птушкі сямейства чаплевых атр. буслападобных. Каля 20 відаў. Насяляюць усе кантыненты, акрамя Антарктыды. На Беларусі трапляюцца бугай вялікі (B. stellaris) і бугай малы (Ixobrychus minutus), занесеныя ў Чырв. кнігу. Бугай тыгровы (Tigrisoma fasciatum), які жыве ў Бразіліі, занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 32—80 см, маса 0,13—1,7 кг. Дзюба доўгая, роўная, вострая, ногі доўгія, апярэнне вохрыстае з цёмнымі плямкамі. Спосаб жыцця скрытны, пераважна начны. Гняздуюцца асобнымі парамі на забалочаных берагах азёраў, сажалак, рачных заліваў, у плаўнях, зарасніках чароту, трыснягу, асакі, лазняку. Гнёзды на купінах або невысока над вадой на сцёблах раслін. Нясуць 3—9 яец. Гучныя крыкі самцоў бугая вялікага ў гнездавы перыяд нагадваюць рыканне бугая (нар. назвы: вадзяны бык, бухала, бугай, гібейла). Нар. назвы бугая малога — малы бугайчык, ваўчок, лазнюга, малы гібялюйчык. Кормяцца дробнай рыбай, жабамі, воднымі беспазваночнымі, птушанятамі і інш. дробнымі жывёламі.
Бугаі: 1 — вялікі; 2 — малы (а — самец; б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ДЗВІНА́,
рака ў Валагодскай і Архангельскай абласцях Расіі. Даўж. 744 км, пл. басейна 357 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Сухана і Юг (каля г.Вялікі Усцюг). Да вусця р. Вага цячэ ў шырокай даліне, падзяляецца на рукавы, потым даліна рэзка звужаецца і пасля ўпадзення р. Пінега зноў разбіваецца на рукавы, якія збіраюцца ў адзіны паток каля г. Архангельск. Ніжэй г. Архангельск пачынаецца дэльта (пл. каля 900 км²). Асн. прытокі: Вычэгда, Пінега (справа), Вага (злева). Сярэдні гадавы расход вады каля с. Усць-Пінега 3330 м³/с. Ледастаў ад канца кастр. — пач.ліст. да пач. мая. Уплыў марскіх прыліваў да вусця р. Пінега. П.Дз. злучана праз р. Сухана, воз. Кубенскае і інш. з Волга-Балтыйскім водным шляхам (Паўночна-Дзвінская водная сістэма), праз р. Пінега — з р. Кулой. У бас. П.Дз. больш за 17 тыс. азёр. Суднаходная, сплаўная. На П.Дз. — гарады Вялікі Усцюг, Красавіна, Котлас, Навадзвінск, Архангельск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛІКАНАПАДО́БНЫЯ (Pelicaniformes),
весланогія (Steganopodiformes), атрад вадаплаўных птушак. Вядомы з ранняга эацэну (каля 40 млн.г. назад). 6 сям.: бакланавыя, змеяшыйкавыя, олушавыя, пеліканавыя, фаэтонавыя і фрэгатавыя, 56 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, пераважна ў субтропіках на ўзбярэжжах мораў, па берагах рэк, азёр. Большасць відаў селіцца калоніямі. На Беларусі адзначаны як рэдкі від — бакланвялікі і залётны від — пелікан ружовы (Pelecanus onocrotalus). 5 відаў і 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП.
Птушкі сярэдніх і буйных памераў, размах крылаў да 3 м, маса ад 400 г да 14 кг. Апярэнне шчыльнае, густое. Ногі кароткія, з плавальнай перапонкай (злучае ўсе 4 пальцы). Ёсць гарлавы мяшок (акрамя фаэтонавых). Кормяцца рыбай і інш. воднымі жывёламі. Манагамы. Нясуць да 6 яец. Некат. віды бакланаў, олушаў і пеліканаў — асн. выпрацоўшчыкі гуана на ўзбярэжжах Паўд. Амерыкі і Паўд. Афрыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАТА́Р (ад позналац. secretarius першапачаткова — давераная асоба),
1) службовая асоба, якая вядзе справаводства ўстановы або асобы.
2) Складальнік пратакола сходу, пасяджэння.
3) Выбарны кіраўнік грамадскай, партыйнай або міжнар. арг-цыі.
4) Службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая непасрэдна займалася справаводствам вял. князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню ўпамінаецца ў 1407. Часам так называліся і велікакняжацкія пісары. З 2-й пал. 16 ст. С. — асобная пасада, дзейнасць якой не абавязкова звязана са справаводствам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і інш.). Некат. С. вялі дакументацыю Рады Вялікага княства Літоўскага, што пазней рабілі рэгенты. С. вялікі духоўны — міністэрская пасада, асобная ад апарата канцлера і падканцлера ВКЛ. Утворана на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асоб, вёў спецыяльна даручаныя справы. С. вялікі свецкі — міністэрская пасада. У пач. 16 ст. з тытулам «найвышэйшага сакратара ВКЛ» выступаў пісар І.С.Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталая пасада С. вялікага свецкага ўстаноўлена ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1764.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЭ́РСКІ ((Świderski) Ян) (14.1.1916, г. Хмяльнік Вінніцкай вобл., Украіна — 18.10.1988),
польскі акцёр, рэжысёр. Праф. Вышэйшай тэатр. школы ў Варшаве (1948). Скончыў Ін-ттэатр. мастацтва ў Варшаве (1938). Дэбютаваў у 1938 у Познані. У 1944—49 працаваў у тэатрах Беластока, Любліна, Лодзі. З 1949 у Варшаве: з 1955 у «Т-ры Драматычным» (акцёр, рэжысёр, у 1962—65 маст. кіраўнік і адначасова дырэктар т-ра), з 1966 у «Т-ры Атэнэум». Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Творчасці ўласцівы глыбокі псіхалагізм, вострая характарнасць, майстэрства пераўвасаблення. Сярод лепшых роляў: «Барон» («На дне» М.Горкага), Паэт («Вяселле» С.Выспянскага), Стары («Крэслы» Э.Іанескі), Ромул («Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата), Саламон («Цана» А.Мілера), Йун Габрыэль Боркман (аднайм. п’еса Г.Ібсена). Паставіў «Вяселле» Выспянскага (1955), «Паліцыя» С.Мрожака (1958). Пастаноўшчык і выканаўца роляў Шамбяляна («Дурны Якуб» Т.Рытнера, 1970), Фрыдрыха 11 («Фрыдрых Вялікі» А.Навачынскага, 1977). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Польшчы 1964, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЕЧСКІ ЛЕДАВІ́К (Aletschgletscher),
самы вялікі ледавік у Альпах, у Швейцарыі. Пл. 87 км². Даўж. 24,7 км. Далінны ледавік з прытокамі. Спускаецца з Бернскіх Альпаў на Пд і ПдЗ у даліну р. Рона да выш. 1520 м. Над Алечскім ледавіком узвышаюцца вяршыні Алечгорн, Юнгфрау і інш. Турызм (спец. чыгунка да выш. 3500 м, канатныя дарогі, атэлі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́ЦТВА,
вялікі каталіцкі манастыр з маёмасцю і зямельнымі ўладаннямі, якім кіруе абат ці абатыса. Падпарадкоўваецца епіскапу, часам непасрэдна рымскаму папу. Паявіліся абацтвы ў 5—6 ст., уплывалі на рэліг., эканам. і паліт. жыццё Зах. Еўропы. У перыяд Рэфармацыі і асабліва ў ходзе бурж. рэвалюцый 18 ст. страцілі сваё значэнне. Часткова захаваліся ў Іспаніі, Францыі, Італіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ТНАЁКУДЛЬ, Ватна-Ёкуль (Vatnajökull),
самы вялікі покрыўны ледавік Ісландыі. Укрывае вулканічны масіў на ПдУ краіны. Пл. 8390 км², магутнасць лёду да 1000 м; ледавіковыя языкі апускаюцца да ўзбярэжжа Атлантычнага ак.Выш. пакатага купала 600—2000 м. Над Ватнаёкудлем узнімаецца самая высокая вяршыня вострава — г. Хванадальсхнукур (2119 м). Вывяржэнні вулканаў, у т. л. падлёдавых, выклікаюць катастрафічныя паводкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́Н IIІванавіч Красны
(30.3.1326, Масква — 13.11.1359),
князь звенігародскі і рузскі (1340—53], вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі [1353—59]. Другі сын Івана I Каліты, бацька Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Прадоўжыў палітыку бацькі па аб’яднанні рус. зямель. Пры ім пачалося ўмацаванне на Русі аўтарытэту мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі Аляксея. Пазбягаў ваен. канфліктаў, выступаў трацейскім суддзёй сярод рус. князёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПА́НЫ, Ліпані (Lipany),
населены пункт у Чэхіі паблізу г. Чэскі-Брод. Тут 30.5.1434 аб’яднанае войска чэш. каталіцкай шляхты і чашнікаў (каля 20 тыс.чал.) разбіла войска табарытаў і іх саюзнікаў (10—12 тыс.чал.). У бітве загінула некалькі тысяч табарытаў, у т. л. народныя палкаводцы Пракоп Вялікі, Пракопек і інш. Бітву каля Л. лічаць канцом Гусіцкіх войнаў.