прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 200 родаў Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы, у т. л. Ваньковічы, Наркевічы-Ёдкі, Парчэўскія, Сапегі, Свірскія. У чырв. полі сярэбраная двойчы перакрыжаваная страла, клейнод — над прылбіцай з каронай верхняя палавіна чырв. ліса. Існавала некалькі варыянтаў герба. Вядомы з пач. 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЯ́ХАВІЦКІ»,
торфабрыкетны завод. Пабудаваны ў 1973 у в. Тухавічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Першапачатковая магутнасць з-да складала 120 тыс.т тарфяных брыкетаў за год, пасля рэканструкцыі ў 1984 магутнасць павялічылася да 160 тыс.т. Асн. прадукцыя (1999) — тарфяныя брыкеты (быт. паліва для насельніцтва і камунальна-быт. патрэб). Штогод з-д забяспечвае палівам 56 000 домаўладанняў жыхароў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЖЫ́ДАЎ (Камандар Бафалі-аглы) (н. 17.10.1961, г. Дманісі, Грузія),
бел. спартсмен (грэка-рымская барацьба). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў БДУ (1989). З 1994 гал. трэнер зборнай каманды Беларусі. Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) у лёгкай вазе. Чэмпіён свету (1986, 1989); сярэбраны прызёр (1987, 1993). Чэмпіён Еўропы (1984—85, 1991); бронз. прызёр (1993). Уладальнік Кубка свету (1983, 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЗАФІ́ЛЫ [ад мез(а)... + філ(ы)],
жывёлы, якія жывуць пераважна ў месцах з сярэднім узроўнем увільготненасці. Патрабавальнасць да вільготнасці асяроддзя ў М. залежыць ад воднага балансу арганізма і рэгулюецца шэрагам марфал., фізіял. і экалагічных прыстасаванняў. Напр., тыповы М. у фауне Беларусі сярод насякомых — матыль соўка азімая, які насяляе палеткі папарныя або з прапашнымі культурамі і інш. месцы з оптымумам адноснай вільготнасці паветра 50—80%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ СЛУ́ЖБА,
дзяржаўная служба, якая складаецца з сеткі метэаралагічных станцый, навук. і аператыўных метэаралагічных устаноў і інш. Задачы М.с.: забеспячэнне інфармацыяй пра бягучае надвор’е, прагназіраванне надвор’я, звесткі пра кліматычныя ўмовы розных раёнаў і інш. Вылучаюць агульнадзяржаўныя М.с., таксама М.с. з абмежаванай сферай абслугоўвання, напр., у грамадз. авіяцыі, марскім флоце. На Беларусі існуе гідраметэаралагічная (аб’яднаная гідралагічная і метэаралагічная) служба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЭАРАЛАГІ́ЧНЫ СПАДАРО́ЖНІК,
штучны спадарожнік Зямлі, прызначаны для аператыўнага назірання за размеркаваннем воблачнага, снегавога і лядовага покрываў, а таксама цеплавога выпрамянення Зямлі ў мэтах атрымання метэаралагічных даных для прагнозу надвор ’я. На арбіты вакол Зямлі выведзены рас. М.с. серый «Космас», «Метэор», амер. спадарожнікі серый «Цірас», «Нібус» і інш. На Беларусі пункт прыёму інфармацыі з М.с. працуе з 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРА́БІЛІС (Mirabilis),
род кветкавых раслін сям. ніктагінавых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Амерыцы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі інтрадукавана М. ялапа, або начная прыгажуня (M. jalapa).
М. ялапа — кустападобная расліна выш. да 1 м. Лісце супраціўнае, суцэльнае. Кветкі невял., лейкападобныя, белыя, жоўтыя, чырв., распускаюцца пад вечар і цвітуць да раніцы (адсюль другая назва). Дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА ЭКРА́НАХ»,
штомесячны ілюстраваны спецыялізаваны кіначасопіс. Выдаецца са жн. 1957 у Мінску на бел. і рус. мовах (напачатку наз. «На экранах Беларусі», з 1996 сучасная назва). Друкуе інфармацыйна-аналіт. матэрыялы, якія адлюстроўваюць сучасны кінапрацэс, знаёміць з гісторыяй нац. кінематографа, расказвае аб прэм’ерах бел. кіна-, відэа- і тэлефільмаў, змяшчае творчыя партрэты дзеячаў кіно і тэлебачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЁЛАК,
населены пункт пры прамысловых, с.-г. і інш. прадпрыемствах. П. наз. таксама сядзібы саўгасаў і калгасаў. На Беларусі П. аднесены да катэгорыі сельскіх нас. пунктаў (Закон «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998). Некаторыя П. пры колькасці жыхароў больш за 500 чал. атрымліваюць статус рабочых пасёлкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕДАГАГІ́ЧНЫЯ ІНСТЫТУ́ТЫ,
вышэйшыя навуч. ўстановы для падрыхтоўкі настаўнікаў агульнаадук. і спец. школ, лагапедаў, выхавальнікаў дашкольных устаноў. На Беларусі працуе Мазырскі педагагічны інстытут. Брэсцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Магілёўскі П. і пачынаючы з 1969 паступова атрымалі статус ун-таў (гл. адпаведныя арт.). Мінскі П.і. пераўтвораны ў Беларускі педагагічны універсітэт, а Мінскі П.і. замежных моў — у Мінскі лінгвістычны універсітэт.