ГУ́РСКІ Антон Іванавіч

(н. 14.1.1936, в. Лугавая Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. фалькларыст. Канд. філал. н. (1978). Скончыў Мінскі пед. Ін-т (1959). З 1959 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Даследуе фалькл. жанры (загадкі, песні, паданні, легенды). Аўтар кніг «Зімовая паэзія беларусаў» (1980), «З любоўю да народа» (1989), «Тайны народнай песні» (1994), раздзелаў у кнігах «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969), «Беларуская фалькларыстыка» (1980). Складальнік тамоў збору «Беларуская народная творчасць»: «Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі» (1975), «Загадкі» (1972) і «Легенды і паданні» (1983, абедзве з М.Грынблатам), «Земляробчы каляндар» (1990), зб-каў фальклору «Дрэва кахання» (1980), «Сакрэт шчасця» (1986), «Бяздоннае багацце» (1990), «Самае галоўнае» (1992), «Музыка-чарадзей» (1995), «Не сілай, а розумам» (1997) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.

І.У.Саламевіч.

т. 5, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)