РАГАЎЦО́Ў Уладзімір Мітрафанавіч (н. 3.4.1943, в. Гута Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). З 1964 працуе ў Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўцадрам. і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівы акрэсленасць знешняга малюнка і распрацаванасць характару вобраза, шчырасць і эмацыянальнасць. Лепшыя ролі ў бел. рэпертуары: Прокусаў («Верачка» А.Макаёнка), Раман («І змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Сцяпан («Людзі на балоце» І.Мележа), Скарына («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Красоўскі («Парог» А.Дударава), Максім («Выклік багам» А.Дзялендзіка), айцец Вікенцій («Пеўчыя» Г.Марчука), Ваявода («Князь Вітаўт» А.Дударава). Сярод. інш. роляў: Барыс, Мілонаў («Навальніца», «Лес», А.Астроўскага), Сорын, Кулыгін («Чайка», «Тры сястры» А.Чэхава), Сяргей («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Леанідзік («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Цімафей («Традыцыйны збор» В.Розава), Карцаў («Яшчэ раз пра каханне» Э.Радзінскага), Ён («Віват, імператар!» Э.Іанеска), Сямёнаў («Піраміда Хеопса» Ю.Ломаўцава) і інш. Выступае на тэлебачанні з монаспектаклямі, на радыё. Зняўся ў фільмах «Людзі на балоце», «Трывожнае шчасце», «Плач перапёлкі», «Крыло цішыні», «Чужая бацькаўшчына», «Парашуты на дрэвах», «Помні імя сваё» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАІ́НЧЫК Васіль Пятровіч (н. 7.3.1950, в. Чарапы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. кампазітар, піяніст. Засл. арт. Беларусі (1982). Нар.арт. Беларусі (1995). Скончыў Бел. кансерваторыю па кл.фп. (1974, кл. В.Шацкага) і кампазіцыі (1981, кл. Я.Глебава). З 2000 праф.Бел. ун-та культуры. З 1974 маст. кіраўнік вак.-інстр. ансамбля «Верасы», адначасова з 1998 маст. кіраўнік дзіцячага ансамбля «Верасяты»; з 1997 муз., з 2000 маст. кіраўнік маладзёжнага т-ра эстрады пры Бел. ун-це культуры. Выканаўца і аўтар шматлікіх твораў на фп., электронных муз. інструментах. Стварыў шэраг стылявых інтэрпрэтацый, аранжыровак, электронных кампазіцый, якія вызначаюцца яркім меладыйным малюнкам, свежымі тэмбравымі фарбамі, неардынарнасцю структуры. Піша музыку для сімф. аркестра, эстрады, камерна-інстр. творы, песні. Сярод твораў: балет «Крылы над Расіяй» (паст. 1987); араторыя «Хлапчыш-Кібальчыш» (сл. У.Някляева, 1984); арк. музыка — для сімф.арк. «Сімфанічныя варыяцыі» (1980), для эстр.арк. «Варыяцыі», «Балеро», «Карнавал» (усе 1984); п’есы для электронных інструментаў «Назад да зорак» (1985), «Жыццё артыста» (1986); музыка да спектакля «Голы кароль» (1993); песні, у т. л. «Зорка кахання», «Горад юнацтва», «Так не бывае». Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КІНА Ніна Іванаўна (н. 13.5.1942, г. Электрасталь Маскоўскай вобл.),
руская артыстка балета. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арг.СССР (1987). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1961, кл. С.Галоўкінай). У 1961—88 у трупе Вял.т-ра ў Маскве. З 1989 педагог-рэпетытар гастрольна-канцэртнай групы «Зоркі Вялікага балета». Яе талент і творчая індывідуальнасць найб. ярка раскрыліся ў балетах, вырашаных мовай сучаснай харэаграфіі. Першая выканаўца партый: Дзяўчына («Геолагі» М.Карэтнікава, 1964), Выбранніца («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага, 1965), Дзяўчына («Ікар» С.Сланімскага, 1971), Кіці («Ганна Карэніна» Р.Шчадрына, 1972), Каханая («Азоранасць» А.Пахмутавай, 1973), Радысачка («Чыпаліна» К.Хачатурана, 1977). Сярод партый класічнага і сучаснага рэпертуару: Маша, Аўрора, прынцэса Фларына («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жанна («Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Гаспадыня Меднай гары, Анастасія («Каменная кветка», «Іван Грозны» С.Пракоф’ева), Муза («Паганіні» С.Рахманінава), Асель («Асель» У.Уласава), Геро, Шура Азарава («Каханнем за каханне», «Гусарская балада» Ц.Хрэннікава) і інш. Знялася ў тэлебалеце «Гарэзлівыя частушкі» (1970), у тэлефільмах-канцэртах «Харэаграфічныя навелы» (1973), «Танцуюць Ніна Сарокіна і Міхаіл Лаўроўскі» (1982). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕЎ Канстанцін Міхайлавіч (5.3.1910, С.-Пецярбург — 1.4.1992),
расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1957). Герой Сац. Працы (1991). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1930), у 1938—40 і з 1973 маст. кіраўнік у ім (з 1991 Акадэмія рус. балета імя А.Ваганавай, С. — прэзідэнт). У 1930—61 вядучы танцоўшчык, у 1951—55 і 1960—70 гал. балетмайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета. Танцоўшчык лірыка-рамант. плана, выканаўцаасн. класічнага рэпертуару т-ра. Сярод партый: Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Яўген («Медны коннік» Р.Гліэра), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Альберт («Жызэль» А.Адана), Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага) і інш. Сярод пастановак: «Папялушка» Пракоф’ева (1946, 1964), «Сцежкаю грому» К.Караева (1958), «Гамлет» М.Чарвінскага (1970). Здзейсніў рэдакцыі класічных балетаў, у т. л. «Раймонда» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949). Зняўся ў кінафільмах-канцэртах, у т. л. «Майстры рускага балета» (1953). Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў-канцэртаў «Дыялог са сцэнай» (1988), «Нараджэнне танца» (1991). Творчасці С. прысвечаны тэлефільм «Канстанцін Сяргееў. Старонкі харэаграфіі» (1976). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1951. Прэмія Парыжскай акадэміі танца (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ЕЎ Віктар Сяргеевіч (н. 7.8.1958, Мінск),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). Працуе ў Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца лірычных, драм., трагікамедыйных роляў. Мастацтва М. адметнае шчырасцю, арганічнасцю, вытанчанай пластыкай, вострай гратэскнай формай у спалучэнні з глыбокім спасціжэннем псіхалогіі сцэн. характару, імправізацыйнасцю. Найб. значныя ролі: Адуванчык («Радавыя» А.Дударава, Дзярж. прэмія СССР 1985), Мікіта Зносак («Тутэйшыя» Я.Купалы, Дзярж. прэмія Беларусі 1992), Норман («Касцюмер» Р.Харвуда), Гаральд («Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.-К.Кар’ера), Іван («Арт» Я.Рэзы ў Малым т-ры). З інш. роляў: Мікіта («Ажаніцца — не журыцца» паводле Далецкіх і М.Чарота), Ян Губач («Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча), Арыэль («Бура» У.Шэкспіра), Валерыо («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Валер, Пурсаньяк («Тарцюф», «Нежанаты мнагажэнец, або Залёты лана дэ Пурсаньяка» Мальера), Жадаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Фядоцік («Тры сястры» А.Чэхава), Юрка («Характары» паводле В.Шукшына), Генрых («Дракон» Я.Шварца), Фёдар («Памінальная малітва» Р.Горына паводле Шолам-Алейхема), Апаліён («Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата), Ён («Кантрабас» П.Зюскінда ў Мінскім т-ры пад кіраўніцтвам Р.Таліпава). Здымаецца ў кіно і на тэлебачанні: «Людзі на балоце», «Давай пажэнімся», «Чужая бацькаўшчына», «Ідзі і глядзі» і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСУМЯ́Н Бэла Амікаўна (н. 15.9.1937, г. Паўлаград Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1995). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). Працуе ў Нац.акад.драм. т-ры імя М.Горкага. Выканаўцадрам. і лірыка-драм. роляў. Творчую манеру М. вылучаюць эмацыянальнасць, схільнасць да рамант. афарбоўкі і псіхал. паглыбленасці вобразаў. Сярод лепшых роляў: Вера, Таццяна («Пад адным небам», «Толькі адно жыццё» А.