ГЕ́РДЗЕНЬ
(? — 1267),
полацкі і нальшчанскі князь. З дапамогай Войшалка ў 1264 стаў полацкім князем. 23.12.1264 ад імя Полацкага і Віцебскага княстваў заключыў мірны дагавор з Рыгай і Готландам, які вызначаў правілы гандлю з імі і паводле якога Гердзень адмаўляўся ад Латгаліі і зямель, аддадзеных яго папярэднікам
Літ.:
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды.
М.І.Ермаловіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)