механізаваны (з убудаваным рухавіком) інструмент, які пры рабоце поўнасцю або часткова ўтрымліваецца аператарам. Для прывядзення ў дзеянне рабочага органа карыстаюцца пнеўматычным, эл., радзей гідраўл. прыводам ці рухавіком унутр. згарання, парахавым зарадам.
Паводле прызначэння адрозніваюць Р.м.: дрэва- і металарэзныя (гл.Дрэварэзальны інструмент, Металарэзны інструмент), свідравальныя (дрылі), рэзьбанаразныя і закручвальныя (рэзьбанаразны інструмент, гайка-, шурупа-, шпілька-, муфтавёрты і інш.), шліфавальныя (для шліфавання, паліравання і зачысткі паверхняў), пілы (нажоўкі, дыскавыя, ланцуговыя пілы і інш.), нажніцы (дыскавыя, рычажныя, высечныя і інш.), малаткі (адбойныя малаткі, рубачныя, зачышчальныя, кляпальныя, цвіка- і скобазабіўныя і інш.), фрэзерныя (для ўтварэння пазоў, гнёздаў, розных паглыбленняў у метал., драўляных, пластмасавых ці інш. вырабах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЛЬ ((Riel) Луі) (23.10.1844, г. Сент-Боніфейс, Канада — 16.11.1885),
палітычны дзеяч Канады. Вучыўся ў каталіцкай семінарыі ў Манрэалі (1858—65). У 1869 узначаліў антыбрыт. паўстанне ў даліне р. Рэд-Рывер, стаў сакратаром нац.к-та метысаў, які кіраваў барацьбой фермераў супраць захопу іх зямель федэральнай уладай. Аўтар біля пра самакіраванне і статус правінцыі для тэр., якая належала англ. кампаніі Гудзонава праліва. У снеж. 1869 паўстанцы выбралі Р. прэзідэнтам часовага ўрада. У жн. 1870 карная экспедыцыя задушыла паўстанне, Р. эмігрыраваў у ЗША. У 1873—74 насельніцтва прав. Манітаба тройчы выбірала Р. ў парламент Канады, куды ён не быў дапушчаны. У сак. 1885 Р. узначаліў паўстанне пасяленцаў-метысаў і індзейцаў даліны р. Саскачэван супраць чыг. кампаній і федэральных улад. У 1885 пасля задушэння паўстання паводле прыгавору суда павешаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́Т ЕЎРАПЕ́ЙСКАГА САЮ́ЗА (да 18.11.1993 Савет Міністраў Еўрапейскіх Супольнасцей),
адзін з кіруючых органаў (разам з Еўрапейскім Парламентам, Камісіяй Еўрапейскіх Супольнасцей і інш.) Еўрапейскага Саюза. Утварыўся ў выніку дзейнасці Еўрапейскай Эканамічнай Супольнасці (засн. ў 1957), якая паводлеМаастрыхцкага дагавора 1992 разам з інш.Еўрапейскімі Супольнасцямі трансфармавалася ў Еўрап. Саюз (ЕС). Ў Савет ЕС уваходзяць па 1 прадстаўніку ад урадаў усіх 15 краін — членаў ЕС. З’яўляецца заканад. і пагаджальным органам ЕС (вышэйшы за Еўрапарламент). Працуе ў Бруселі на непастаяннай аснове (міністры перыядычна збіраюцца на 1—2-дзённыя пасяджэнні). Абмяркоўвае пытанні фінансаў, эканомікі, знешняй палітыкі (удзельнічаюць адпаведныя міністры); рашэнні прымаюцца кваліфікаванай большасцю. Ад С.Е.С. адрозніваецца Еўрап. Савет — кансультатыўны орган, які складаецца з кіраўнікоў урадаў краін — членаў ЕС.
