ШУ́БА Аляксей Іванавіч (25.2.1912, в. Падарэссе Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.12.1971),
адзін з арганізатараў лячэбна-прафілакт. дапамогі на Беларусі. Герой Сац. Працы (1969). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1939). У Вял.Айч. вайну адзін з кіраўнікоў партыз. руху (з 1941) у Мінскай вобл., камандзір 100-й партыз. брыгады імя С.М.Кірава (1943). З 1944 заг. аддзела аховы здароўя выканкома Мінскага гар. Савета дэпутатаў працоўных, з 1950 у Мінскім мед. ін-це; у 1952—71 гал. ўрач 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска.