КУПРЭ́ВІЧ Васіль Феафілавіч (24.1.1897, в. Кальнікі Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.3.1969),
бел.вучоны ў галіне батанікі, заснавальнік глебавай энзімалогіі; дзярж. дзеяч Беларусі. Чл.-кар.АНСССР (1953). Акад.АН Беларусі (1952), д-рбіял.н. (1942), праф. (1950). Герой Сац. Працы (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Ін-т павышэння кваліфікацыі кадраў нар. асветы (Масква, 1931). З 1934 у Ін-це біял.навук. Беларусі. З 1938 у Бат. ін-це АНСССР (з 1949 дырэктар). З 1952 прэзідэнт АН Беларусі, адначасова з 1953 у Ін-це біялогіі АН Беларусі, з 1958 у Аддзеле фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі хворых раслін, сістэматыцы грыбоў. Выявіў пазаклетачнае выдзяленне ферментаў у аблігатных паразітаў і кончыкамі каранёў вышэйшых раслін, даказаў магчымасць засвойвання раслінамі вуглекіслаты, якая трапляе ў каранёвую сістэму з вадою з глебы. Яго імем названы Ін-тэксперым. батанікі Нац.АН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРФАНАЛО́ГІЯ,
раздзел мовазнаўства, які вывучае фаналагічную структуру марфем рознага тыпу і выкарыстанне фаналагічных адрозненняў у марфал. мэтах. Займае прамежкавае становішча паміж фаналогіяй і марфалогіяй. Даследуе фанемную структуру марфем, напр., каранёвыя марфемы назоўнікаў пераважна закрытыя («дом» — ∅, «сад» — ∅, «вад-а» і інш.), у той час як каранёвыя марфемы дзеясловаў могуць быць і закрытымі («слух-а-ць») і адкрытымі («лі-ць»); чаргаванне гукаў у розных морфах адной і той жа марфемы, напр., марфанемы ц’ — ч у морфах «кац’-» — «кач-» («каціць» — «качу»); правілы і заканамернасці спалучэння марфем у слове. На месцы спалучэння марфем узнікаюць марфемныя стыкі («марфемнае шво»), на якіх часта наглядаюцца гукавыя спалучэнні, якія не могуць сустракацца ўнутры марфемы. Напр., у бел. мове звычайна не бывае ў складзе марфемы спалучэнняў аднолькавых гукаў, аднак на марфемным стыку такія спалучэнні лёгка ўтвараюцца («па-абед-а-ць», «ад-да-ць»). На стыку марфем часцей за ўсё наглядаюцца і разнастайныя чаргаванні. Тэрмін «М.» ўвёў рас.вучоны М.С.Трубяцкой (1931).
Літ.:
Трубецкой Н.С. Некоторые соображения относительно морфонологии: Пер. с нем. // Пражский лингвистический кружок. М., 1967;
Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕАПАТАМАЛО́ГІЯ (ад палеа... +грэч. potamos рака + ...логія),
навука аб стараж. рэках, якія захаваліся ў выглядзе алювіяльных адкладаў і пахаваных рачных далін; частка палеагеаграфіі і гідралогіі рэк. Пры вывучэнні стараж. рэк выкарыстоўваюць комплекс геал., геамарфалагічных, палеанталагічных і інш. метадаў. П. высвятляе ўмовы намнажэння, заляганне, склад, фацыяльную зменлівасць алювіяльных адкладаў, іх узрост, суадносіны з ледавіковымі, марскімі і інш. тыпамі адкладаў, асаблівасці расліннага і жывёльнага свету ў былых рачных сістэмах. Праводзяцца палеагеаграфічныя рэканструкцыі стараж. рачной сеткі, вызначаецца скорасць цячэння, расходы вады, энергія эразійнага размыву і г.д. Алювій пахаваных далін мае ў сабе розныя карысныя выкапні (напр., россыпы высакародных і рэдкіх металаў, вял. запасы прэснай вады). Рэкі, што існавалі ў познім пратэразоі і раннім палеазоі (да дэвону), наз.эарэкамі, у познім палеазоі і мезазоі — пратарэкамі, у палеагене і неагене — палеарэкамі, у плейстацэне — прарэкамі. Заснавальнік П. (1929) чэш.вучоны Ф.Ржыкоўскі. На Беларусі навук. даследаванні ў галіне П. праводзіліся пад кіраўніцтвам Г.І.Гарэцкага (Дзярж. прэмія СССР 1971 за палеапатамалагічныя даследаванні).
