СВІРЫДЗЁНАК Анатоль Іванавіч (н. 7.7.1936, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акад.Нац.АН Беларусі (1986, чл.-кар. 1984), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1981). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1959 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (з 1967 заг. лабараторыі, з 1969 нам. дырэктара, з 1982 дырэктар). З 1990 дырэктар Аддзела праблем рэсурсазберажэння Нац.АН Беларусі. У 1987—92 чл. прэзідыума АН Беларусі. Навук. працы па матэрыялазнаўстве палімерных кампазітаў, тэорыі трэння і зносу цвёрдых цел, машынабуд. трыбоніцы, метадалогіі рэсурсазберажэння. Распрацаваў тэарэт. асновы стварэння фрыкцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў, правёў комплексныя даследаванні ўзаемасувязі іх структуры і ўласцівасцей. Прапанаваў метады кіравання структурай і фрыкцыйнымі ўласцівасцямі металапалімерных сістэм, метады і прыборы для даследавання паверхневых уласцівасцей палімераў і кампазітаў на іх аснове. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (у сааўт.);
Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн., 1987 (у сааўт.);
Материаловедение и конструкционные материалы. Мн., 1989 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРО́ВІЧ Яўген Антонавіч (н. 10.3.1928, г. Беразіно Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі, экалогіі, інтрадукцыі раслін і ахове навакольнага асяроддзя. Чл.-кар. Нау. АН Беларусі (1989), д-рбіял.н. (1985), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Мінскі тэхнал.ін-т (1952). З 1965 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі (з 1971 нам. дырэктара, з 1976 дырэктар, з 1997 заг. лабараторыі). Навук. працы па тэарэт. асновах эколага-фізіял. маніторынгу раслін і аптымізацыі тэхнагеннага асяроддзя буйных прамысл. цэнтраў Беларусі сродкамі азелянення. Выявіў адаптацыйныя магчымасці і фітаіндыкацыйную значнасць расл. комплексаў у прамыслова развітых раёнах Беларусі. Распрацаваў матэм. мадэль прадукц. працэсу хвойных экасістэм. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Функционирование лесных фитоценозов в условиях антропогенных нагрузок. Мн., 1985 (разам з Ж.А.Рупасавай, Я.Р.Бусько);
Экологический мониторинг лесных ландшафтов Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.);
Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у сааўт.);
Радиационно-тепловой режим лесов Беларуси в условиях техногенной среды. Мн., 1997 (разам з Ж.А.Рупасавай, Я.Р.Бусько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РСКІ Ігар Іванавіч (6.6.1889, Кіеў — 26.10.1972),
вучоны і авіяканструктар, адзін з піянераў авіябудавання. Чл.Нац. інжынернай акадэміі ЗША (1968). Скончыў Марскі кадэцкі корпус у Пецярбургу (1906). Вучыўся ў тэхн. школе Дзювіньё дэ Лано (Францыя), з 1907 у Кіеўскім політэхн. ін-це. У 1909 пабудаваў і выпрабаваў першы ў Расіі верталёт. На самалёце С-6 устанавіў сусветны рэкорд скорасці палёту з 2 пасажырамі (1911). З 1912 гал. канструктар авіяц. аддзела Руска-Балт. вагоннага з-да, дзе пабудаваў ваенныя і трэніровачныя мана- і біпланы, гідрасамалёт С-15. Стварыў 4-маторныя самалёты «Рускі віцязь» (1913) і «Ілья Мурамец» (1914). У 1918 эмігрыраваў у Францыю. З 1919 у ЗША, дзе ў 1923 адкрыў самалётабудаўнічую фірму «Сікорскі аэраінжынірынг карпарэйшн», распрацаваў шматмесныя самалёты-амфібіі (1928), серыйныя пасажырскія авіялайнеры для трансакіянскіх перавозак (1934). З 1938 будаваў верталёты. У ЗША.С. стварыў 17 базавых тыпаў пасажырскіх і ваенных самалётаў, 18 тыпаў верталётаў. Яго імем названы аэрапорт у г. Брыджпарт (ЗША), кратэр на адваротным баку Месяца.
То.: Воздушный путь. М., 1998.
Літ.:
Катышев Г.И., Михеев В.Р. Крылья Сикорского. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАПА́НАЎ Сцяпан Гардзеевіч (7.11.1910, в. Бацвінава Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 11.6.1999),
бел.вучоны ў галіне агульнага земляробства і меліярацыі, дзярж. дзеяч Беларусі. Акад.АН Беларусі (1961, чл.-кар. 1950), д-рс.-г.н. (1961), прафесар (1962). Акад. УАСГНІЛ (1972). Акад. Аграрнай АН Беларусі (1992). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1936). У 1948—50 і 1952—59 дырэктар Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. З 1959 акад.-сакратар Акадэміі с.-г. навук Беларусі. З 1961 міністр сельскай гаспадаркі Беларусі. У 1972—76 акад.-сакратар Зах. аддзялення УАСГНІЛ. Навук. працы па праблемах агульнага земляробства, меліярацыі і рацыянальным выкарыстанні тарфяна-балотных глеб, аховы навакольнага асяроддзя, таксама па пытаннях лугаводства, глебазнаўства і аграхіміі.