Літ.:
Штайнер Ю. Еўрапейскія дэмакратыі: Пер. з англ.Мн., 1996. С. 292—293, 295—296.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́Т НАРО́ДНЫХ КАМІСА́РАЎ, Саўнарком,
СНК, вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзярж. улады СССР — урад Савецкай дзяржавы. Упершыню абраны ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 на 2-м Усерас. з’ездзе Саветаў 8.11.1917 як рабочы і сял. ўрад Расійскай Савецкай Рэспублікі. Паводле канстытуцыі 1918 наз.СНК РСФСР. У сувязі са стварэннем Саюза ССР у снеж. 1922 быў створаны саюзны ўрад — СНКСССР (зацверджаны на 2-й сесіі ЦВКСССР у ліп. 1923). Законам ад 15.3.1946 СНКСССР пераўтвораны ў Савет Міністраў СССР.
Старшынямі СНКСССР былі: У.І.Ульянаў (Ленін) (з 8.11.1917 старшыня СНК РСФСР, 6.7.1923—21.1.1924 — старшыня СНКСССР); А.І.Рыкаў (2.2.1924—19.12.1930), В.М.Молатаў (19.12.1930—6.5.1941), І.В.Сталін (6.5.1941—15.3.1946).
Літ.:
Нелидов А.А. История государственных учреждений СССР, 1917—1936 гг.М., 1962;
Первое советское правительство, окт. 1917 — июль 1918. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́Т ПРА́ЦЫ І АБАРО́НЫ (СПА),
орган пры СНК РСФСР (з 17.7.1923 пры Саўнаркоме СССР) па каардынацыі дзейнасці нар. камісарыятаў у галіне гаспадаркі і абароны краіны ў 1920—37. Створаны ў выніку рэарганізацыі Савета рабочай і сял. абароны (існаваў у ліст. 1918 — крас. 1920). Дзейнічаў на правах камісіі. У яго ўваходзілі старшыня СНК (старшыня СПА), нар. камісары (па ваен. справах, шляхоў зносін, земляробства, харчавання, працы, Рабоча-сял. інспекцыі), старшыня ВСНГ, прадстаўнік ВЦСПС, кіраўнік Цэнтр. стат. ўпраўлення (з дарадчым голасам); мясц. органамі былі губернскія (абласныя), павятовыя і валасныя эканам. нарады. Старшынямі СПА былі У.І.Ленін (крас. 1920—1924), Л.Б.Каменеў (2.2.1924—19.1.1926), А.І.Рыкаў (19.1.1926—19.12.1930), В.М.Молатаў (19.12.1930—28.4.1937). Скасаваны паводле пастановы ЦВКСССР ад 28.4.1937, яго функцыі перададзены Эканам. савету пры СНКСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬПЫ (Salpae),
клас хордавых жывёл падтыпу абалоннікаў (паводлеінш. класіфікацыі — атрад кл. пелагічных абалоннікаў Thaliacea). 2 атр. (падкл.): бачоначнікі (Cyclomyaria) і ўласна С. (Desmomyaria), 25 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, акрамя Паўн. Ледавітага. Свабоднаплаваючыя адзіночныя і каланіяльныя жывёлы. Трымаюцца пераважна паблізу паверхні вады. Здольныя да свячэння (за кошт сімбіятычных бактэрый).
Даўж. ад некалькіх міліметраў да 33 см. Цела бочачкападобнае, укрыта празрыстай абалонкай (тунікай). Сэрца на брушным баку, крывяносная сістэма незамкнёная. Нерв. сістэма прадстаўлена надглотачным нерв. вузлом, над якім размешчана святлоадчувальнае вочка. Дыхаюць жабрамі. Кормяцца фітапланктонам. Гермафрадыты. Жыццёвы цыкл адбываецца з чаргаваннем палавога і бясполага пакаленняў. Бясполыя асобіны (аазоіды) размнажаюцца пачкаваннем. Развіццё без стадыі лічынкі. У дарослых знікае хорда і хвост. Корм для некат. рыб, марскіх чарапах.
