У́ПІТ, Упітс (Upits) Андрэйс (4.12.1877, в. Відземе, Латвія — 17.11.1970), латышскі пісьменнік, літ.-знавец. Нар. пісьменнік Латвіі (1943). Акад.АН Латвіі (1946). Герой Сац. Працы (1967). Друкаваўся з 1897. У трылогіі «Рабежніекі» (1908—21) паказаў жыццё латышскага сялянства. Аўтар зб-каў апавяданняў «Маленькія камедыі» (кн. 1—2, 1909—10), «Трывога» (1912), «Адліга» (1919), «Метамарфозы» (1923), «Голае жыццё» (1926), «Апавяданні пра пастараў» (1930) і інш.; раманаў «Жанчына» (1910), «Золата» (1914), «Па вясёлкавым мосце» (1926), «На мяжы вякоў» (1937—40), «Прасвет у хмарах» (1951), дылогіі «Зямля зялёная» (1945, Дзярж. прэмія СССР 1946). Пісаў працы па гісторыі л-ры і інш. На бел. мову яго асобныя творы перакладалі А.Жук, Х.Лялько, У.Пігулеўскі, Я.Скрыган. Дзярж. прэмія Латвіі 1957.