ІСА́ЕНКА (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 15.12.1928, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1974). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1951). Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, у 1964—92 у Ін-це гісторыі АНБеларусі. Даследуе гісторыю першабытнаабшчыннага ладу, гідраніміку. Адкрыў на тэр.Бел. Палесся больш за 300, даследаваў 14 стаянак каменнага і бронзавага вякоў. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994), кніг «Беларуская археалогія» (1987), «Археалогія Беларусі» (т. 1, 1997). З 1993 займаецца вывучэннем гісторыі Вял.Айч. вайны на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬНЯ, Вілейка,
рака ў Гродзенскай вобл.Беларусі і ў Літве, левы прыток Віліі (Нярыс). Даўж. 82 км, у межах Беларусі 13 км. Пл. вадазбору 633 км². Пачынаецца на ПнЗ ад в. Кемяны Ашмянскага р-на. У вярхоўі цячэ на мяжы Астравецкага і Ашмянскага р-наў Беларусі з Літвой, 69 км на тэр. Літвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНО́ВІЧ (Міхаіл Фёдаравіч) (н. 4.12.1929, в. Цялуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамаб. прам-сці Беларусі. Засл. машынабудаўнік Беларусі (1984). Скончыў БПІ (1961). З 1950 у вытв. аб’яднанні «Белаўтамаз» (з 1982 ген. дырэктар аўтазавода). З 1994 прэзідэнт Бел.навук.-прамысл. асацыяцыі.
Дзярж. прэмія Беларусі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГІН (Анатоль Мікалаевіч) (н. 23.1.1947, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Канд. мастацтвазнаўства (1986). Скончыў БПІ (1960). З 1970 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АНБеларусі. Працы па гісторыі і тэорыі архітэктуры і мастацтва Беларусі: «Архітэктура і мастацтва ракако на Беларусі» (1989), «Адраджэнне готыкі» (1993). Адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 2—3, 1988—89), кн. «Страчаная спадчына» (1998).
Тв.:
Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: Вторая половина XVIII — начало XIX в. Мн., 1981;
Помнікі Слоніма. Мн., 1983 (разам з В.Б.Караткевіч);
Дзержинщина: Прошлое и настоящее. Мн., 1986 (разам з А.І.Валахановічам);
Шэдэўры архітэктуры ракако. Мн., 1991. Элітная архітэктура барока Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998;
Ambony rokokowe w kościołach na Białorusi // Biuletyn historii sztuki. 1988. № 1—2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ША СПРА́ВА»,
газета рэв.-дэмакр. кірунку ў Зах.Беларусі, апошняе афіц.перыяд. выданне Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася 30.9.1926 і з 1.12.1926 да 22.1.1927 у Вільні на бел. мове. Выходзіла 2 разы на тыдзень замест газ.«Народная справа». Выдавец П.Мятла. Пісала пра паліт. і эканам. ўціск народа ў Зах.Беларусі, разгром пав. з’езда БСРГ, арышты дзеячаў БСРГ. Змяшчала лісты, заявы, пратэсты працоўных Зах.Беларусі супраць неправамерных дзеянняў польск. улад, заклікала працоўных быць гатовымі да рэпрэсій супраць дэмакр. грамадскіх арг-цый Зах.Беларусі. Друкавала матэрыялы аб праследаванні ўладамі бел. школ, у параўнальным плане пісала пра паланізацыю ў Зах.Беларусі і беларусізацыю ў БССР. Змясціла п’есу У.Галубка «Суд», каталогі кніг, выдадзеных у БССР і Зах.Беларусі, анатацыі на бел. пераклад паэмы А.Блока «Дванаццаць», час. «Новы прамень», газ. «Белорусская трибуна». Выйшла 16 нумароў, з іх 3 канфіскаваны. Забаронена польск. ўладамі.
