арміі з 1918. З вер. 1918 нач.Заходняга раёна абароны (гл. таксама Заходні ўчастак атрадаў заслоны). З 15.11.1918 па 31.5.1919 камандуючы Заходняй арміяй 1918—19 (з 13.3.1919 наз.Беларуска-літоўскай арміяй, з 7.6.1919—16-й арміяй Заходняга фронту 1919—24). У 1919—21 нач. Акадэміі Ген.штаба. У 1921—30 рэктар і праф. Ін-та ўсходазнаўства, адначасова (з 1924) праф. Ваенна-паветр. і з 1926 Ваенна-паліт. акадэмій. У 1930—34 знаходзіўся пад арыштам па лжывым абвінавачанні. Аўтар прац па ваен. геаграфіі.
Літ.:
А.Е.Снесарев. Жизнь и науч. деятельность. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАКГО́ЛЬМСКАЯ ШКО́ЛАў палітэканоміі.
Склалася ў Стакгольме ў пач. 1930-х г. ва ўмовах сусв.эканам. крызісу 1929—33 з мэтай пошуку практычных захадаў яго пераадолення. Тэарэт. асновай яе канцэпцыі былі працы швед. эканамістаў Д.Давідсана, К.Вікселя, Г.Каселя і інш., якія лічылі, што для эканам. раўнавагі паміж попытам і прапановай, ліквідацыі дыспрапорцый паміж аб’ёмамі інвестыцый і зберажэнняў патрэбна дзярж. ўмяшанне ў эканоміку. Яны распрацавалі тэорыю прамысл. цыкла, у якім праблемы цэн, даходаў, грошай і эканам. цыкла аб’ядноўвалі ў адзінае цэлае, падкрэслівалі, кумулятыўны саманарастальны характар эканам. працэсаў. Прадстаўнікі школы Э.Ліндаль, Г.К.Мюрдаль, Б.Олін, Э.Лундберг незалежна ад Дж.М.Кейнса абгрунтавалі ролю дзярж. рэгулявання эканомікі, актыўнай інвестыцыйнай палітыкі на макраэканам. узроўні, пабудавалі мадэлі для аналізу сувязі інфляцыі і беспрацоўя, тэорыі грошай і інш. Сучасная канцэпцыя С.ш., якая складалася пасля 2-йсусв. вайны, інтэгрыруе ідэі макраэканам. дзярж. рэгулявання эканомікі з рэкамендацыямі па яе аўтаматычным самарэгуляванні з мэтай падтрымкі функцыянавання рыначнага механізма; з 1980-х г. больш увагі аддаецца праблемам эфектыўнасці дзярж. сектара эканомікі, падаткаабкладання, канкурэнтаздольнасці тавараў і паслуг, суадносін узроўняў сац. абароны працоўных і стымулявання працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАДРУКАВА́НАЯ КНІ́ГА, старадрукі,
умоўная назва кніг, выдадзеных у пэўнай краіне на працягу некат. перыяду пасля ўзнікнення ў ёй кнігадрукавання. Храналагічныя рамкі ўжывання тэрміна «С.к.» ў розных краінах не супадаюць. Зах.-еўрап. кнігі, выдадзеныя ў 15 ст., называюць інкунабуламі, кнігі І-йпал. 16 ст. — палеатыпамі. У Расіі старадрукамі называюць кнігі 16—17 ст. (зрэдку і 18 ст.). Кнігі першага ўсх.-слав. і бел. першадрукара Ф.Скарыны, С.к. кірыліцкага шрыфту, выдадзеныя на Беларусі ў 16—18 ст., улічаны ў паказальніках «Бібліяграфічны спіс беларускіх старадрукаваных выданняў XVI—XVIII стст.» (складальнік Г.Я.Галенчанка, 1961), «Каталог беларускіх выданняў кірыліцкага шрыфту XVI—XVII стст.» (складальнік В.І.Лук’яненка; вып. 1—2, 1973—75), «Кніга Беларусі» (1986). Апісанню ўсх.-слав. старадрукаў прысвечаны каталогі выданняў кірыліцкага шрыфту, складзеныя кнігазнаўцамі А.С.Зёрнавай, І.В.Паздзеевай, Я.Л.Неміроўскім, Ю.А.Лабынцавым, Я.Дз.Ісаевічам, Т.А.Быкавай і інш. С.к., выдадзеныя на Беларусі на замежных мовах, найб. шырока прадстаўлены ў «Польскай бібліяграфіі» К.Эстрэйхера. С.к. збіраюцца, зберагаюцца і навукова апрацоўваюцца ў многіх б-ках свету. На Беларусі самыя вял. калекцыі старадрукаў захоўваюцца ў Нац. б-цы Беларусі і Цэнтр.навук. б-цы імя Я.Коласа Нац.АН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫСО́ЕЎ Георгій Васілевіч (н. 17.10.1919, г. Волагда, Расія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1973). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтва ў Пецярбургу (1994). