горад у Расіі, у Маскоўскай вобл., каля р. Клязьма. Засн. ў 1928 як пас. Калінінскі, горад з 1938. 133 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр ракетна-касм. прам-сці. Цэнтр кіравання касм. палётамі. Прадпрыемствы машынабуд. і металаапр., дрэваапр., тэкст. і інш. прам-сці. Царква Касьмы і Даміяна (1786; на тэр. былога г.п. Болшава, у 1963 далучанага да К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЫ́ РОГ,
горад на Украіне, раённы цэнтр у Днепрапятроўскай вобл., каля сутокаў рэк Інгулец і Саксагань. Засн. ў 1775, горад з 1919. 711 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел. ЦэнтрКрыварожскага жалезаруднага басейна. Камбінаты: горна-абагачальныя, металургічны; коксахім. з-д; машынабуд. (горнае абсталяванне), лёгкая, харч., буд.матэрыялаў прам-сць. 2 ВНУ. Муз.-драм. т-р.Гіст.-краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́МАШЫ,
вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Глыбокае—Полацк. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 54 км на ПнУ ад г. Глыбокае, 134 км ад Віцебска, 2 км ад чыг. ст. Загацце. 582 ж., 227 двароў (1999). Сярэдняя школа, Цэнтр культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́ЙБА,
горад на ПнЗ Венесуэлы. Адм. ц. штата Сулія. Засн. ў 1571. 1603 тыс.ж. (1997). Найб. нафтавы порт краіны, на зах. беразе праліва, які злучае воз. Маракайба і Венесуэльскі зал. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. ЦэнтрМаракайбскага нафтагазаноснага раёна. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць: хім., нафтахім., цэм., харч., дрэваапр., гарбарна-абутковая. Ун-т. Арх. помнікі (сабор, цэрквы) каланіяльнай эпохі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́,
бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хонсю, на Пн ад Токіо, у даліне р. Дая. Клімат марскі, вільготны, мусонны. На схілах г. Насу — гарачыя (да 65 °C) крыніцы гідракарбанатна-сульфатна-кальцыевых вод, якія выкарыстоўваюць для ваннаў пры захворваннях органаў апоры і руху, скуры. Размешчаны ў аднайменным нац. парку. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕМБА́НГ (Palembang),
горад у Інданезіі, на Пд в-ва Суматра. Адм.цэнтрправ. Паўднёвая Суматра. Каля 1,2 млн.ж. (1999). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт у вусці р. Мусі. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Прам-сць: нафтаперапр., суднабуд., каўчукавая, харч., тэкст., дрэваапр., мэблевая, гумава-тэхнічная. Ун-т. Музей. Арх. помнікі: мячэць (1740, мінарэт 1753), пахавальні султанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-РЭ́МА (San Remo),
прыморскі кліматычны курорт у Італіі. Размешчаны на беразе Лігурыйскага м., каля падножжа Прыморскіх Альпаў. Клімат мяккі міжземнаморскі, багатая субтрапічная расліннасць. З 2-й пал. 19 ст.міжнар.цэнтр турызму. Лячэнне захворванняў лёгкіх, функцыян. расстройстваў, нерв. сістэмы і інш. Шматлікія атэлі, пансіянаты, санаторыі. Вядомы як цэнтр кветкаводства, штогадовых міжнар. фестываляў італьян. песні (з 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЗО́Н (Bison bison) млекакормячае роду зуброў сям. пустарогіх. 2 падвіды. Быў пашыраны ад паўн.-зах. і цэнтр. Канады на Пд да цэнтр. Мексікі. У 19 ст. амаль знішчаны. Колькасць часткова адноўлена, пераважна на ахоўных тэр. ЗША і Канады (некалькі дзесяткаў тыс. галоў). Акліматызаваны ў цэнтр. Алясцы, завезены ў запаведнік Асканія-Нова.
Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,9 м, маса да 1 т. Выглядам і біялогіяй падобны да зубра. Тулава моцнае, масіўнае, з высокім «гарбом». Ногі кароткія, тоўстыя. Рогі круглыя, гладкія, чорнага колеру. Поўсць густая, цёмна-бурая, на галаве, шыі і плячах значна даўжэйшая. Палаваспеласць у 2—3 гады. У прыплодзе звычайна адно цяля. Корміцца расліннасцю. Ахоўваецца.