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Акад.АНБеларусі (1950), і Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—61), д-рс.-г.н. (1944), праф. (1923). Засл. дз. нав.Беларусі (1956). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1911, Польшча). Працаваў у навуч. установах г. Пскова, Кастрамы, Вятлугі. З 1921 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі і БДУ; з 1925 праф.БСГА, Бел. лесатэхн. ін-та. З 1946 заг. сектара лесу, у 1949—54 дырэктар Ін-та лесу АНБеларусі. Навук. працы па пытаннях лесаводства, эканомікі, геаграфіі, статыстыкі, гісторыі лясной гаспадаркі Беларусі. Распрацаваў лесаэканам. раянаванне Беларусі, абгрунтаваў геагр. профіль пры вывучэнні лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́РТЫС (Надзея Андрэеўна) (н. 23.2.1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Канд.біял.н. (1966). Скончыла БДУ (1952). У 1957—86 у Ін-це эксперым. батанікі АНБеларусі. Навук. працы па геабат. структуры, прадукцыйнасці і заканамернасцях распаўсюджання лугавых фітацэнозаў. Распрацавала класіфікацыю прыроднай лугавой расліннасці Беларусі. Адзін са стваральнікаў першай карты расліннасці Беларусі і рэгіянальнай методыкі геабат. картаграфавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Растительный покров Белоруссии. Мн., 1969 (у сааўт.);
Геоботаническая структура и биологическая продуктивность пойменных лугов: (По исследованиям поймы р. Березины). Мн., 1981 (разам з І.Д.Юркевічам, С.Р.Бусько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ЧЫЦ (Людміла Уладзіміраўна) (н. 12.12.1950, Мінск),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1982). Скончыла БДУ (1975). З 1974 у Ін-це гісторыі АНБеларусі. Вывучае гісторыю ПнЗ Полацкага княства, культавыя камяні, каменныя крыжы, археал. мікратапаніміку, стараж. касцюм на тэр.Беларусі. Праводзіла раскопкі гарадзішчаў на Браслаўшчыне, курганоў на ПнБеларусі, гідраархеал. даследаванні ў Падзвінні.
Тв.:
Край блакітных азёр. Мн., 1988;
Браслаўскае Паазер’е ў IX—XIV стст.: Гіст.-археал. нарыс. Мн., 1991;
Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1993;
Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст. (паводле археалагічных звестак). Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Міхаіл Фёдаравіч) (10.1.1909, с. Дар’іна Суджанскага р-на Курскай вобл., Расія — 15.12.1995),
бел. гідрагеолаг. Д-р геолага-мінералагічных навук (1979). Засл. дз. нав. і тэхн.Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі геолага-разведачны ін-т (1934). У 1934—91 у Ін-це геал. навук АНБеларусі. Навук. працы па праблемах сучаснай гідрагеалогіі Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Режим подземных вод и влаги в зоне аэрации на территории Белорусского Полесья. Мн., 1974 (разам з В.П.Васільевым);
Гидрогеология Припятского Полесья. Т. 1—2. Мн., 1976—77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНГЕРСГА́ЎЗЕН (Фрыдрых Вільгельмавіч) (12.5.1884, г.п. Бекава Пензенскай вобл., Расія — 11.5.1960),
бел. геолаг. Правадз.чл. Інбелкульта, праф. (1923), канд. геолага-мінералагічных н. (1937). Скончыў Маск. ун-т (1911). У 1923—34 заг. кафедры БСГА. З 1926 старшыня навук.т-ва па вывучэнні Беларусі (г. Горкі). Навук. працы па праблемах геалогіі Паволжа, Сярэдняй Расіі і Беларусі (асабліва бас.Зах. Дзвіны), методыцы выкладання геалогіі. Склаў дапаможнік па геалогіі Беларусі.
Тв.:
Нарыс геалагічнай пабудовы Аршаншчыны // Аршаншчына. Орша, 1926. Ч. 1;
Уступ у геалогію Беларусі // Працы Горы-Горацкага навуковага т-ваБАН. 1930. Т. 7.