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна (1949). Працаваў у ін-тах «Белдзяржпраект» (1952—60), «Белдзіпрагандаль» (1966—71), «Мінскпраект» (1960—66 і 1971—90). У 1952—64 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы і Бел.тэатр.-маст. ін-це. У 1990—94 кіраваў персанальнай творчай майстэрняй пры Бел. саюзе архітэктараў. Гал. работы ў Мінску: праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі праспекта Скарыны (жылыя дамы з магазінамі «1000 дробязей», «Кветкі», «Сілуэт», «Сінтэтыка», «Дом абутку», «Акадэмкніга» і інш., усе 1955—64), магазін «Тэхніка ў побыце» на Юбілейнай пл. (1965), 11-павярховыя дамы на бульвары Луначарскага (1965—72), гасцініца «Мінск» (2-я чарга, 1969), будынак гар. Савета нар. дэпутатаў (1964; усе ў сааўт.) і інш. Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасць-герой, помніка-бюста С.І.Грыцаўцу ў Мінску (скульпт. З.Азгур, 1956), помніка К.С.Заслонаву ў г. Орша Віцебскай вобл. (скульпт. С.Селіханаў, 1955). Кіраваў рэканструкцыяй інтэр’ера Дома афіцэраў у Мінску (1974). Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ 1628—45у Кітаі,
народнае паўстанне ў Кітаі ў 1-йпал. 17 ст., якое скінула дынастыю Мін. Выклікана ростам жабрацтва шырокіх сял. мас з-за недахопу ворных зямель, цяжкіх падаткаў і карупцыі чыноўніцтва. Пачалося ў 1628 у правінцыях Шэньсі і Хубэй; неўзабаве ўзнік ачаг паўстання і ў прав. Сычуань, які ўзначаліў Чжан Сяньчжун; абодва яны дзейнічалі паасобку. Кіруючыся канфуцыянскімі ідэямі сац. справядлівасці і роўнасці, паўстанцы знішчалі буйных землеўладальнікаў, чыноўнікаў і ліхвяроў, размяркоўваючы іх маёмасць сярод беднаты. Урадавыя войскі да 1638 разграмілі асн. сілы паўстанцаў, але неўраджай і голад у пач. 1640-х г. прыцягнулі да паўстання новыя нар. масы. Кіраўнік Хубэй-Шэньсійскага цэнтра паўстання (з 1636) Лі Цзычэн стварыў рэгулярную армію і пачаў ствараць уласныя органы ўлады. У пач. 1644 ён быў абвешчаны ў г. Сіянь імператарам. 25.5.1644 яго войскі ўвайшлі ў Пекін; апошні імператар дынастыі скончыў самагубствам. Тым часам У Саньгуй, камандуючы ўрадавай арміяй, якая ахоўвала паўн. мяжу, заключыў саюз з маньчжурамі і прапусціў іх войска праз Вял.кіт. сцяну. У баі 27.5.1644 маньчжуры разбілі войскі Лі Цзычэна (ён загінуў у 1645), у 1647 — войска Чжан Сяньчжуна, у Кітаі запанавала дынастыя Цын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНЯ́ВІНЫ,
расійскі дваранскі род, з якога паходзіў шэраг ваенна-марскіх дзеячаў.
Навум Акімавіч (каля 1680—4.6.1738), віцэ-адмірал (1727). У Паўн. вайну 1700—21 як камандзір (з 1713) лінейнага карабля ў баі 4.6.1719 каля в-ва Эзель (цяпер Саарэмаа, Эстонія) прымусіў здацца 3 швед. караблі. У 1728—32 камандаваў галерным флотам. У рус.-тур. вайну 1735—39 камандуючы (з вер. 1737) Дняпроўскай ваеннай флатыліяй. Аляксей Навумавіч (1716—21.8.1797), адмірал (1775). Сын Навума Акімавіча. Удзельнік рус.-тур. вайны 1735—39 на караблях Дняпроўскай флатыліі. У Сямігадовую вайну 1756—63 камандаваў лінейным караблём пры блакадзе порта Кольберг (цяпер Калобжаг, Польшча). У рус.-тур. вайну 1768—74 камандаваў Данской флатыліяй. Удзельнічаў у стварэнні рас. Чарнаморскага флоту. Дзмітрый Мікалаевіч (17.8.1768—17.4.1831), ген.-ад’ютант (1825), адмірал (1826). Стрыечны пляменнік Аляксея Навумавіча. Удзельнік рус.-тур. вайны 1787—91, Міжземнаморскага паходу Ф.Ушакова 1798—1800, Адрыятычнай экспедыцыі 1806—07, Архіпелагскіх экспедыцый рускага флоту (2-й экспедыцыі 1806—07), руска-англійскай вайны на моры 1807—12. З 1825 камандуючы Балт. флотам. Развіваў манеўраную тактыку ветразевага флоту. Яго імем наз. шэраг геагр. аб’ектаў, рас. і сав. баявых караблёў.
