бел. гісторык правасл. царквы, прапаведнік, грамадскі дзеяч. Д-р багаслоўя (1899). Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1891), потым выкладаў у ёй. У 1901—08 прыват-дацэнт Пецярбургскага ун-та. У 1901—17 займаў і адм. пасады ў Св. Сінодзе. Вёў дабрачынную дзейнасць, рэліг.-павучальныя чытанні. Гіст. погляды Р. склаліся пад уплывам М.В.Каяловіча. Навук. дзейнасць пачаў з выдання «Матэрыялаў для гісторыі Мінскай епархіі» (1892—94). Падрыхтаваў і выдаў фундаментальнае «Апісанне дакументаў архіва заходнярускіх уніяцкіх мітрапалітаў» (т. 1—2, 1897—1907). Аўтар прац па гісторыі Мінскай епархіі, артыкулаў у гродзенскіх, літоўскіх, мінскіх «Епархиальных ведомостях» і інш.
Тв.:
Краткий исторический очерк столетия Минской епархии... Мн., 1893;
История Минской архиепископии (1793—1832 гг.). СПб., 1893;
Жизнеописания западнорусских униатских митрополитов. Т. 1. СПб., 1897.
французскі жывапісец і графік; адзін з заснавальнікаў фавізму. Вучыўся ў Парыжы ў школах дэкар. (1885—89) і прыгожых (1890 — каля 1895) мастацтваў. Зазнаў уплывы Г.Маро, візант. мазаікі, гатычнага вітража, экспрэсіянізму. Творчасці ўласцівы трагізм светаўспрымання, містычна-сімвалічны лад, зварот да рэліг. тэматыкі і закуліснага жыцця грамадства, востры гратэск форм, рэзкі контурны малюнак, вітражная кантрастнасць колераў, пастозная манера пісьма: «Вулічныя жанчыны» (1903), «Трагічны клоун» (1904), «Танец» (1905), «Перад люстэркам» (1906), серыя «Суддзі» (1908), аўтапартрэт (1925), «Стары кароль», «Хрыстос і рыбакі» (абедзве 1937), «Галава Хрыста» (1938), «Вераніка» (каля 1945), «Змярканне» (1952) і інш.Аўтар дэкарацый і касцюмаў да балета «Блудны сын» С.Пракоф’ева ў пастаноўцы С.Дзягілева (1929, Парыж), вітражоў, ілюстрацый да твораў Ш.Бадлера, А.Жары і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́К (Натан Самойлавіч) (3.1.1913, с. Іванаўка Новаархангельскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 11.9.1978),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім хіміка-тэхнал. ін-це (1929—31). Друкаваўся з 1930. Аўтар зб-каў вершаў «Краіна працы» (1932), «Рабочы дзень» (1934), раманаў «Кіеў» (1936), «Дняпро» (кн. 1—2, 1937—38), «Памылка Анарэ дэ Бальзака» (1940, экранізацыя 1969), «Час спадзяванняў і здзяйсненняў» (ч. 1—3, 1960—65), «Салдаты без мундзіраў» (1968), эпапеі «Пераяслаўская рада» (т. 1—2, 1948—53), п’ес, зб-каў апавяданняў, у т. л. для дзяцей. На бел. мову асобныя творы Р. пераклаў М.Лужанін. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Бел.пер. — Пераяслаўская рада. Т. 1—2. Мн., 1954—55;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЛЬ ((Riel) Луі) (23.10.1844, г. Сент-Боніфейс, Канада — 16.11.1885),
палітычны дзеяч Канады. Вучыўся ў каталіцкай семінарыі ў Манрэалі (1858—65). У 1869 узначаліў антыбрыт. паўстанне ў даліне р. Рэд-Рывер, стаў сакратаром нац.к-та метысаў, які кіраваў барацьбой фермераў супраць захопу іх зямель федэральнай уладай. Аўтар біля пра самакіраванне і статус правінцыі для тэр., якая належала англ. кампаніі Гудзонава праліва. У снеж. 1869 паўстанцы выбралі Р. прэзідэнтам часовага ўрада. У жн. 1870 карная экспедыцыя задушыла паўстанне, Р. эмігрыраваў у ЗША. У 1873—74 насельніцтва прав. Манітаба тройчы выбірала Р. ў парламент Канады, куды ён не быў дапушчаны. У сак. 1885 Р. узначаліў паўстанне пасяленцаў-метысаў і індзейцаў даліны р. Саскачэван супраць чыг. кампаній і федэральных улад. У 1885 пасля задушэння паўстання паводле прыгавору суда павешаны.
расійскі і эстонскі графік. Нар.маст.СССР (1969). Чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў Пецярбургу ў вучылішчы Штыгліца (1905—13). З 1915 працаваў у Маскве і Петраградзе. З 1920 у Эстоніі, выкладаў у Талінскім маст.-прамысл. вучылішчы (1920—41) і Маст. ін-це Эстоніі (1950—58, з 1951 праф). У панарамных творах, для якіх характэрна каліграфічна-дасканалая прарысоўка дэталей, імкнуўся стварыць абагульнены вобраз эст. прыроды: «Будоўля судна на востраве Цютарсаар» (1926), «Яловы пень» (1938), «Вечар на востраве Вормсі» (1943), «Даліна ракі Сан» (1946), «Вечар над возерам» (1955—56), «Набліжаецца навальніца» (1959), «Фінляндыя Сібеліуса» (1962). Аўтар ілюстрацый да кніг І.Семпера, А.Пушкіна. Дзярж. прэмія Эстоніі 1949.
