КАЗЬМІ́Н Пётр Міхайлавіч (17.10.1892, с. Траццякі Барысаглебскага р-на Варонежскай вобл., Расія — 30.6.1964),
расійскі фалькларыст, харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1961). Скончыў Нежынскі гіст.-філал.ін-т (1915). З 1921 выкладаў у муз.навуч. установах Сімферопаля і Масквы. Даследаваў рус. песенны фальклор. З 1927 маст. кіраўнік (з 1932 разам з У.Захаравым) Дзярж.рус.нар. хору імя М.Пятніцкага. Аўтар тэкстаў песень («Белым снегам», «Руская красуня»), літ.-муз. кампазіцый, пастаноўшчык быт. сцэн, карагодаў Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЦЮКО́Ў Георгій Мікалаевіч (н. 1.1.1922, Масква),
расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957, клас У.Сакалова). З 1947 кіраваў самадз. харамі ў Маскве. З 1957 гал. хормайстар Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1962 маст. кіраўнік Омскага рус.нар. хору. Аўтар песень і інш. твораў для хору, хар. апрацовак твораў інш. кампазітараў і нар. песень. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА Рыгор Сямёнавіч (н. 28.11.1944, в. Турэц-Баяры Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел.дырыжор, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1969) і Бел. кансерваторыю (1974; кл. В.Пісарчык і кл. А.Майзлера). З 1974 выкладчык, з 1980 дырэктар Маладзечанскага муз. вучылішча імя М.Агінскага. У 1976 стварыў камерны аркестр нар. інструментаў (з 1982 нар.; кіраваў ім да 1995) і ў 1979 сімф. аркестр (з 1987 нар.) пры Маладзечанскім муз. вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКЕ́ЙРА (Siqueira) Жазе (24.6.1907, Кансейсан, штат Параіба, Бразілія — 1985),
бразільскі кампазітар, дырыжор, педагог. Вучыўся ў кансерваторыі ў Рыо-дэ-Жанейра, у Сарбоне (Парыж). Праф.Нац.муз. школы. Адзін з заснавальнікаў (1940) і маст. кіраўнік (да 1948) Бразільскага сімф. аркестра. Для яго твораў характэрны яркі нац. каларыт, шырокае выкарыстанне муз. фальклору: балет «Карнавал у Рэсіфі» (1947), опера «Спагадлівая» (1960), араторыя «Кандомбле» (1958), 3 сімфоніі (усе 1951), «4 індзейскія паэмы» (1944), кантаты, інстр. канцэрты і інш. Аўтар муз. дапаможнікаў і падручнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Аляксандр Аляксандравіч (1.5.1887, С.-Пецярбург — 25.5.1959),
бел. і рас. харавы дырыжор, педагог, кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1946). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1912). З 1914 выкладаў хар. спевы і муз. грамату ў гімназіях Магілёва, з 1919 арганізатар, адзін з кіраўнікоў і педагог Гомельскай нар. кансерваторыі. У 1920—51 выкладчык Ленінградскай кансерваторыі (з 1935 праф.). Аўтар твораў вак. жанраў, апрацовак для хору нар. песень, у т. л.бел., манаграфій па тэорыі і практыцы хар. спеваў, методыцы іх выкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЯДЗІ́КТАЎ Леў Мікалаевіч (н. 6.10.1924, г. Тамбоў, Расія),
украінскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1949, клас Р.Вяроўкі), з 1959 яе выкладчык, з 1979 прафесар. З 1954 хормайстар (з 1972 — галоўны), з 1986 дырэктар Кіеўскага т-ра оперы і балета. Паставіў харавыя сцэны ў операх «Тарас Бульба» М.Лысенкі, «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Аіда» Дж.Вердзі, «Лаэнгрын» Р.Вагнера, «Гугеноты» Дж.Меербера, «Вайна і мір» С.Пракоф’ева і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Анатоль Мікалаевіч (15.6.1913, г. Уржум Кіраўскай вобл., Расія — сак. 1945),
бел. кампазітар, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Залатарова). З 1933 адначасова выкладчык Мінскага муз. вучылішча і дырыжорТ-ра юнага гледача. З 1937 выкладаў у Віцебскім муз. вучылішчы, Бел. кансерваторыі, з 1941 у Свярдлоўскім муз. вучылішчы. Аўтар вак.-сімф. паэмы «Сценька Разін» (1937), сімфоніі (1934), цыклаў фп. П’ес, больш як 20 рамансаў на вершы бел. паэтаў, хароў, апрацовак бел.нар. мелодый; музыкі да драм. спектакляў. Загінуў на фронце.
амерыканскі дырыжор. Паляк па паходжанні. Вучыўся ў Каралеўскім муз. каледжы ў Лондане, атрымаў ступень бакалаўра муз. мастацтва ў Каледжы каралевы ў Оксфардзе (1903). З 1905 жыў пераважна ў ЗША. Кіраваў Філадэльфійскім (1912—36). Х’юстанскім (1949—60), Амер. (Нью-Йорк, 1961—73) сімф. аркестрамі. Прапагандаваў музыку 20 ст., у т. л. С.Рахманінава, С.Пракоф’ева, М Мяскоўскага. Здымаўся ў кіно.
Тв.:
Рус.пер. — Музыка для всех нас.М., 1963.
Літ.:
Птица К. Три «мимолетности» // Сов. музыка. 1980. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́НЦЭ (Henze) Ханс Вернер (н. 1.7.1926, г. Гютэрсла, Германія),
нямецкі кампазітар. Чл.-кар.АМ ГДР (1968), ганаровы чл. Лонданскай каралеўскай акадэміі музыкі (1975). Вучыўся ў В.Фортнера, Р.Лейбавіца. З 1953 у Італіі. Выкарыстоўвае розныя віды сучаснай кампазіцыйнай тэхнікі. Аўтар опер «Кароль-Алень» (паст. 1956), «Элегія маладым закаханым» (паст. 1961), «Малады лорд» (паст. 1965), «Сёмы крыж» (паст. 1998); балетаў «Ідыёт» (паст. 1952), «Салавей імператара» (паст. 1959); сімф. і камерных твораў. Выступае як дырыжор і муз. крытык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Х’Е́РУЛЬФ, К’ерульф (Kjerulf) Хальфдан (17.9.1815, Осла — 11.8.1868), нарвежскі кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог; адзін з заснавальнікаў нарв. кампазітарскай школы. У 1845—49 маст. кіраўнік мужчынскага хору Студэнцкага т-ва, у 1857—59 — сімф. абанементных канцэртаў у Осла. Буйн. папярэднік Э.Грыга. Для яго музыкі характэрны нац.рамант. каларыт, лірызм, прыгажосць мелодый. Стваральнік нарв.нац. раманса (каля 200). Сярод інш. твораў хары, фп. п’есы, апрацоўкі нар. мелодый і інш. Аўтар муз.-крытычных артыкулаў.
Літ.:
Григ Э. Хальфдан Хьерульф // Григ Э. Избр. статьи и письма. М., 1966.