Тв.:
Осушение и сельскохозяйственное освоение болот в Белоруссии. 2 изд. М., 1955 (разам з А.Ф.Печкуровым, Б.Б.Бельскім);
Освоение и использование торфяно-болотных почв. Мн., 1961;
Мелиорация земель и охрана окружающей среды. Мн., 1982 (разам з У.П.Карлоўскім, У.С.Бразгуновым);
Земельная реформа и ее последствия. Мн., 1995.
Літ.:
Библиография научных трудов академика С.Г.Скоропанова. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ШЫЦ (Staszic) Станіслаў (ліст. 1755, г. Піла Велікапольскага ваяв., Польшча — 20.1.1826),
польскі філосаф, публіцыст, грамадскі і дзярж. дзеяч, вучоны-натураліст. З 1799 ксёндз. Вучыўся ва ун-тах Лейпцыга, Гётынгена, Парыжа. У час працы Чатырохгадовага сойма 1788—92 прапанаваў праграму рэформ антыфеад. характару. Адзін са стваральнікаў у 1800 у Варшаве Т-ва сяброў навук, у 1806—26 яго старшыня, ахвяраваў для т-ва сваю сядзібу («палац С.»). У 1807—12 чл.Адукац. палаты, у 1810—12 чл.Дзярж. Савета Варшаўскага герцагства. З 1815 чл. і кіраўнік шэрагу дзярж. устаноў Каралеўства Польскага; адзін з заснавальнікаў Варшаўскага ун-та (1816), горнай школы ў Кельцах і інш. У 1816 заснаваў у Грубешаве сялянскае т-ва, якому перадаў у вечнае карыстанне свае землі. Шмат зрабіў для развіцця навукі, асветы, горназдабыўной прам-сці. Аўтар антыпрыгонніцкай публіцыстыкі, кнігі «Пра геалогію Карпат...» (1815) і інш.Асн.філас. твор С. — паэма «Род чалавечы» (1819—20) — энцыклапедыя польскага Асветніцтва.
Літ.:
Chyra-Rolicz Z. Stanisław Staszic. Warszawa, 1980;
Wysokińsky J. Szlakiem Stanisława Staszica. Warszawa, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЧЫ́ЦКІ Эдуард Іванавіч (н. 19.7.1935, Мінск),
бел.вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і тэхналогіі мікраэлектронных вырабаў. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1981). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1976 заг. лабараторыі Ін-та электронікі, з 1990 дырэктар Інж. цэнтра «Плазматэг» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па структуры, кінетыцы і тэрмадынаміцы фазавых пераўтварэнняў у тонкіх плёнках і пакрыццях, праблемах павышэння надзейнасці і даўгавечнасці машын нанясеннем зносаўстойлівых і ўмацавальных пакрыццяў. Распрацаваў тэорыю кінетыкі ўзнікнення і росту тонкіх плёнак ва ўмовах стацыянарнага і імпульснага асаджэння. Стварыў імпульсныя катодна-дугавыя крыніцы плазмы для нанясення высокадакладных шматслойных і шматкампанентных пакрыццяў і сінтэзу новых матэрыялаў. Сфармуляваў прынцыпы рэалізацый метастабільных фазавых і структурных станаў у тонкіх плёнках. Эксперыментальна атрымаў алмазныя і алмазападобныя плёнкі пры нізкіх т-рах.
Тв.:
Производство полуфабрикатов из спеченной алюминиевой пудры (САП). М., 1965 (у сааўт.);
Структура тонких металлических пленок. Мн., 1968 (разам з В.П.Севярдэнкам);
Кристаллизация и термообработка тонких пленок. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЛКІН, Толкіен (Tolkien) Джон Рональд Руэл (3.1.1892, г. Блумфантэйн, Паўд.-Афр. Рэспубліка — 2.9.1973), англійскі пісьменнік, вучоны-філолаг. У Англіі з 1895. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це (1911—14). З 1920 праф. Лідскага, з 1925 Оксфардскага ун-таў. Вядомасць прынесла казачна-гераічная эпапея «Валадар Кольцаў» (раманы «Брацтва Кальца», «Дзве крэпасці», абодва 1954; «Вяртанне караля», 1955; перапрацаванае выд. 1966; экранізаваны ў 2001), у якой праблемы гіст. лёсу чалавецтва, прыроды і шматаблічнасці зла, суадносін улады і дыктату. Эпічным сюжэтам і вобразам яго твораў адпавядаюць патэтычны стыль і насычанасць фантастыкай; у іх фалькл. вобразы суіснуюць з народжанымі ўласнай фантазіяй, у маст. тканку якой уплецены каламбуры, загадкі, шматсэнсавыя сімвалы. Аўтар аповесці-казкі «Хобіт, або Туды і назад» (1937), незавершаных твораў «Сільмарыліён» (выд. 1977), «Кніга згубленых паданняў» (выд. 1983—84). Апублікаваў манаграфіі пра Дж.Чосера (1934), пра эпас «Беавульф» (1937), слоўнік сярэднеангл. мовы, зб. артыкулаў і эсэ «Дрэва і ліст» (1964).
