АЛЯКСА́НДРАЎ (Сямён Іосіфавіч) (24.5.1920, в. Засарыхіна Гарадзецкага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 16.12.1980),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Горкаўскае тэатр. вучылішча (1952). З 1959 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Выканаўца драм. і характарных роляў, спалучаў псіхал. і пластычны малюнак вобраза. Сярод роляў: Сенатар («Францыск Скарына» А.Петрашкевіча), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕНКА (Барыс Леанідавіч) (23.7.1910, г. Кіраваград, Украіна — 23.9.1944),
бел.акцёр. Вучыўся ў Адэскім муз.-драм. ін-це імя Бетховена (1929—31). Працаваў у 1-м Кіеўскім рабочым т-ры. З 1934 у Бел. т-ры рабочай моладзі, з 1937 у БДТ-1. Выканаўца характарных роляў: Ясь («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Мацейка («Прымакі» Я.Купалы ў спектаклі «Вечар камедый»), Фабіо («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАШЫ́ДЗЕ (Васіль) (Васо) Аляксеевіч (4.12.1854, г. Душэты — 9.10.1926),
грузінскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Рэспублікі (1922). З 1879 у Тыфліскай драм. трупе. Адзін з заснавальнікаў рэаліст.груз. акцёрскай школы. Стварыў яркія характарныя і камед. вобразы ў нац. і класічным рэпертуары: Карапет («Скупы» Г.Эрыставі), Акоп («Ханума» А.Цагарэлі), Хлестакоў, Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага) і інш. Заснавальнік і рэдактар першага ў Грузіі тэатр.час. «Тэатры» (з 1885).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМ (сапр.Арцем’еў Аляксандр Радзівонавіч; 1842, с. Столпава Разанскай вобл. — 29.5.1914),
рускі акцёр. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1878). Працаваў настаўнікам малявання і чыстапісання. З 1880-х г. іграў у аматарскіх спектаклях, з 1888 — у Т-ве мастацтва і л-ры, з 1898 — у Маскоўскім маст. т-ры (МХТ). Найб. поўна талент Арцём раскрыўся ў п’есах А.Чэхава. Сярод інш. роляў: Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́КАЎ (Алег Пятровіч) (1.4.1905, г. Сарапул, Удмурція — 4.5.1988),
рускі акцёр. Нар.арг.СССР (1969). Скончыў Ленінградскі тэхнікум сцэн. мастацтва (1929). З 1925 здымаўся ў кіно. Яго выканальніцкай манеры характэрны знешняя стрыманасць, глыбокі псіхалагізм. Сярод фільмаў: «Сямёра смелых», «Мы з Кранштата», «Нашэсце» (Дзярж. прэмія СССР 1946), «Ля возера» (Дзярж. прэмія СССР 1971), «Фронт без флангаў» і «Фронт за лініяй фронту» (Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Гарачае лета ў Кабуле», «Дзяўчына і Гранд».
польскі акцёр, драматург. Удзельнік паўстання 1794. Працаваў у Львове, з 1797 у Варшаве, дзе выдаваў гумарыст. часопісы, выступаў у Нац. т-ры, для якога перакладаў і перарабляў камедыі з замежных моў. Аўтар папулярных камедый і вадэвіляў «Гавал на месяцы» (1805), «Палац Люцыпара» (1811), «Уваход у Літву» (1812), «Аматары дукатаў», «Гультаі» (абодва 1813), «Гувернёр» (1816), «Старапольскі шляхціц» (1821) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІГРО́ЎСКІ (Антон Антонавіч) (6.2.1906, Мінск — 1937),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1935). Выступаў у Трупе У.Галубка (БДТ-3). Творчай манеры характэрны высокае майстэрства пераўвасаблення, дакладны псіхал. малюнак, тонкі артыстызм. Найб. значныя ролі: памешчык («Пінская мадонна» У.Галубка), Вася Балабан («Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна), Лундышаў («Гадзіншчык і курыца» І.Качаргі), Кадлуб-Дабравольскі («Сяржант Дроб» Э.Самуйлёнка), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага) і інш. Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА МАСТА́ЦТВАЎ.
Засн. ў 1975 у Мінску як Мінскае культ.-асв. вучылішча. З 1990 Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры. З 1992 сучасная назва. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): інструментальнае выкананне (фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, гітара); тэатр. мастацтва (акцёр тэатра лялек); дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (маст. апрацоўка дрэва, кераміка); харавое дырыжыраванне; харэаграфія; харавая музыка (народная); народныя абрады і святы; танец; інструментальная музыка (народная). Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРХА́НАЎ (Шукур) (5.12.1910, Ташкент — 1987),
узбекскі акцёр. Нар.арт.СССР (1959). З 1927 у т-ры імя Хамзы (Ташкент). Ствараў яркія, тэмпераментныя, псіхалагічна складаныя характары: Гафур («Бай і батрак» Хамзы), Фархад («Легенда пра каханне» Назыма Хікмета), Гамлет, Брут («Гамлет», «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава) і інш. З 1940 здымаўся ў кіно: «Тахір і Зухра», «Зорка Улугбека», «Гібель чорнага консула» і інш.Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТА́ЛАЎ (Мікалай Пятровіч) (6.12.1899, Масква — 10.11.1937),
рускі акцёр. Засл. арт. Расіі (1933). З 1916 у трупе МХТ. Яго мастацтву ўласцівы тэмперамент, абаяльнасць, пачуццё гумару. Майстар пераўвасаблення. Сярод роляў: Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Васька Окарак («Браняпоезд 14-69» У.Іванава), Луп Кляшнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Сабакевіч («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля). З 1923 здымаўся ў кіно: «Аэліта», «Маці», «Пуцёўка ў жыццё» і інш.