ІВАНО́Ў (Анатоль Васілевіч) (15.11.1914, с. Зямлянск Сямілуцкага р-на Варонежскай вобл., Расія — 18.8.1996),
рускі пісьменнік, празаік. Скончыў Варонежскі мед.ін-т (1937). Як ваен. ўрач удзельнічаў у баях каля воз. Хасан (1938). У 1946—63 у БВА. Друкаваўся з 1933. Найб. значныя творы — раман «На Далёкім Усходзе» (1954) і аповесць «Пад намі цэль» (1976), прысвечаны жыццю воінаў-далёкаўсходнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 10.5. 1938, в. Кукавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1968). Працаваў слесарам, інжынерам, з 1982 рэдактар у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1975. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Заводскія світанні» (1978), «Белы чыгун» (1981), «Цёплы камень» (1985), «Асобая зона» (1992) тэмы заводскага жыцця, апяванне чалавека працы, дружбы, высакародства.
асецінскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нац.маст. прозы. Скончыў Ардонскае духоўнае вучылішча. Друкаваўся з 1895. Раннія апавяданні скіраваны супраць сац. і нац прыгнёту. У аповесці «Джанаспі» (1940) адлюстраваў падзеі калектывізацыі ў асецінскай вёсцы. Аўтар сатыр. апавяданняў, п’есы «Пасха «Гіго» (1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МАН (Пётр Аляксандравіч) (н. 11.7.1949, в. Маласельцы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.пісьменнік, акцёр. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Працуе ў Бел. т-ры імя Я. Коласа ў Віцебску. Друкуецца з 1970. У зб-ках паэзіі «Зерне імгненняў» (1983), «Стары млын» (1988), кнізе аповесцей «Астравы» (1989) — прыгажосць роднай зямлі, трывогі і клопаты сучасніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЖВІДАС ((Mažvydas) Марцінас) (каля 1510—21.5.1563),
літоўскі пісьменнік; пачынальнік літ. пісьменнасці. Скончыў Кёнігсбергскі ун-т (1548). Склаў і выдаў першую літ. кнігу «Простыя словы катэхізіса» (1547), якая акрамя катэхізіса ўключала буквар, некалькі песнапенняў рэліг. характару, вершаваную прадмову М. пра становішча тагачаснага літ. сялянства. Складальнік кн. «Песні хрысціянскія» (ч. 1—2, 1566—70) і інш. выданняў рэліг. зместу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́СНЕР ((Messner) Рэйнхальд) (н. 17.9.1944, г. Бальцана, Італія),
італьянскі спартсмен (альпінізм), падарожнік, пісьменнік. Першы з альпіністаў у 1970—86 зрабіў узыходжанні на ўсе 14 горных вяршынь вышэй за 8000 м у Гімалаях, у т. л. без кіслародных прыбораў (напр., на Джамалунгму). У 1989—90 пешшу перасек Антарктыду (2740 км). Аўтар больш за 20 кніг і альбомаў.
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1954). Нар.пісьменнік Літвы (1965). Скончыў Каўнаскі ун-т (1932). Дэбютаваў экспрэсіяністычнымі вершамі (зб. «У змрочных завулках», 1926). Пазней усталяваўся прамоўніцкі тып верша, дзе лёс індывіда неаддзельны ад лёсу краіны (зб-кі «Там, дзе яблыня высокая», 1945; «Маладосць краіны», 1948; «Выбранае», 1950, Дзярж. прэмія СССР 1952). Найб. лірызмам, эмацыянальнасцю вызначаецца зб. «Вячэрняя зорка» (1971). Аўтар раманаў «Дружба» (1936), «Дзень нараджэння» (1959, Дзярж. прэмія Літвы 1960), зб. апавяданняў «Ноч» (1939), мемуарнай трылогіі «Рака вясны», «Адкрыццё маладосці», «Бура ў поўдзень» (1964—69). Пераклаў на літ. мову вершы Я.Купалы, П.Броўкі, М.Танка. На бел. мову вершы Венцлавы перакладалі С.Дзяргай, А.Разанаў, М.Танк і інш. («Галасы сяброў», 1958; «Літоўская савецкая паэзія», 1977, т. 1), празаічныя творы — А.Пальчэўскі («Літоўскія апавяданні», 1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭЙН ((Crane) Стывен) (1.11.1871, Ньюарк, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 5.6.1900),