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—4. Тула, 1994.
Літ.:
Кошелев С.Л. Жанровая природа «Повелителя Колец» Дж.Р.Р.Толкина // Проблемы метода и жанра в зарубежной литературе. М., 1981. Вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВА́РАЎ Уладзімір Паўлавіч (25.5.1925, г. Уварава Тамбоўскай вобл., Расія — 3.7.1983),
бел.вучоны-эканаміст, мовазнавец, журналіст. Бацька Г.У.Уваравай. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1977). Скончыў Ваен.ін-т замежных моў (1949). З 1949 у газ. «Osterreichische Zeitung» («Аўстрыйская газета»). У 1956—58 у Мінскім пед. ін-це замежных моў, з 1960 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (у 1960—64 заг. кафедры, у 1964—65 і 1974—78 дэкан ф-та). З 1978 заг. кафедры ў Ін-це павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ, у 1978—79 адначасова ў Вышэйшай эканам. школе ў Празе. Навук. працы па праблемах паліт. эканоміі, гісторыі эканам. вучэнняў, па сістэме вывучэння паліт. эканоміі і эканам. гісторыі вучэнняў з выкарыстаннем ЭВМ, тэорыі і практыкі разумення і перакладу замежнага тэксту.
Тв.:
Как научиться понимать и переводить иностранный текст. Мн., 1968 (у сааўт.);
Идеология современного реформизма. Мн., 1970;
Семинары по политической экономии с применением ЭВМ: (Исслед. пробл. управления учеб. процессом). Мн., 1982;
История экономических учений. М., 1983 (у сааўт.);
Экономическое соуправление: Политэкон. анализ соц.-демокр. теории и буржуаз. практики. Мн., 1985 (разам з Л.Ф.Заікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНК Глеб Міхайлавіч (24.5.1904, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 10.10.1976),
расійскі вучоны ў галіне біяфізікі; стваральнік навук. біяфіз. школы. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1960). Чл.-кар.АМНСССР (1945). Брат І.М.Франка. Скончыў Крымскі ун-т (1925, г. Сімферопаль). З 1929 у Ленінградскім фіз.тэхн. ін-це, з 1933 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны. З 1948 дырэктар Ін-та біяфізікі АМНСССР. З 1952 у Ін-це біял. фізікі АНСССР (з 1957 дырэктар). Адначасова ў 1950—71 праф. Маскоўскага ун-та. З 1961 у Навук. цэнтры біял. даследаванняў АНСССР (у 1963—67 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння ультрафіялетавага і іанізавальнага выпрамяненняў на біял. аб’екты, біяфізіцы мышачнага скарачэння і нерв. ўзбуджэння. Распрацаваў метады рэгістрацыі мітагенетычнага выпрамянення клеткі. Стварыў колькасныя асновы фотабіялогіі і фотатэрапіі, радыёбіял. пашкоджання і абароны арганізма. Даследаваў уздзеянне фактараў касм. палётаў на жывыя арганізмы. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НКЛІН (Franklin) Бенджамін (17.1.1706, г. Бостан, ЗША — 17.4.1790),
паўночнаамерыканскі асветнік. дзярж. дзеяч, вучоны, пісьменнік; адзін з заснавальнікаў дзяржавы ЗША. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1789). З 1729 выдаваў у г. Філадэльфія «Pensylvania Gazette») («Пенсільванскую газету»), а ў 1732—57 і альманах. Заснаваў у Філадэльфіі першую ў паўн.-амер. калоніях Англіі публічную б-ку (1731), Пенсільванскі ун-т (1740), Амер.філас.т-ва (1743). Выступаў за скасаванне рабства неграў. З 1746 вёў эксперыменты з атм. электрычнасцю, у 1752 прапанаваў маланкаадвод. Сфармуляваў (раней за А.Сміта) прац. тэорыю вартасці. У філасофіі прытрымліваўся дэізму. У 1751—64 чл. палаты дэпутатаў Пенсільваніі. Прадстаўнік Пенсільваніі (1757—62) і інш.паўн.-амер. калоніяй (1764—75) у Лондане. У час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83чл. Кантынентальнага кангрэса, адзін з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці 1776, пасланнік ЗША у Парыжы (1776—85), спрыяў заключэнню амерыканска-французскага дагавора 1778 і Версальскага мірнага дагавора 1783. Адзін з распрацоўшчыкаў Канстытуцыі ЗША (1787). Аўтар літ. эсэ, сатырычных твораў, мемуараў (ч. 1—4, 1771—90).