Літ.:
Горецкий Г.И. Основные проблемы палеопотамологии антропогена // Бюл. комиссии АНСССР по изучению четвертичного периода. 1974. № 42;
Яго ж. Особенности палеопотамологии ледниковых областей (на примере Белорусского Понеманья). Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́Н Барыс Яўгенавіч (н. 27.11.1918, Кіеў),
украінскі вучоны ў галіне электразваркі, металургіі і тэхналогіі металаў. Акад.АН Украіны (1958). Акад.Рас.АН (1962). Чл. шэрагу замежных акадэмій. Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1978). Сын Я.А.Патона. Скончыў Кіеўскі індустр. (політэхн.) ін-т (1941). З 1942 у Ін-це электразваркі АН Украіны (з 1953 дырэктар). Адначасова з 1962 прэзідэнт АН Ўкраіны. Навук. працы ў галіне зваркі, спец. электраметалургіі, зварачных працэсаў у космасе. Распрацаваў асновы тэорыі аўтаматаў для дугавой зваркі. Зрабіў значны ўклад у стварэнне і развіццё дугавой паўаўтаматычнай, электрашлакавай, мікраплазмавай, кантактнай, электронна-прамянёвай і інш. спосабаў зваркі, электрашлакавага пераплаву і ліцця, тэхналогіі вытв-сці труб вял. дыяметра і буд-ва трубаправодаў. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1950. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1981.
Тв.:
Электрошлаковая сварка. Киев, 1960;
Электрооборудование для дуговой и шлаковой сварки. М., 1966 (разам з У.К.Лебедзевым);
Плазменные процессы в металлургии и технологии неорганических материалов. М., 1973 (у сааўт.);
Промышленные роботы для сварки. Киев, 1977 (разам з Г.А.Спыну, У.Г.Цімашэнкам);
Электрошлаковое литье. 2 изд. Киев, 1981 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕЗАЭЛЕКТРЫ́ЧНАСЦЬ (ад грэч. piezō цісну, + электрычнасць),
сукупнасць з’яў у некаторых дыэлектрычных крышталях, абумоўленых узаемасувяззю паміж іх палярызацыяй (гл.Палярызацыя дыэлектрыкаў) і мех. дэфармацыяй. Пры дэфармацыі прамавугольнай пласцінкі з п’езаэл. крышталя на яе процілеглых гранях узнікаюць эл. зарады рознага знака (прамы п’езаэл. эфект — ПЭЭ) і наадварот — пад уздзеяннем знешняга эл. поля ў пласцінцы ўзнікаюць дэфармацыі расцяжэння, сціскання ці зруху (адваротны ПЭЭ). П. адкрыў у 1817 франц.вучоны Р.Ж.Гаюі, даследавалі ў 1880 на крышталях кварцу браты Ж. і П. Кюры.
П. характэрна для анізатропных дыэлектрыкаў з дакладнай крышталічнай структурай, якая не мае цэнтра сіметрыі. Дыэлектрыкі, якім уласціва П., наз.п’езаэлектрыкамі. З іх найб. пашыраны: монакрышталічныя — кварц (п’езакварц), сегнетава соль, п’езакерамічныя — палярызаваныя сегнетаэлектрыкі і інш.п’езаэлектрычныя матэрыялы. ПЭЭ выяўляюцца і ў некаторых высакаомных паўправадніках, якія наз. п’езапаўправаднікамі. Эфекты пераўтварэння эл. энергіі ў пругкую мех. энергію і наадварот выкарыстоўваюць для генерацыі, стабілізацыі частаты і фільтрацыі эл. сігналаў, выпрамянення і прыёму акустычных хваль у розных п’езаэлектронных, акустаэлектронных і інш. прыстасаваннях.
