ХЕ́НЦЭ (Henze) Ханс Вернер (н. 1.7.1926, г. Гютэрсла, Германія),
нямецкі кампазітар. Чл.-кар. АМ ГДР (1968), ганаровы чл. Лонданскай каралеўскай акадэміі музыкі (1975). Вучыўся ў В.Фортнера, Р.Лейбавіца. З 1953 у Італіі. Выкарыстоўвае розныя віды сучаснай кампазіцыйнай тэхнікі. Аўтар опер «Кароль-Алень» (паст. 1956), «Элегія маладым закаханым» (паст. 1961), «Малады лорд» (паст. 1965), «Сёмы крыж» (паст. 1998); балетаў «Ідыёт» (паст. 1952), «Салавей імператара» (паст. 1959); сімф. і камерных твораў. Выступае як дырыжор і муз. крытык.
Літ.:
Geitel K. H.W.Henze. Berlin, 1968.
т. 17, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)