ФЛО́РЫ (Flory) Пол Джон (19.6.1910, г. Стэрлінг, штат Ілінойс, ЗША — 8.9.1985),
амерыканскі фізіка-хімік, адзін з заснавальнікаў тэорыі полікандэнсацыі Чл.Нац.АН ЗША (з 1953). Скончыў Манчэстэрскі каледж (1931). З 1948 праф. Корнелскага ун-та, у 1956—61 навук. кіраўнік Меланаўскага ін-та, з 1962 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы палімераў, стат. механіцы макрамалекул. На аснове яго работ створаны метады вызначэння будовы і ўласцівасцей макрамалекул з вымярэнняў вязкасці, седыментацыі і дыфузіі. Нобелеўская прэмія 1974.
Тв.:
Рус.пер. — Статистическая механика цепных молекул. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫДРЫХСГА́МСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1809,
мірны дагавор паміж Расіяй і Швецыяй, які завяршыў няўдалую для Швецыі рус.-швед. вайну 1808—09 (гл.Руска-шведскія войны 16—19 ст.). Заключаны 17 вер. ў г. Фрыдрыхсгам (цяпер г. Хаміна, Фінляндыя). Швецыя абавязвалася разарваць саюз з Вялікабрытаніяй (з якой Расія тады вяла руска-англійскую вайну на моры 1807—12) і далучыцца да яе кантынентальнай блакады, заключыць мірныя дагаворы з напалеонаўскай Францыяй і Даніяй. Фінляндыя (з Аландскімі а-вамі) адыходзіла ад Швецыі да Расійскай імперыі на правах аўт.вял. княства з уласнымі канстытуцыяй і парламентам (сеймам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́СЕЛЬ (Hassel) Од (17.5.1897, Осла — 11.5.1981),
нарвежскі фізікахімік; адзін з заснавальнікаў канфармацыйнага аналізу. Чл. Нарвежскай АН. Скончыў ун-т у Осла (1920). З 1922 у Мюнхенскім ун-це, з 1923 у Ін-це фіз. хіміі і электрахіміі ў Берліне, у 1925—64 ва ун-це ў Осла (з 1934 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі арган. злучэнняў. Упершыню метадам рэнтгенаграфіі і электронаграфіі даследаваў цыклагексан і яго вытворныя і вызначыў, што яны пераважна маюць канфармацыю крэсла. Прапанаваў наменклатуру і сістэму абазначэнняў замяшчальнікаў у розных становішчах цыкла. Нобелеўская прэмія 1969 (з Д.Бартанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІГРЫ́Н Барыс Львовіч (14.8.1909, г. Орша Віцебскай вобл. — 5.7.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Маскоўскае артыл. вучылішча (1933). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну ў 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце. Артыл. дывізіён на чале з капітанам Х. вызначыўся 5.7.1941 каля г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. ў баі зтанк. групай праціўніка: прычыніў ёй значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы; асабіста Х. падбіў 4 танкі ворага. Загінуў у гэтым баі. На месцы гібелі Х. пастаўлена гармата з мемар. дошкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́НКА Канстанцін Усцінавіч (24.9.1911, с.Вял. Цесь Навасёлкаўскага р-на Краснаярскага краю, Расія — 10.3.1985),
савецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Тройчы Герой Сац. Працы (1976, 1981, 1984). Скончыў Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦКВКП(б) (1945), Кішынёўскі пед.ін-т (1953). З 1929 на кіруючай камсамольскай, сав. і парт. рабоце ў Краснаярскім краі, Пензенскай вобл. і Малдавіі, з 1956 — у апараце ЦККПСС. Сакратар ЦККПСС (1976—84), чл. Палітбюро ЦККПСС (з 1978). Злют. 1984 ген. сакратар ЦККПСС, адначасова зкрас. 1984 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЛЫ́МА-ЕНІСЕ́ЙСКАЯ КАТЛАВІ́НА.
У гарах Паўд. Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі; частка міжгорнай Мінусінскай катлавіны. Абмежавана зУ адгор’ямі Усх. Саяна, зЗ — Кузнецкага Алатау, на Пн Салгонскім, на Пд Бацянёўскім кражамі. Складзена пераважна з асадкавых парод і эфузіваў. Рэльеф пераважна ўзгорыста-ўвалісты, на Пд — драбнасопачны. Выш. да 550 м. На З дрэніруецца р. Чулым, на У — р. Енісей. Характэрны шырокія лагчыны, шмат азёр. На У злакавыя стэпы, на Пн і ў перадгор’ях лесастэпы. Важны с.-г. раён Краснаярскага краю. Радовішчы бурага вугалю (гл.Канска-Ачынскі вугальны басейн).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ЛІ (Schally) Эндру Віктар (н. 30.11.1926, Вільня),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Скончыў Лонданскі ун-т (1950) і ун-т Мак-Гіла (1955, Канада). З 1950 у Лонданскім Нац. ін-це мед. даследаванняў. З 1957 ва ун-це Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 у шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 праф. Новаарлеанскага ун-та. Навук. працы па выяўленні і вывучэнні хім. будовы, біял. актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў. Нобелеўская прэмія 1977 (з Р.Ш.Л.Гіймэнам.і Р.С.Ялаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ХАТ (Shohat) Джэймс Аляксандр (сапр. Якаў Аляксандравіч; 18.11.1886, в. Рагозна Брэсцкага р-на —8.10.1944),
расійскі і амерыканскі матэматык. Чл.Амер.матэм.т-ва (1923), Ін-та матэм. статыстыкі. Скончыў С.-Пецярбургскі ун-т (1910). З 1917 праф. Уральскага ун-та, з 1921 — С.-Пецярбургскага пед. ін-та. З 1923 у ЗША. З 1924 у Мічыганскім, з 1930 у Пенсільванскім ун-тах. Навук. працы па тэорыі артаганальных мнагачленаў. У тэорыі імавернасцей рашыў праблему збежнасці момантаў (тэарэма Фрэшэ—Ш., 1931). Даў першае сістэматычнае выкладанне тэорыі артаганальных мнагачленаў Чабышова (1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭРН (Stem) Ота (17.2.1888, Зораў, Германія — 17.8.1969),
нямецкі і амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1945). Скончыў ун-т у г. Брэслаў (цяпер Вроцлаў, Польшча). З 1933 у ЗША. Праф.тэхнал. ін-та ў Пітсбургу (з 1933) і Каліфарнійскага ун-та ў Берклі (з 1946). Навук. працы па малекулярнай, атамнай і ядз. фізіцы, квантавай тэорыі. Упершыню вызначыў скорасць малекул газу (1920; дослед Ш.). Даказаў наяўнасць магн. моманту ў атамаў (зням. фізікам В.Герлахам; гл.Штэрна—Герлаха дослед). Вызначыў магн. момант пратона (зням. фізікам Р.Фрышам). Нобелеўская прэмія 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́БА Аляксей Іванавіч (25.2.1912, в. Падарэссе Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.12.1971),
адзін з арганізатараў лячэбна-прафілакт. дапамогі на Беларусі. Герой Сац. Працы (1969). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1939). У Вял.Айч. вайну адзін з кіраўнікоў партыз. руху (з 1941) у Мінскай вобл., камандзір 100-й партыз. брыгады імя С.М.Кірава (1943). З 1944 заг. аддзела аховы здароўя выканкома Мінскага гар. Савета дэпутатаў працоўных, з 1950 у Мінскім мед. ін-це; у 1952—71 гал. ўрач 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска.