СТАКО́ЎСКІ (Stokowski) Леапольд (18.4.1882, Лондан — 13.9.1977),
амерыканскі дырыжор. Паляк па паходжанні. Вучыўся ў Каралеўскім муз. каледжы ў Лондане, атрымаў ступень бакалаўра муз. мастацтва ў Каледжы каралевы ў Оксфардзе (1903). З 1905 жыў пераважна ў ЗША. Кіраваў Філадэльфійскім (1912—36). Х’юстанскім (1949—60), Амер. (Нью-Йорк, 1961—73) сімф. аркестрамі. Прапагандаваў музыку 20 ст., у т. л. С.Рахманінава, С.Пракоф’ева, М Мяскоўскага. Здымаўся ў кіно.
Тв.:
Рус. пер. — Музыка для всех нас. М., 1963.
Літ.:
Птица К. Три «мимолетности» // Сов. музыка. 1980. № 4.
т. 15, с. 131
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)