ЛІ́ПЧЫК Міхаіл Яўстаф’евіч

(н. 7.5. 1955, г. Глыбокае Віцебскай вобл.),

бел. баяніст. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыў Бел. кансерваторыю (1982). З 1980 у Дзярж. акад. нар. аркестры Беларусі імя І.Жыновіча, з 1982 у Дзярж. акад. нар. хоры Беларусі імя Г.Цітовіча, з 1993 у Бел. дзярж. ансамблі нар. музыкі «Свята», з 1995 у Дзярж. ансамблі танца Беларусі. Яго выкананню характэрны высокая тэхнічнасць, эмацыянальнасць, багацце нюансіроўкі.

т. 9, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)