Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ТРАНТА (Otranto),
праліў паміж Апенінскім і Балканскім п-вамі, злучае Адрыятычнае і Іанічнае моры. Зах. бераг належыць Італіі, усх. — Албаніі. Шыр. ў самым вузкім месцы 75 км, глыб. да 850 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ БУГ, Буг,
рака на тэр. Украіны, Беларусі і Польшчы, левы прыток. Нараў. Даўж. 772 км, у межах Беларусі 154 км. Пл. вадазбору 39,4 тыс.км², у межах Беларусі каля 10 тыс.км². Пачынаецца на зах. схілах Падольскага ўзв. каля в. Верхабуж Золачаўскага р-на Львоўскай вобл. Украіны. У сярэднім цячэнні праходзіць па Брэсцкім Палессі і Прыбугскай раўніне (на значным працягу пагранічная). Упадае ў Зягжынскае вадасх. на р. Нараў (Польшча). Асн. прытокі: Луга (Украіна), Капаёўка, Мухавец, Лясная, Пульва (Беларусь), Нужац (Польшча) — справа; Рата, Салокія, Уладаўка, Кшна, Лівец (Польшча) — злева. У верхнім цячэнні даліна выразная, шыр. 1—3 км, у сярэднім цячэнні (у межах Беларусі) невыразная, шыр. 3—4 км, на ніжнім участку выразная, шыр. 1—1,5 км. Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні вузкая, перарывістая, у сярэднім — нізкая, шырокая, часта зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча звілістае, шматрукаўнае, шыр. 10—20 м у вярхоўі, ніжэй 50—80 м, на асобных участках 200—300 м. Ледастаў з 2-й паловы снеж. да сярэдзіны сакавіка. Веснавое разводдзе доўжыцца 1—2 месяцы. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад адліг і дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Сярэднегадавы расход вады на мяжы Украіны і Беларусі каля 50 м³/с, у вусці 145 м³/с. Праз Мухавец, Дняпроўска-Бугскі канал, р. Піну. З.Б. злучаны з р. Прыпяць; праз р. Нараў з р. Чорная Ганча (прыток р. Нёман). Суднаходства ніжэй Брэста. На рацэ гарады Буск, Каменка-Бугская, Чырванаград, Сакаль (Украіна), порт Брэст (Беларусь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ГСКІ ЛІМА́Н,
заліў у паўн.ч. Чорнага м., каля берагоў Украіны. Даўж. 47 км, шыр. да 11 км. Зліваецца з Дняпроўскім ліманам, утварае Дняпроўска-Бугскі ліман. Суднаходны. На Бугскім лімане порт Мікалаеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНІ́ЧАСКІ ПРАЛІ́Ў, Тонкі,
праліў, што злучае Азоўскае м. з зал. Сіваш, паміж паўн. краем Арабацкай Стрэлкі і мацерыком. Даўж. каля 4 км, шыр. 80 — 150 м, глыб. да 4,6 м. Порт Генічаск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХА́ЙХАЙСЯ́,
праліў у Жоўтым моры паміж а-вамі Ляадунскі і Шаньдун. Злучае залівы Ляадунскі і Бахайвань з адкрытай часткай мора. Найменшая шыр. 105 км, глыб. да 36 м. Парты: Далянь, Люйшунь, Яньтай (Кітай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМУ́РСКІ ЗАЛІ́Ў,
унутраны заліў каля паўн.-зах. берага заліва Пятра Вялікага Японскага м.Даўж. каля 65 км, шыр. 9—20 км, глыб. да 20 м. Зімой замярзае. На беразе Амурскага заліва порт Уладзівасток.