Літ.:
Рез И.С., Поплавко Ю.М. Диэлектрики: Основные свойства и применения в электронике. М., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́САРАЎ Андрэй Яўгенавіч (13.12.1865, с. Старая Калітва Расашанскага р-на Варонежскай вобл., Расія — 4.12.1937),
расійскі і сав. военачальнік, вучоны-ўсходазнавец, праф. (1921). Герой Працы (1928). Ген.-лейт. (1917). Скончыў Маскоўскія ун-т (1888), кансерваторыю, ваен. вучылішча (1890) і Акадэмію Генштаба (1899); валодаў 14 мовамі. З 1888 на ваен. службе ў Туркестане, дзе вёў ваенна-геагр. апісанне Сярэдняга Усходу; здзейсніў паездкі па Індыі, Афганістане, Тыбеце, Кашгарыі. З 1904 у Генштабе, адначасова выкладаў у ваен. вучылішчах. З 1910 нач. штаба казацкай дывізіі. У 1-ю сусв. вайну камандаваў палком, брыгадай, дывізіяй, корпусам. У Чырв. Арміі з 1918. З вер. 1918 нач.Заходняга раёна абароны (гл. таксама Заходні ўчастак атрадаў заслоны). З 15.11.1918 па 31.5.1919 камандуючы Заходняй арміяй 1918—19 (з 13.3.1919 наз.Беларуска-літоўскай арміяй, з 7.6.1919—16-й арміяй Заходняга фронту 1919—24). У 1919—21 нач. Акадэміі Ген.штаба. У 1921—30 рэктар і праф. Ін-та ўсходазнаўства, адначасова (з 1924) праф. Ваенна-паветр. і з 1926 Ваенна-паліт. акадэмій. У 1930—34 знаходзіўся пад арыштам па лжывым абвінавачанні. Аўтар прац па ваен. геаграфіі.
Літ.:
А.Е.Снесарев. Жизнь и науч. деятельность. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ,
навука, якая вывучае паводзіны розных матэрыялаў пад дзеяннем прыкладзеных нагрузак; вызначае трываласць, жорсткасць і ўстойлівасць дэталей машын, элементаў канструкцый і збудаванняў. Грунтуецца на законах і вывадах тэарэтычнай механікі, тэорыях паўзучасці, пластычнасці і пругкасці (гл. адпаведныя арт.), у эксперым. частцы выкарыстоўвае палажэнні матэрыялазнаўства.
Асн. задачы С.м. — падбор матэрыялу і вызначэнне памераў канструкцыйных элементаў, якія забяспечваюць патрэбную эксплуатацыйную надзейнасць і даўгавечнасць тэхн. аб’ектаў. Гал. разліковымі характарыстыкамі з’яўляюцца дэфармацыі і напружанні механічныя, колькасныя характарыстыкі якіх у пэўным пункце залежаць ад прынятай формы элемента, лікавага значэння і спосабу прыкладання знешняй нагрузкі. З дапамогай С.м. робяць інж. разлік бэлек, стрыжняў, валоў, пліт, абалонак, арак і інш. Заснавальнікам С.м. лічыцца Г.Галілей. Асн. закон С.м. (Гука закон) адкрыты Р.Гукам. Значны ўклад у С.м. зрабілі рас. вучоныя Л.Эйлер, Дз.І.Жураўскі, М.М.Бяляеў, В.З.Уласаў, Ю.М.Работнаў і інш., франц.інж. і вучоны Л.М.А.Наўе, а таксама бел. вучоныя Я.Ф.Вінакураў, Я.М.Макушок, І.А.Прусаў, Г.К.Татур і інш.
Літ.:
Тимошенко С.П. История науки о сопротивлении материалов: Пер. с англ.М., 1957;
Татур Г.К. Курс сопротивления материалов. Ч. 1—3. Мн., 1962—66;
Беляев Н.М. Сопротивление материалов. 15 изд. М., 1976;
Справочник по сопротивлению материалов. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМІ́ЛЬЧЫК Леў Мітрафанавіч (н. 1.4.1931, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык; пачынальнік даследаванняў па электрадынаміцы магн. зарадаў на Беларусі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рфіз.-матэм.н. (1980), праф. (1985). Скончыў БДУ (1954). З 1957 і з 1970 у Ін-це фізікі Нац.АН (з 1987 заг. лабараторыі), у 1963—70 вучоны сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук АН Беларусі. Навук. працы па крышталяоптыцы, электрадынаміцы, фізіцы элементарных часціц. Пабудаваў фенаменалагічную тэорыю аптычных уласцівасцей паглынальных магн. крышталёў. Распрацаваў сіметрыйныя і дынамічныя аспекты тэорыі магн. манаполя, арыгінальны геам. падыход да апісання сістэм моцна звязаных часціц. Абгрунтаваў праграму эксперым. пошуку магн. зараду. Аўтар прац па гісторыі і метадалогіі навукі.