Маўзона), Вольга («Аб’ява ў вячэрняй газеце» А.Паповай), Вара («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Мадлен Бежар («Мальер» М.Булгакава), Людміла («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Зоя («Фізікі-лірыкі» Я.Волчака), Ніна, Наташа («Чалавек з боку», «Сам-насам з усімі» А.Гельмана), Рыта Асяніна («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Марыя («Марыя» А.Салынскага), Люся («Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна), Анвар («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава), Аліса («Іграем Стрындберга» Ф.Дзюрэнмата), Ніса («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Гітэль Моска («Двое на арэлях» У.Гібсана), Гелена («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына), Маша («Тры сястры» А.Чэхава), Джэні («Усё ў садзе» Э.Олбі), Мэры Тайран («Доўгае падарожжа ў ноч» Ю.О’Ніла), Этэль («На Залатым возеры» Э.Томпсана), Ніна («Букееў і кампанія» М.Горкага), Старая актрыса на ролю жонкі Дастаеўскага («Рулетка» Э.Радзінскага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЙСТРАХ Давыд Фёдаравіч (30.9.1908, г. Адэса, Украіна — 24.10.1974),
расійскі скрыпач, педагог, дырыжор; адзін з заснавальнікаў рас. скрыпічнай школы. Бацька І.Д.Ойстраха. Нар.арт.СССР (1953). Ганаровы чл., чл.-кар. многіх буйнейшых акадэмій і ун-таў. Скончыў Адэскі муз.-драм.ін-т (1926). З 1932 (з перапынкам) саліст, з 1961 і дырыжор Маскоўскай філармоніі. З 1935 выступаў у фп. трыо з Л.Аборыным і С.Кнушавіцкім. З 1934 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1939 праф., з 1950 заг. кафедры). Яго ігру вызначалі віртуозная тэхніка, чысціня інтанацыі, спалучэнне задушэўнага лірызму з мужным валявым пачаткам. У рэпертуары творы муз. класікі, сучасных айч. і замежных кампазітараў. Першы выканаўца прысвечаных яму твораў Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева, М.Мяскоўскага, А.Хачатурана. Рэдактар скрыпічных твораў, аўтар транскрыпцый, кадэнцый і пералажэнняў для скрыпкі і фп. твораў многіх кампазітараў. Аўтар аўтабіягр. нататак «Мой шлях» (1958). Старшыня журы Міжнар. конкурсаў імя П.Чайкоўскага (Масква, 1958—74). Сярод вучняў Л.Ісакадзе, В.Клімаў, А.Крыса, І.Ойстрах, В.Пархоменка, В.Пікайзен і інш. Лаўрэат Усеўкр. конкурсу скрыпачоў (Харкаў, 1930), Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (Ленінград, 1955), Міжнар. конкурсаў скрыпачоў імя Г.Вяняўскага (Варшава, 1935), імя Э.Ізаі (Брусель, 1937). Дзярж. прэмія СССР 1943. Ленінская прэмія 1960.
Літ.:
Юзефович В.А. Д.Ойстрах. М., 1978;
Яго ж. Д.Ойстрах: Беседы с И.Ойстрахом. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛА́НАЎ Яўген Фёдаравіч (н. 6.9.1928, Масква),
расійскі дырыжор, кампазітар, піяніст. Нар.арт.СССР (1968). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1951), Маскоўскую кансерваторыю (1955). З 1955 дырыжор, у 1963—65 гал. дырыжор Вял.т-ра ў Маскве (сярод пастановак: «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава, «Чарадзейка» П.Чайкоўскага, «Не толькі каханне» Р.Шчадрына, балеты «Сцежкаю грому» К.Караева, «Начны горад» на муз. Б.Бартака і інш.). У 1965—2000 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Расіі (з 1992 — Дзярж.сімф. аркестр пад кіраўніцтвам С.). Першы выканаўца многіх твораў сав. і замежных кампазітараў («Жанна д’Арк на вогнішчы» А.Анегера, 7-я сімфонія Г.Малера, шэраг твораў І.Стравінскага, Бартака, А.Веберна і інш.). Стварыў унікальную «Анталогію рускай сімфанічнай музыкі ў грамзапісе». Аўтар сімфоній, сімф. паэм «Даўгава», «Святочная», «Каліна чырвоная» (памяці В.Шукшына), «Рамантычныя балады», тв. для фп., для скр. з арк., камерна-інстр. ансамбляў, хароў, рамансаў і інш. Ленінская прэмія 1972, Дзярж. прэмія Расіі 1975, Дзярж. прэмія СССР 1983.
