палавы акт у жывёл, якія маюць капулятыўныя органы, а таксама злучэнне пры палавым размнажэнні 2 асобін, у якіх адсутнічаюць капулятыўныя органы (напр., гатэрыі, дажджавыя чэрві). Да К. адносяць працэс зліцця 2 палавых клетак (ці асобін), якія знешне не адрозніваюцца (ізагаметы). Калі мужчынская гамета рэзка адрозніваецца ад жаночай, то працэс іх зліцця наз.апладненнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАІСКА́КІС ((Karaiskakēs) Георгіяс) (каля 1780, г. Аграфа, Грэцыя — 4.5.1827),
дзеяч грэчаскага нац.-вызв. руху, военачальнік. Удзельнік руху клефтаў. У пач.грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29 камандаваў атрадам, пасля партыз. атрадам у тыле тур. арміі. У 1826 галоўнакамандуючы войскамі кантынент. Грэцыі, якія ў снеж. 1826 вызвалілі значную ч.Цэнтр. Грэцыі. Забіты ў баі пры вызваленні Акропаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́МКА,
стаянка ранняга этапу грэнскай культуры (12—10 тыс.г. назад) ва ўрочышчы Каромка каля в. Залаззе Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.Пры даследаванні знойдзены скрабкі, разцы, тронкавыя і асіметрычныя наканечнікі стрэл, сякеркі з перахватам, пласцінкі з прытупленым краем і інш. Трапляюцца дробныя, старанна апрацаваныя вастрыі, невял. праколкі, разнастайныя камбінаваныя прылады для апрацоўкі косці, рогу, дрэва, скуры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́ў геамарфалогіі,
нізкая і вузкая намыўная паласа сушы ў берагавой зоне ракі, возера або мора, у якой адзін канец злучаны з берагам, а другі заканчваецца ў межах акваторыі. Складзена з пяску, галькі, ракушачніку. Утвараецца ў выніку перамяшчэння наносаў хвалямі і хвалевымі цячэннямі ўздоўж берага і акумуляцыі на ўчастку зніжэння энергіі хвалі пры абгінанні выступу берага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛО́ТНЫЯ ФАРБАВА́ЛЬНІКІ,
водарастваральныя арган. фарбавальнікі, якія маюць у малекуле кіслотныя групы: сульфагрупу SO3H, карбаксільную групу COOH. Паводле хім. класіфікацыі К.ф. — пераважна азафарбавальнікі, антрахінонавыя фарбавальнікі і трыфенілметанавыя фарбавальнікі. Вырабляюць К.ф. ў выглядзе натрыевых солей, якія пры дысацыяцыі ў вадзе ўтвараюць афарбаваныя аніёны. Выкарыстоўваюць для фарбавання бялковых (шэрсць, натуральны шоўк) і поліамідных валокнаў, а таксама скуры, паперы, вырабу чарніла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́СЦІЛЬ ((Klestil) Томас) (н. 4.11.1932, Вена),
аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат, эканаміст. Скончыў Венскі эканам.ун-т. У 1960-я г. сакратар федэральнага канцлера І.Клаўса. З 1969 на дыпламат. службе. У 1978—82 прадстаўнік Аўстрыі прыААН, да 1987 пасол у ЗША. З 1992 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, садзейнічаў уступленню краіны ў Еўрап. саюз (1.1.1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРА́СНАЯ ЛЕ́ТОПИСЬ»,
савецкі гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1922—34 і 1936—37 у Ленінградзе на рус. мове Ін-там гісторыі партыі пры Ленінградскім абкоме ВКП(б). Змяшчаў артыкулы па гісторыі камуніст. партыі, Кастр. рэвалюцыі 1917, успаміны і інш. матэрыялы, якія пераважна адлюстроўвалі гісторыю Ленінградскай парт. арг-цыі, заводаў і фабрык, жыццё і дзейнасць У.І.Леніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЯВЫ́ ЭФЕ́КТу біялогіі,
тэндэнцыя да павелічэння колькасці, разнастайнасці і шчыльнасці арганізмаў у экатонах — пераходных зонах паміж рознымі ландшафтамі (напр., лесам і стэпам, вадой і сушай). Назіраецца на ўскраінах 2 суседніх біягеацэнозаў і ў пераходных паясах паміж імі; эфект узлеску. Адзначаецца пры чаргаванні розных ландшафтаў і ў месцах змены іх структурных падраздзяленняў (напр., на межах розных раслінных згуртаванняў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРАВІ́ЦКІ (Давыд Абрамавіч) (1919, г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія — 1.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. У Вял.Айч. вайну на фронце з вер. 1941. Камандзір стралк. роты лейт. К. вызначыўся 22.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра і захопе плацдарма ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл.: у час контратакі праціўніка падняў байцоў у рукапашны бой, загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЮ́КАЎ (Міхаіл Міхайлавіч) (5.11.1924, с. Отара-Абашава Кемераўскай вобл., Расія — 30.9.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Цэнтр. фронце. Кулямётчык радавы К. вызначыўся пры вызваленні Гомельскага р-на: 30.9.1943 у баі за пас. Скіток адбіў 3 контратакі ворага, цяжка паранены адстрэльваўся да апошняга патрона.