Літ.:
Скрицкий Н.В. Самые знаменитые флотоводцы России. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВА́РНАЯ БІ́РЖА,
рынак аптовага гандлю таварамі масавай вытв-сці, якія адпавядаюць вызначаным узорам (стандартам) і цэны на якія фарміруюцца пад уздзеяннем попыту і прапановы. Ствараецца шляхам добраахвотнага аб’яднання заснавальнікаў біржы: вытворцаў, уладальнікаў і спажыўцоў тавараў, пасрэдніцкіх арг-цый, замежных фірм і інш. Адрозніваюць Т.б. рэальнага тавару і ф’ючэрсныя, на якіх заключаюцца беставарныя пагадненні на пэўны тэрмін; закрытыя, дзе ўдзельнічаюць біржавыя пасрэднікі (брокеры), і адкрытыя — акрамя брокераў удзел у гандлі прымаюць і наведвальнікі. Для Т.б. характэрны: рэгулярнасць кірмашоў у пэўным месцы, уніфікацыя асн. патрабаванняў да якасці тавараў, умоў і тэрмінаў пастаўкі, свабодная купля і продаж — пакупнік вольны выбіраць прадаўца, вызначаць сваю цану і інш.
Узніклі ў Зах. Еўропе ў 16—17 ст. з сярэдневяковых кірмашоў. У 18—19 ст. сталі гал. формай унутр. і міжнар. аптовага гандлю. У Расіі ў пач. 20 ст. было больш за 150 Т.б. На Беларусі ў 1908 узнікла Мінская (лясная), напярэдадні 1-йсусв. вайны — Віцебская Т.б. У перыяд нэпа (да 1930) Т.б. існавалі ў СССР.
Найбуйнейшымі Т.б. з’яўляюцца Лонданская (каляровыя металы, збожжа, цукар і інш.), Нью-Йоркская (каўчук, бавоўна. кава і інш.), Міланская, Гамбургская, Амстэрдамская і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНШЭ́Я (ад франц. tranchée роў, канава, катлаван),
адкрытае фартыфікацыйнае збудаванне — вузкія доўгія равы з двухбаковым або аднабаковым брустверам, прызначаныя для вядзення агню, назірання і скрытнага манеўравання, а таксама для аховы асабовага складу і ўзбраення ад сродкаў паражэння праціўніка.
Глыбіня Т. да 2 м. Каб пазбегнуць страт ад агню праціўніка, Т. робяць у выглядзе ламаных (крывалінейных) або звілістых ліній. У пярэдніх і задніх стромкасцях абсталёўваюць стралк. і гранатамётныя ячэйкі, кулямётныя пляцоўкі. падбрустверныя бліндажы, нішы, асобныя ўчасткі перакрываюць. Паміж Т. адкопваюць хады злучэнняў. Т. выкарыстоўвалі з даўніх часоў. У 15—19 ст. іх наз. земляныя равы і выкарыстоўвалі пры аблогах крэпасцей, у т. л. на тэр.ВКЛ; у арміі Рас. імперыі — пры абароне Севастопаля 1854—55. Порт-Артура абароне 1904—05. Адыгрывалі значную ролю ў 1-ю, 2-ю сусв. войны і ў ваен. канфліктах 2-йпал. 20 ст.
Абсталяваны ўчастак траншэі на пазіцыі аддзялення: 1 — перакрытая шчыліна; 2 — ніша; 3 — вынесеная ячэйка з пляцоўкамі для кулямёта; 4 — запасная пляцоўка для кулямёта; 5 — вынесены акоп для процітанкавага гранатамёта; 6 — перакрытая байніца і казырок над вынесенай ячэйкай; 7 — ход зносін; 8 — сховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ПКА, Неканда-Трэпка Антон Станіслававіч (11.2.1877, Мінск — 12.2.1942), бел. грамадскі і паліт. дзеяч, педагог. Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1903). У час вучобы ўдзельнік Бел. гуртка нар. прасветы, студэнцкага руху, быў арыштаваны. Адзін са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1909 у выд-ве «Загляне сонца і ў наша аконца». У час 1-йсусв. вайны ў Зах. Еўропе. З 1918 у Мінску, выкладчык, адзін з ініцыятараў стварэння і чл.ЦКБеларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У пач. 1919 чл. Калегіі Наркамасветы БССР. 17.3.1919 арыштаваны ВЧК, высланы ў Смаленск. Пасля вызвалення чл. прэзідыума Часовага бел.нац.к-та ў Мінску, у 1920 нам. дырэктара Мінскага бел.пед. ін-та. З лета 1920 у Вільні, выкладчык, дырэктар Віленскай бел. гімназіі, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы. У міжваен. перыяд у Зах. Беларусі працаваў у Бел.навук. т-ве, Бел. выдавецкім т-ве, Бел. музеі імя І.Луцкевіча ў Вільні, супрацоўнічаў з газ. «Наперад». Выдаў падручнікі па фізіцы і матэматыцы для сярэдніх школ. У кастр. 1939 арыштаваны органамі НКУС, сасланы на 10 гадоў у Сібір. Памёр па дарозе да арміі ген. Андэрса.