Літ. тв.: Музыка сегодня. 3 изд. М., 1985.
Літ.:
Крылова Л.Л. Е.Светланов. М., 1986;
Евгений Светланов: Дирижер, композитор, пианист. М., 1987;
Чумакова И.С. Евгений Светланов: Кто он прежде всего? М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛКАЧО́ВА Галіна Сямёнаўна (н. 3.3.1934, Мінск),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1957, курс К.Саннікава). Працуе ў Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных роляў. Творчасць Т. адметная паглыбленым псіхалагізмам, дэталёвай распрацоўкай знешняга малюнка ролі, яркай тэатр. формай. Ролі ў бел. рэпертуары: Інга, Лена («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка), Зося («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка). Шэраг яркіх вобразаў стварыла ў сучасным рэпертуары: Кэт («Чацвёрты» К.Сіманава), Наташа («Яшчэ раз пра каханне» Э.Радзінскага), Ніна («Гросмайстарскі бал» паводле І.Штэмлера), Ліза Хрэнава («Традыцыйны збор» В.Розава), Марыя («Святая святых» І.Друцэ). Сярод інш. роляў: Ірына, Гурмыжская («Апошняя ахвяра», «Лес» А.Астроўскага), Насця («На дне» М.Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Амелія («Смерць ваяводы» Ю.Славацкага), Дзяўчына, Зехра («Забыты ўсімі», «Дзівак» Назыма Хікмета), Голда («Памінальная малітва» Р.Горына), Мелі («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Жанчына («Тая, якая сама па сабе блукае» паводле Р.Кіплінга), Элеанора («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Эліда («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Івона («Жудасныя бацькі» Ж.Както). Яна («Апошні закаханы» Н.Саймана).
Літ.:
Чаркас І. Каб сказаць сваё, запаветнае // Тэатр. Мінск. 1984. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮЛЬ-БЮЛЬ,
азербайджанскія музыканты, бацька і сын.
Бацька (сапр. прозвішча і імя Мамедаў Муртуза Мешады Рза аглы, 12.6.1897, г. Шуша, Нагорны Карабах — 26.9 1961), спявак (лірыка-драм. тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1938). Адзін з заснавальнікаў азерб.прафес.вак. школы і муз.т-ра. Скончыў Бакінскую кансерваторыю (1927), выкладаў у ёй (праф. з 1940). Удасканальваў майстэрства ў Італіі (1927—31). З 1920 у Азерб. т-ры оперы і балета. Сярод партый: Кёр-аглы, Керэм («Кёр-аглы», «Аслі і Керэм» У.Гаджыбекава), Альяр («Нэргіз» А.М.М.Магамаева), Нізамі («Нізамі» А.Бадалбейлі), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні). Запісаў больш як 200 азерб.нар. песень (выдаў 3 зборнікі). Выконваў мугамы, нар. песні. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Палад аглы (н. 4.2.1945, г. Баку), кампазітар, эстрадны спявак. Засл. дз. маст. (1973) і нар.арт. (1982) Азербайджана. Скончыў Бакінскую кансерваторыю (1968, клас К.Караева). З 1975 маст. кіраўнік Эстраднага ансамбля Азербайджана, з 1987 маст. кіраўнік—дырэктар Азерб. філармоніі. Міністр культуры Азербайджана (1988). Выканаўца песень, у т. л. ўласных, у якіх спалучае асаблівасці нац.азерб. музыкі з характэрнымі рытмамі сучаснай эстрады. Аўтар сімфоніі (1980), сімф. паэм, струннага квартэта, вак. цыклаў, сюіт і п’ес для эстр. аркестра, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Здымаўся ў кіно.
Літ.:
Заболотских Б. Соловей из Шуши: Жизнь и творчество нар.арт.СССР Бюль-Бюля. М., 1987.