Тв.:
Электродинамика с магнитным зарядом. Мн., 1975 (разам з В.І.Стражавым);
Описание составных систем в терминах неевклидова относительного пространства (разам з У.В.Кудрашовым. В.І.Мурзовым) // Проблемы физики высоких энергий и теории поля. М., 1988;
Вальтер Ритц как физик-теоретик и его исследования по теории атомных спектров (разам з М.А.Ельяшэвічам, Н.Г.Кемброўскай) // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРШУНО́Ў Вячаслаў Аляксеевіч (н. 4.5.1949, в. Круглоўка Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне с.-г. машынабудавання. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2003), Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў БСГА (1971), дзе працаваў (заг. кафедры, з 1992 рэктар). З 1995 нач. упраўлення ў Мін-ве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 1997 нам. старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, з 2000 нам. старшыні Дзярж. атэстацыйнага к-та Рэспублікі Беларусь. З 2003 рэктар Магілёўскага ун-та харчавання. Навук. працы па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення энергазберагальных тэхналогій, камплектаў машын і абсталявання для ўборкі, перапрацоўкі і выкарыстання ўраджаю с.-г. культур на насенне і корм жывёлам, а таксама па гісторыі навукі, тэхнікі і адукацыі на Беларусі.
Тв.:
Механизация обработки и внесение органических удобрений. Мн., 1993 (разам з С.І.Назаравым);
Практикум по машинному доению коров и обработке молока. Мн., 1998 (разам з Р.П.Цыганком);
Комбикорма и кормовые добавки: Справ. пособие. Мн., 2002 (у сааўт.);
Механизация приготовления комбикормов. Мн., 2003 (у сааўт.);
Как подготовить и защитить диссертацию: История, опыт, методика и рекомендации Мн., 2003 (разам з Н.У.Гулько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ДУГА́, вольтава дуга,
адзін з відаў электрычных разрадаў у газах, пры якім разрадныя з’явы сканцэнтраваны ў вузкім ярка святлівым плазменным шнуры. Пры гарыз. размяшчэнні электродаў шнур пад уздзеяннем узыходных патокаў нагрэтага разрадам газу набывае форму дугі.
Э.д. можа існаваць у любым газе пры цісках, блізкіх да атмасфернага і больш высокіх. Высокая т-ра Э.д. выклікае іанізацыю, і газ у канале дугі пераходзіць у плазму. Т-ра плазмы ў шнуры пры атм. ціску і току ў некалькі ампер каля 5000 К, пры большых значэннях т-ры і сілы току — да 12 000 К. Вольтамперная характарыстыка Э.д. — спадальная: павелічэнне сілы току суправаджаецца памяншэннем напружання паміж электродамі Э.д. выкарыстоўваецца ў дугавой зварцы, у электраметалургіі (для атрымання чыстых і тугаплаўкіх металаў у дугавых печах), у святлотэхніцы (у газаразрадных крыніцах святла) і інш. Э.д., якая ўзнікае пры разрыве ланцугоў высокага напружання, — шкодная з’ява, для яе гашэння выкарыстоўваюць высакавольтныя выключальнікі з рознымі дугагасільнымі прыстасаваннямі. Э.д. паміж вугальнымі стрыжнямі ў атмасферы ўпершыню назіраў рус. электратэхнік В.У.Пятроў у 1902, апісаў яе і даў назву вольтавай англ.вучоны Г.Дэві ў 1808—09.
Электрычная дуга: размеркаванне тэмпературы (у градусах Кельвіна — К) у розных участках паміж вугальнымі электродамі пры сіле току 200 А.