Х’Е́РУЛЬФ, К’ерульф (Kjerulf) Хальфдан (17.9.1815, Осла — 11.8.1868), нарвежскі кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог; адзін з заснавальнікаў нарв. кампазітарскай школы. У 1845—49 маст. кіраўнік мужчынскага хору Студэнцкага т-ва, у 1857—59 — сімф. абанементных канцэртаў у Осла. Буйн. папярэднік Э.Грыга. Для яго музыкі характэрны нац. рамант. каларыт, лірызм, прыгажосць мелодый. Стваральнік нарв. нац. раманса (каля 200). Сярод інш. твораў хары, фп. п’есы, апрацоўкі нар. мелодый і інш. Аўтар муз.-крытычных артыкулаў.

Літ.:

Григ Э. Хальфдан Хьерульф // Григ Э. Избр. статьи и письма. М., 1966.

т. 17, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)