рака на ПнУ ЗША. Утвараецца ад сутокаў рэк Паўн. і Паўд. П., якія пачынаюцца ў Апалачах; цячэ па Прыатлантычнай нізіне, упадае ў Чэсапікскі зал. Атл.ак.Даўж. 590 км (ад вытоку р.Паўд. П.), з эстуарыем 780 км, пл. басейна 37,5 тыс.км². Сярэдні расход вады 350 м³/с. На П. — сталіца ЗША Вашынгтон (пачатак марскога суднаходства). Ад Вашынгтона да г. Камберленд, паралельна рэчышчу П., у абход парогаў пракладзены суднаходны канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬКАМА́ЙО (Pilcomayo),
рака ў Паўд. Амерыцы, на тэр. Балівіі, Аргенціны і Парагвая (служыць мяжой паміж імі), правы прыток р. Парагвай (бас.р. Парана). Даўж. 1200 км, пл. басейна каля 160 тыс.км². Вытокі ў Цэнтр. Андах Балівіі, прарываецца праз Усх. Кардыльеру, цячэ па раўніне Гран-Чака. Сярэдні расход вады пасля выхаду з гор каля 170 м³/с, мнагаводная ад студз. да красавіка. У верхнім цячэнні ГЭС, суднаходная ў нізоўях. У вусці сталіца Парагвая — г. Асунсьён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУР (Ruhr),
рака ў Германіі, правы прыток р. Рэйн. Даўж. 235 км, пл. басейна 4,5 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Заўэрланд, у нізоўях цячэ па паўд. ускраіне Паўн.-Герм. нізіны. Зімовае разводдзе, летняя межань, асеннія дажджавыя паводкі. Сярэдні гадавы расход вады каля вусця 70 м³/с. На Р. вадасховішча, ГЭС. Суднаходны ад г. Вітэн, злучаны каналам з р. Эмс. Уздоўж Р. — Рурскі вугальны басейн. На Р. — гарады Эсэн, Мюльгайм, у вусці порт Дуйсбург-Рурарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-КАЛАРА́ДА (Río Colorado),
рака ў Аргенціне. Даўж. больш за 1,2 тыс.км, пл. басейна каля 350 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Рыо-Грандэ і Баранкас, якія пачынаюцца на ўсх. схілах Андаў. Перасякае ў глыбокай даліне засушлівыя раўніны паўн.ч. Патагоніі, упадае ў зал. Эль-Рынкон Атлантычнага ак., утварае дэльту. Гал. паводка вясной ад раставання снегу ў Андах. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 140 м³/с. Суднаходная на 320 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАМЕ́НТА (Sacramento),
рака на З ЗША. Даўж. каля 640 км (з р. Піт каля 960 км), пл. басейна 73 тыс.км². Вытокі на схілах гор Кламат, цячэ па паўн.ч. Каліфарнійскай даліны, упадае ў зал. Сан-Францыска, у вусці зліваецца з р. Сан-Хаакін. Зімовыя паводкі, вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор 314 м³/с. Буйное вадасх. Шаста, ГЭС. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 288 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН (San),
рака на ПдУ Польшчы, правы прыток р. Вісла, у вярхоўях на невял. участку цячэ па мяжы Польшчы з Украінай. Даўж. 444 км, пл. басейна 16,7 тыс.км². Вытокі ва Усх. Бяскідах (сістэма Карпат), перасякае Сандамірскую нізіну. Асн. прытокі: Віслак (злева), Танеў (справа). Разводдзе ў лютым—маі, летнія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 125 м³/с. Сплаўная; у вярхоўях Салінскае і Мычкоўскае вадасх., ГЭС. На С. — гарады Санак, Пшэмысль, Ярослаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПЛО́,
канструктыўны элемент у выглядзе канала пераменнага сячэння для разгону вадкасці ці газу (пары) і надання патоку зададзенага напрамку. У С. ўнутр. (цеплавая) энергія і патэнцыяльная энергія ціску рабочага цела пераўтвараюцца ў кінетычную (дынамічны разгон). Накіроўвае паток у актыўнай гідраўлічнай турбіне, дазіруе расход вадкасці (гл.Расходамер), надае неабходную скорасць струменю ў паравой турбіне; распыльвае (гл.Фарсунка). Рэактыўнае С. (рэактыўны рухач) — частка рэактыўнага рухавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРЭ́Т (рум. Siret), Серэт,
рака на У Румыніі (вярхоўі на тэр. Украіны), левы прыток р. Дунай. Даўж. 726 км, пл.бас. 45 тыс.км². Пачынаецца ва Усх. Карпатах, цячэ пераважна па раўнінах Малдовы. Асн. прытокі: Сучава, Малдова, Бістрыца, Тротуш, Бузэў (справа), Бырлад (злева). Веснавое разводдзе, летнія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады 185 м³/с. У бас. С. — ГЭС (пераважна на р. Бістрыца). Суднаходная ў ніжнім цячэнні. У даліне С. — г. Бакэў (Румынія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ХЛЯСЦЬ,
рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 48 км, пл. вадазбору 478 км². Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Ляжанка, цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, вусце за 500 м на ПнЗ ад в. Прыбар. Асн. прыток — Варонінка (справа). Рэчышча каналізаванае. Ледастаў ад пач.снеж. да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 55% гадавога сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАПЁР,
рака на ПнУеўрап.ч. Расіі, левы прыток р. Дон. Даўж. 979 км, пл.бас. 61,1 тыс.км². Бярэ пачатак на схілах Прыволжскага ўзвышша, цячэ па ўзгорыстай мясцовасці, у шырокай даліне са шматлікімі старыцамі. Асн. прытокі: Бузулук (злева) і Варонеж (справа). Сярэдні расход вады каля 150 м³/с. Ледастаў з ліст.—снеж. да канца сак.—красавіка. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння. Суднаходства на 323 км. У бас. Х. — Хапёрскі запаведнік. На Х. — г. Балашоў, Новахапёрск, Урупінск.