амерыканскі пісьменнік. Вучыўся ва ун-це г. Сіракузы. Як пісьменнік фарміраваўся пад уплывам Л.Талстога, Э.Заля, Р.Кіплінга. Дэбютаваў цыклам замалёвак «Эскізы з жыцця». Супрацьстаяў пашыранаму ў амер. л-ры 19 ст. «ружоваму рэалізму», належаў да т. зв. разграбальнікаў бруду. У творах узнімаў вострыя сац. праблемы: жыццё гар. беднаты, лёс дзіцяці ў жорсткіх жыццёвых абставінах (аповесці «Мэгі, дзіця вуліц», 1893; «Маці Джорджа», 1896, і інш.), грамадз. вайна паміж амер. Поўднем і Поўначчу («Пунсовы знак доблесці», 1895). Майстар псіхал. навелы: «Пачвара», «Смерць і дзіця» і інш. Аўтар аўтабіягр. рамана «Трэцяя фіялка» (1897), паэт. кніг «Чорныя вершнікі» (1895) і «Вайна добрая» (1899). Адзін з заснавальнікаў жанру ваен. рэпартажу ў амер. л-ры. Творам К. ўласцівы драматызм калізій, пластычнасць апісанняў, спалучэнне рэаліст. і натуралістычных тэндэнцый з імпрэсіянісцкімі.
Тв.:
Рус.пер. — Алый знак доблести. М., 1989;
Полн. собр. стихотворений. Чебоксары, 1994.
Літ.:
Васильевская О.В. Творчество Стивена Крейна. М., 1967.
эстонскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Эстоніі (1972). Герой Сац. Працы (1984). Дэбютаваў у 1948 як літ. крытык. Першы раман «Каменныя сцены» (1956) пра жыццё рабочых Эстоніі напярэдадні падзей 1940. У раманах «Другое «я» Энна Кальма» (1960), «У разгары лета» (1966), «Адна ноч» (1972) асэнсаванне падзей Вял.Айч. вайны, іх уплыву на духоўнае станаўленне асобы. Актуальныя сац. і маральна-этычныя праблемы сучаснасці — у раманах «Здарэнне з Андрэсам Лапетэусам» (1963), «Кроплі дажджу» (1976), аўтабіягр. рамане ў навелах «Бульвар свабоды» (1971), зб-ках апавяданняў «Усмешка» (1971), «Хто яны былі?» (1986) і інш. Проза К. адметная публіцыстычнай завостранасцю, разнастайнасцю маст. форм і прыёмаў апавядання, іроніяй, гратэскавасцю і гумарам. Аўтар кніг літ.-крытычных артыкулаў «Устаўляю слова» (1959), «Пра час, грамадзяніна свету і іншае» (1967). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі А.Клышка, А.Кулакоўскі, Б.Сачанка. Дзярж. прэміі Эстоніі 1965, 1975.
малдаўскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Малдовы (1982). У 1937—40 вучыўся ў Бухарэсцкім ун-це. Друкаваўся з 1934. Дэбютаваў як паэт і літ. крытык. Аўтар жанрава разнастайных лірычных твораў, адметных паглыбленай медытатыўнасцю і багатай вобразнасцю (зб-кі «Касмічны круг», 1939; «Балады і санеты», 1955; «Лірычныя строфы», 1956; «Паэмы», 1957; «Кветкі дабрыні», 1979; «Вершы», 1984). Майстар-навеліст: кнігі «Навелы» (1961), «Міёрыца» (1962), «Апошні вагон» (1965), «Калаян» (1966), «Дэльфін» (1969) і інш.Асн. ў яго творчасці — паліт., маральна-этычныя, эстэт. праблемы сучаснасці, усвядомленае пачуццё гісторыі, узаемасувязь сацыяльнага і асабістага, спалучэнне публіцыстычнага пафасу і лірычнай пранікнёнасці, традыцый нац. фальклору і класічнай л-ры. Аўтар твораў для дзяцей, кніг літ. эсэ («Разрыў-трава», 1959; «Наш сябра — Паэзія», 1964). На бел. мову асобныя творы М. пераклаў В.Лукша. Дзярж. прэмія Малдовы 1972.