дырыжо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кіраўнік калектыву выканаўцаў у аркестры, хоры.

|| прым. дырыжо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дырыжо́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дырыжо́р дырыжо́ры
Р. дырыжо́ра дырыжо́раў
Д. дырыжо́ру дырыжо́рам
В. дырыжо́ра дырыжо́раў
Т. дырыжо́рам дырыжо́рамі
М. дырыжо́ру дырыжо́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дырыжо́р м. дирижёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дырыжо́р, ‑а, м.

Кіраўнік калектыву выканаўцаў у аркестры, хоры, оперным ці балетным спектаклі. Вочы харыстаў неадрыўна сачылі за прыўзнятай рукой дырыжора. Стаховіч. У тую ж хвіліну дырыжор узняў рукі, і аркестр пачаў «Інтэрнацыянал». Самуйлёнак.

[Ад фр. diriger — кіраваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дырыжо́р м. Dirigént m -en, -en, (аркестра); Chorleiter [´ko:r-] m -s, - (хора)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дырыжо́р

(рус. дирижёр, ад фр. diriger = кіраваць)

асоба са спецыяльнай музычнай адукацыяй, якая кіруе хорам, аркестрам, оперным ці балетным спектаклем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Дырыжо́р ’дырыжор’ (БРС). Запазычанне з рус. дирижер ’тс’ (у рус. мове гэта новаўтварэнне з пачатку XIX ст. ад дзеяслова дирижи́ровать). Фасмер, 1, 515; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 127–128. Таксама, відаць, узята з рус. дирижи́ровать (< франц. diriger ’тс’) і бел. дырыжы́раваць ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дырыжо́р

(фр. diriger = кіраваць)

асоба са спецыяльнай музычнай адукацыяй, якая кіруе хорам, аркестрам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дырыжор / пераважна царкоўнага хору: рэгент

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дирижёр дырыжо́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)