Літ.:
Бернштейн Б. Г.Рейндорф: Графика: Альбом. М., 1981.
аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. З 1907 дэп. рэйхсрата Аўстра-Венгрыі. У кастр. 1918 — чэрв. 1920 дзярж. канцлер і адначасова ў ліп. 1919 — кастр. 1920 дзярж. сакратар замежных спраў Аўстр. Рэспублікі. Падпісаў Сен-Жэрменскі мірны дагавор 1919. У 1920—34 чл.Нац. савета, у 1931—33 яго першы прэзідэнт. У 1938 выступаў за аншлюс. З крас. 1945 дзярж. канцлер часовага ўрада Аўстрыі, са снеж. 1945 федэральны прэзідэнт адноўленай Аўстр. Рэспублікі. Адзін з ідэолагаў аўстрамарксізму, аўтар прац «Абнаўленне Аўстрыі» (т. 1—3, 1916), «Марксізм, вайна і Інтэрнацыянал» (1917), «Дзяржаўная гаспадарка, сусветная эканоміка і сацыялізм» (1929), «На рубяжы двух часоў» (1946, аўтабіяграфія), «Чалавек і грамадства» (апубл. ў 1952).
Літ.:
Кретинин С.В. Карл Реннер: жизнь и деятельность (1870—1950) // Новая и новейшая история. 1999. №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКС ((Sachs) Ганс) (5.11.1494, г. Нюрнберг, Германія — 19.1.1576),
нямецкі паэт-майстэрзінгер, кампазітар. Вучыўся ў Нюрнбергскай лац. школе, шмат вандраваў. У 1554 заснаваў у Нюрнбергу школу майстэрзінгераў. Дэбютаваў алегарычным вершам у падтрымку М.Лютэра «Вітэнбергскі салавей» (1523). Аўтар больш як 6 тыс.рэліг. і свецкіх песень, гумарыст. і павучальных шпрухаў («Пра Юдзіф і Алаферна», 1533), шматлікіх фастнахтшпіляў, у т. л. «Шкаляр у раі» (1550), «Фюнзінгенскі канакрад» (1553), шванкаў («Святы Пётр з казой», «Святы Пётр і ландскнехты», абодва 1557), адметных сатырай, гумарам, сакавітай нар. мовай, гарэзлівым балаканнем і дыдактызмам. Вобраз С. паўстае ў оперы Р.Вагнера «Нюрнбергскія майстэрзінгеры» (1868).
Тв.:
Рус.пер. — Избранное // Брант С. Корабль дураков;
Сакс Г. Избранное. М., 1989.
Літ.:
Пуришев Б.И. Ганс Сакс // История немецкой литературы. М., 1962. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВЕ́Й (Ларыса Фёдараўна) (н. 22.7.1934, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Засл. настаўнік Беларусі (1975). Скончыла Бел.тэатр.маст.ін-т (1968). У 1966—81 выкладала ў ПТВ, у 1968—70 — у Бел.тэатр.-маст. ін-це, у 1988—92 нам. дырэктара Дырэкцыі маст. выставак Мін-ва культуры Беларусі, у 1992—97 — выставачнага комплексу «На ростанях». Даследуе мастацтва сучаснае і 1930-х г., праблемы эстэт. выхавання, музеязнаўства. Аўтар творчых партрэтаў пра Г.Вашчанку, А.Гугеля, Я.Зайцава, А.Казлоўскага, У.Кожуха, П.Крахалёва, А.Кузьміча, І.Міско Л.Панамарэнку, Я.Радзялоўскую, Р.Сіплевіч, В.Целеша і інш.; арганізатар выставак бел. мастакоў у Італіі і Славакіі, складальнік каталогаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАДКО́Ў (Іосіф Іванавіч) (12.7.1906, в. Падбелле Магілёўскага р-на — 18.10.1996),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1959), праф. (1962). Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1933), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1950). З 1927 на камсамольскай рабоце. У 1938—41 выкладчык Мінскага мед. ін-та. З 1946 рэдактар час. «Бальшавік Беларусі». У 1950—63 выкладчык, заг. кафедры БДУ, у Ін-це гісторыі АНБССР. Рэктар Петразаводскага ун-та (1956—57). З 1964 на выкладчыцкай рабоце ў Бел.політэхн. ін-це. Аўтар прац па гісторыі Кастр. рэвалюцыі і ўстанаўлення Сав. улады на Беларусі.
Тв.:
Социально-экономическое положение Белоруссии до Великой Октябрьской социалистической революции (конец XIX — начало XX в.). Мн., 1957;
Большевики Белоруссии в период подготовки и проведения Великой Октябрьской социалистической революции (март 1917—февраль 1918). Мн., 1957.
рускі акцёр і педагог. Вучань і паслядоўнік М.Шчэпкіна. Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1837), з 1862 выкладаў у ім. З 1837 у трупе Малога т-ра. Пачынаў з амплуа «першага палюбоўніка», з канца 1850-х г. перайшоў ад героіка-рамантычнага рэпертуару да характарных роляў. Найб. значныя ролі: Чацкі (1839), Фамусаў (1864; «Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра, 1857; С. — рэжысёр). З інш. роляў: Петручыо, Бенядзікт («Утаймаванне свавольніцы» і «Многа шуму з нічога» Шэкспіра), Мурамскі («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна). З 1874 кіраваў драм. класам Маскоўскай кансерваторыі. Са студэнтамі опернага класа кансерваторыі ажыццявіў на сцэне Малога т-ра першую пастаноўку оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1879). Аўтар п’ес, якія ставіліся ў правінцыі.