СІ́ТА,

возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Латвіяй, у бас. р. Друйка, за 16 км на З ад г. Браслаў. Пл. 1,88 км², даўж. 3,8 км, найб. шыр. 790 м, найб. глыб. 28,5 м, даўж. берагавой лініі 9,8 км. Пл. вадазбору 9,45 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складзена з 3 плёсаў. Схілы выш. 10—12 м (на Пд і З 5—6 м), параслі лесам і хмызняком, часткова пад лугам. Пойма шыр. 4—12 м. На ПнЗ, ПнУ і У стараж. берагавы вал выш. да 0,6 м. Берагі моцна парэзаныя, нізкія, пад хмызняком, на Пд забалочаныя. Востраў пл. 2,3 га. Дно да глыб. 7—9 м выслана пяском і апясчаненымі адкладамі, глыбей ілам і сапрапелем. Вада з паніжанай мінералізацыяй (160—180 мг/л), высокай празрыстасці (5,2 м). Мезатрофнае з прыкметамі алігатрафіі. Шыр. паласы надводнай расліннасці 6—10 мпаўн. і паўд. залівах да 50 м), падводная расце да глыб. 6—6,5 м. У возеры жыве рэлікт ледавіковага перыяду — лімнакалянус. Упадаюць некалькі ручаёў, на Пд выцякае ручай у воз. без назвы.

т. 14, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)