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1974). Скончыў Ленінградскі маст. палітэхнікум (1930), быў у «Трупе акцёрскага майстэрства». У 1934—38 у Т-ры імя У.Меерхольда, у 1940—67 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, з 1968 у Малым т-ры. Ролі героіка-трагедыйнага плана: Алег Кашавы («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Шуйскі («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога). З 1934 здымаецца ў кіно: «Шчорс» (1939, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Светлы шлях» (1940), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946), «Сэрцы чатырох» (1945), «Адмірал Нахімаў» (1947), «Героі Шыпкі» (1955, СССР—Балгарыя), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЮ́З ВЫРАТАВА́ННЯ»,
тайная паліт. арганізацыя дзекабрыстаў у 1816—17. Паводле статута (1817) наз. «Таварыства сапраўдных і верных сыноў Айчыны». Заснавальнікі: А.М. і М.М.Мураўёвы, М.І. і С.І.Мураўёвы-Апосталы, С.П.Трубяцкой, І.Дз.Якушкін, М.С.Лунін, Ф.П.Шахаўской, П.І.Песцель. Налічваў каля 30 чалавек. Мэта «С.в.» — ліквідаваць прыгонніцтва, увесці канстытуц. манархію шляхам ваен. перавароту. Чл. «С.в.» павінны былі пашыраць склад т-ва, займаць важнейшыя ваен. і цывільныя пасады, фарміраваць грамадскую думку, асабліва сярод перадавога дваранства. «Саюз» падзяляўся на 3 ступені — «баляры», «мужы» і «браты», быў арганізаваны на прынцыпах глыбокай канспірацыі і строгай дысцыпліны. У «С.в.» вылучыліся радыкальная і памяркоўная плыні. Разыходжанні ў пытаннях тактыкі, непадрыхтаванасць да рашучых дзеянняў прывялі да самароспуску «С.в.» і заснавання ў 1818 т-ва«Саюз працвітання».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛО́,
электрамагнітнае выпрамяненне, якое ўспрымаецца чалавечым вокам, з даўжынямі хваль λ ад -400 нм (фіялетавае) да -750 нм (чырвонае). Часта ў паняцце С. ўключаюць таксама эл.-магн. хвалі ультрафіялетавага (λ -400 гм) і інфрачырвонага (λ > 750 нм) дыяпазонаў. Скорасць распаўсюджвання С. ў вакууме каля 300 тыс.км/с (гл.Скорасць святла).
Паводле ўяўленняў квантавай механікі, С. мае дваістую (карпускулярна-хвалевую) прыроду, уласцівую мікрааб’ектам. Пры дыфракцыі святла, інтэрферэнцыі святла і інш. з’явах, звязаных з распаўсюджваннем С., выяўляюцца яго хвалевыя ўласцівасці. Карпускулярнай (фатоннай) прыродай С. тлумачацца фотаэфект, фоталюмінесцэнцыя і інш. з’явы, абумоўленыя яго ўзаемадзеяннем з рэчывам. С. аказвае на рэчывы розныя ўздзеянні: мех. (ціск святла), хім. (фотахімічныя рэакцыі) эл. (напр., фотаэфект), цеплавое і інш.Гл. таксама Паглынанне святла, Пераламленне святла, Рассеянне святла, Рэфракцыя святла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСІ́Н (англ. selsyn ад англ. self сам + грэч. synchronos адначасовы),
электрычная пераменнага току машына, прызначаная для сінхроннага вярчэння вала якога-н. механізма ў адпаведнасці з вуглавым перамяшчэннем інш. вала, механічна не звязанага з першым.
Паводле прынцыпу дзеяння з’яўляецца паваротным трансфарматарам, у якога пры вярчэнні ротара адбываецца плаўная змена ўзаемнай індуктыўнасці паміж яго абмоткамі — аднафазнай першаснай (абмоткай узбуджэння) і трохфазнай другаснай (абмоткай сінхранізацыі). Звычайна выкарыстоўваецца сельсінная перадача з С.-датчыка і С.-прыёмніка, якія электрычна звязаны так, што пры павароце ротара С.-датчыка, механічна звязанага з паварочвальным валам, сінфазна і сінхронна з ім паварочваецца ротар С.-прыёмніка. Выкарыстоўваецца ў сістэмах сачэння і дыстанцыйнага вымярэння.