ФРАНК Глеб Міхайлавіч (24.5.1904, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 10.10.1976),
расійскі вучоны ў галіне біяфізікі; стваральнік навук. біяфіз. школы. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1960). Чл.-кар.АМНСССР (1945). Брат І.М.Франка. Скончыў Крымскі ун-т (1925, г. Сімферопаль). З 1929 у Ленінградскім фіз.тэхн. ін-це, з 1933 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны. З 1948 дырэктар Ін-та біяфізікі АМНСССР. З 1952 у Ін-це біял. фізікі АНСССР (з 1957 дырэктар). Адначасова ў 1950—71 праф. Маскоўскага ун-та. З 1961 у Навук. цэнтры біял. даследаванняў АНСССР (у 1963—67 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння ультрафіялетавага і іанізавальнага выпрамяненняў на біял. аб’екты, біяфізіцы мышачнага скарачэння і нерв. ўзбуджэння. Распрацаваў метады рэгістрацыі мітагенетычнага выпрамянення клеткі. Стварыў колькасныя асновы фотабіялогіі і фотатэрапіі, радыёбіял. пашкоджання і абароны арганізма. Даследаваў уздзеянне фактараў касм. палётаў на жывыя арганізмы. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1978.